Халодныя напоі выдатна дапаўняюць спякотнае надвор’е, яркія колеры і духмяныя водары лета. У гродзенскіх кавярнях ёсць мноства адпаведных надвор’ю і настрою “ледзяных” прапановаў на любы густ і гаманец.
Кактэйлі ў “Basta Pasta”
У піцэрыі “Basta Pasta” можна знайсці кактэйлі з сумесі сокаў, сіропаў і лёду з фруктова-ягаднымі ўпрыгожваннямі. Самае складанае – выбраць, каторы пакаштаваць проста зараз.


Цана: каля 5 рублёў
Адрас “Basta Pasta”: вул. Перамогі, 35. Ёсць вялікая адкрытая пляцоўка, па вечарах – музыка.
Халодныя напоі ў “Нашай каве”
У “Нашай каве” можна пакаштаваць некалькі напояў, што спалучаюць каву з халоднымі дадаткамі – лёдам ці марозівам. Гэтым разам спрабуем той, што складаецца з неперамяшаных кавы і “Швэпса” – два кшталты горычы цікава спалучаюцца ў гэтым напоі. Ён бадзёрыць і ахалоджвае адначасова.


Цана халодных напояў у кавярні: каля 3 рублёў
Адрас “Нашай кавы”: вул. Замкавая, 11. Ёсць летняя тэраса.
Піна Калада ў “Раскошы”
У “Раскошы” наш выбар выпаў на Піна Каладу. Пераважае ў кактэйлі салодкі смак какоса. Вялікая шклянка кактэйлю з лёдам і саломкай дадуць магчымасць смачнай прахалоды.


Цана халодных напояў: ад 3 рублёў
Адрас “Раскошы”: вул. Савецкая, 7. Ёсць дзве тэрасы – ля галоўнага ўваходу на ходніку Савецкай і з тыльнага боку кавярні, з відам на вуліцу Кірава і турму.
Кактэйль на аснове морсу ў “Шэкспіры”
З меню тэатральнай кавярні “Шэкспір” выбралі халодны кактэйль на аснове морсу са свежымі замарожанымі ягадамі і лёдам. Сакавіты смак і прыгожы колер не падманулі чаканняў.


Цана халодных напояў: 2-2,5 рублі
Адрас: будынак Тэатра лялек, вул. Дзяржынскага 1/1. Ёсць адкрытая тэраса.
Вялікая шклянка кактэйля ў “КофейнЯ”
“КофейнЯ” прапануе халодныя напоі, што спалучаюць фруктовае пюрэ, сокі і колаты лёд. Кактэйль змешваеца ў шэйкеры і падаецца ў вялікай шклянцы.


Цэны халодных напояў: ад 3 рублёў
Адрас: вул. Савецкая, 5. Ёсць пара столікаў звонку, перад уваходам, на ходніку.
Кактэйль са смакам махіта ў “Хані-Кабані”
Шпацыр у Пышках можна дапоўніць візітам у грыль-бар “Хані-Кабані”. Тут спрабуем кактэйль са смакам махіта. Свежая мята, вялікі кавалак лайма, газаваны “Спрайт” і лёд цалкам адпавядаюць летняму настрою і дораць паўгадзіны свежай прахалоды.


Цэны халодных напояў: 3 – 5 рублёў
Адрас: будынак інстытута біяхіміі, БЛК, 50. Ёсць вялікая тэраса пад тэнтам.
Фрэш у Еўраопце

Калі смага застане пад час закупаў у гіпермаркеце Еўраопт па вуліцы Дубко, 17, наталіць яе дапамогуць свежаадціснутыя сокі. Прапануюць сок з яблыкаў, морквы, апельсінў, салеры, а таксама іх спалучэнні.
Цана порцыі соку каля 2 рублёў. Пасля 20.00 дзейнічае зніжка 15 %.
Сокавы бар знаходзіцца ў цэнтры гандлёвай залі. Прыемным дадаткам да напою будзе беларускамоўны сервіс.


