Спадчына

«Гарадзенская гарбата», «Дзень», «Ноч» і «Водары прыроды»: новыя чайныя напіткі прэзентавалі ў Гродне

Прэзентацыя новай лінейкі прадуктаў ад прадпрыемства «Біятэст» прайшла 3 лістапада ў аптэцы-музеі. Кампанія прысвяціла гораду серыю гарбаты.

Шэсць зёлкавых збораў і фота старых вуліц

Сёлета гродзенская аптэка-музей святкуе 20-годдзе. Да гэтага юбілею яе ўласнік — кампанія «Біятэст» — і прымеркаваў новую серыю гарбаты з трох пазіцый.

Асноўная з іх мае назву «Гарадзенская гарбата» і ўключае ў сябе шэсць відаў зёлкавых збораў. Кожны від па-свойму аформлены і мае свае асаблівыя складнікі.

У афармленні выкарыстаны старыя фотаздымкі цэнтральных вуліц горада. У кожную ўпакоўку ўкладзены буклет са старой і сучаснай выявамі адной з вуліц Гродна і інфармацыяй аб ёй на беларускай і рускай мовах. Таксама ў буклеце надрукаваны спосаб прыгатавання гарбаты, а ў сярэдзіну ўкладзены фільтр-пакет — для тых, хто не любіць заварваць гарбату россыпам.

«Ідэя стварэння гэтай калекцыі - падкрэсліць культурны складнік горада, паказаць, што Гродна — значны, прыгожы, сучасны горад на прасторы Беларусі», — адзначае прадстаўнік кампаніі «Біятэст» Дзмітрый.

«Водары прыроды» — з арнаментам і вершамі

Другая пазіцыя — чайныя напіткі «Дзень» і «Ноч». Яны выпускаюцца як асобна, так і ў сумешчанай упакоўцы. Як сцвярджаюць вытворцы, гарбата «Дзень» дапаможа адчуць бадзёрасць з раніцы, а «Ноч» — расслабіцца пасля складанага дня.

Трэцяя пазіцыя — «Водары прыроды» — таксама выпускаецца як у асобных упакоўках («Зіма», «Лета», «Вясна», «Восень»), так і ў зборы. Кожная ўпакоўка ўпрыгожана традыцыйным арнаментам і ўзорамі, якія адпавядаюць пэўным святам («Зіма» — Каляды, «Вясна» — Гуканне вясны, «Лета» — Купалле, «Восень» — Дажынкі). У пачкі з гарбатай укладзены чатырохрадкоўі беларускіх паэтаў.

Адна назва — для гродзенцаў, іншыя — для другіх рэгіёнаў

Спачатку планавалася стварыць толькі «Гарадзенскую гарбату». Дзве іншыя серыі - яе адгалінаванні. Склад у іх аднолькавы: «Дзень», «Ноч» супадае па складзе з «Гарадзенскай гарбатай» № 1 і № 2, «Зіма», «Лета», «Вясна», «Восень» — з гарбатай № 3, 4, 5, 6 адпаведна.

Прадстаўнік кампаніі Дзмітрый тлумачыць гэта тым, што «Гарадзенская гарбата» мае ў асноўным рэгіянальны накірунак, а «Водары прыроды» скіраваны на ўсю Беларусь і выступаюць хутчэй як падарункавы варыянт. На наступным тыдні плануецца выпуск падарункавай упакоўкі «Гарадзенскай гарбаты», якая будзе змяшчаць усе шэсць відаў зёлкавага напітку.

Усе чайныя напіткі складаюцца толькі з натуральных кампанентаў. У іх складзе няма ні араматызатараў, ні смакавых дадаткаў, ні кафеіну. Для стварэння гарбаты выкарыстоўваюць у асноўным беларускую натуральную сыравіну. З-за мяжы пастаўляюцца толькі экзатычныя кампаненты, такія, як аніс, цынамон ці лаванда. У склад кожнай гарбаты ўваходзіць 7−9 кампанентаў. Набыць новую калекцыю гарбаты можна ў аптэцы-музеі.


Сёння ў прадпрыемства «Біятэст» два вялікія накірункі дзейнасці - рознічны гандаль лекавымі прэпаратамі і вытворчасць натуральных прэпаратаў на аснове лекавых раслін. Дадатковы накірунак — культурніца-дабрачынны: у найстарэйшай аптэцы Беларусі дзейнічае музейная экспазіцыя, убачыць якую можна бясплатна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025