Працягнуў справу свайго прадзеда Аляксандра Неўскага ў барацьбе з крыжакамі. Быў майстрам вайсковых манеўраў і спусташальных паходаў. Скончыў жыццё праз здраду мазавецкага рыцара. Усё гэта — пра Давыда Гарадзенскага ў новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі».
«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.
Бацька Давыда Гарадзенскага Даўмонт валодаў Нальшчанскай зямлёй. (заўв. рэд. — сёння тэрыторыі Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў). Пасля ўдзелу ў расправе над князем Міндоўгам і яго сынамі ўцёк, баючыся помсты. Даўмонт прыняў хрысціянства і новае імя Цімафей. Пасля гэтага яго абралі пскоўскім князем. Да сталых гадоў ён марыў вярнуцца ў свае нальшчанскія землі. Гэтую мару здейсніў яго сын Давыд, але ўжо пасля смерці бацькі.
На былых землях Даўмонта ўжо княжыў Віцень. У паходах і баях Давыд заслужыў давер князя і той даручыў яму абарону Гродна ад крыжакоў. У 1316 годзе Давыд Гараденскі вырушыў на дапамогу жыхарам Навагрудка, які стаў ахвярай нападаў крыжацкага войска. Гарадзенскі кашталян не пайшоў на замак, а зрабіў хітры манёўр. Пакуль крыжакі штурмавалі горад, гарадзенцы захапілі іх лагер, знішчылі абоз, правіянт і ваенны рыштунак, захапілі баявых коней. Калі крыжакі пачалі адступленне, то пабачылі, што іх чоўны знішчаны і перабрацца на іншы бок Нёмана немагчыма.
Давыд быў адным з самых небяспечных ворагаў крыжакоў. Падчас Вялікага паста на пачатку сакавіка 1324 года 600 прускіх воінаў здзейснілі патаемны рэйд на маёнтак старасты ў ваколіцах Гродна. Магчыма тое была нейкая недалёкая ад Гродна і зручная для вайсковых дзеянняў «база» кашталяна. Па легендзе, нападнікі знішчылі пабудовы і забілі сям’ю Давыда Гарадзенскага. Пасля гэтага ён паабяцаў адпомсціць усім і нікога не пашкадаваць.
Давыд Гарадзенскі ў 1324 годзе арганізаваў паход на Мазовію, якая на той момант была саюзніцай рыцараў. Падчас набегу ён знішчыў горад Пултуск, спаліў 120 мястэчак і вёсак, зруйнаваў 30 касцёлаў і захапіў у палон 4000 чалавек.
У 1326 годзе Давыд здзейсніў спусташальны рэйд на крыжацкі горад Брандэнбург. Па вяртанні дадому яго атрад спыніўся ў Мазовіі на адпачынак. Мазавецкі рыцар Анджэй Гост забіў Давыда, кашталяна Гарты, «на вачах у многіх». Па адной з легенд, цела гарадзенскага старасты воіны прынеслі ў Гродна на шчытах і пахавалі каля сцен Барыса-Глебскай царквы.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…