Людзі і справы

«Гамлета не сыграю, ад Дзеда Мароза не адмоўлюся». Артыст тэатра лялек Аляксандр Баброўскі святкуе юбілей

Фотаздымак гэтага актора, напэўна, ёсць у кожнай гродзенскай сям'і, дзе цягам апошніх гадоў 30 былі малыя дзеці. Толькі на гэтым партрэце актора можна і не прызнаць. Хаваюць яго не столькі барада і вусы, колькі сам вобраз Дзеда Мароза, што нязменна іграе Аляксандр Баброўскі. Нагода павіншаваць артыста з асабістым новым годам — днём народзінаў - выпадае ў лютым. Сёлета артыст адзначае 60-годдзе.

Акторскае амплуа - «…і астатнія кіруючыя асобы»

«Юнацтва скончылася — стукнула 60. Але я пакуль не зразумеў, што гэта такое», — шчыра прызнаецца артыст. Маўляў, роляў і раней было шмат, і зараз ёсць што рабіць. Канечне, Гамлета ўжо не сыграць, але Клаўдыя — самы раз. А яшчэ — «каралі, імператары і астатнія кіруючыя асобы» з дзіцячых казак пасуюць Аляксандру як найлепш. І Дзеды Марозы таксама — усе яго.

Пра любімых гледачоў

Сваіх гледачоў тэатр росціць з дзяцінства, лічыць Аляксандр. Тыя кроплі дабрыні, што закладаюца казкамі і п’есамі, даюць свой плён, увасабляючыся ў светапогляд і стаўленне да людзей. «Я б не стаў дзяліць гледачоў на дзяцей і дарослых. Калі працуеш з аддачай, то гэта захоплівае ўсіх. Бывае, што і дарослыя робяцца як дзеці - на тых самых навагодніх святах».

А дзяцей, нават калі яны дарослыя, не падманеш. Ім не сказаш — сядзі ціха. Калі роля не ўдаецца, то ў зале абавязкова пачнецца шу-шу-шу. Увогуле, кажа Аляксандр, мы любім нашых гледачоў. Калі яны прыходзяць у тэатр, то гэта нібы ты — гаспадар і да цябе госці прыйшлі. Значыць — усё лепшае — на стол. То бок — на сцэну.

«Не магу прывыкнуць»

Многае ў тэатральным жыцці з цягам часу зтала стала звычкай. Напрыклад, што акторы з-за раскладу працы робяцца совамі. Раніца ў тэатры пачынаецца каля 11, а працоўны дзень сканчаецца позна ўвечары. Але застаюцца і рэчы, да каторых прывыкнуць не атрымліваецца. «Да гэтай пары самым складаным момантам застаюцца 10 хвілін да спектакля. Мяне трасе. Нічога не магу з сабой зрабіць, хвалююся. І так — да першага крока на сцэну».

Таксама складана прывыкнуць да «самага страшнага акторскага сну — калі выйшаў на сцэну і не памятаеш тэкст. Гэта — страшны кашмар». Калі ж такое здараецца наяве — ніхто не застрахаваны — то прыходзіцца імправізаваць на месцы. «У „Зімовай казцы“ аднойчы давялося пераказваць „Вільяма нашага Шэкспіра“ сваімі словамі, ды яшчэ і рыфмаваць па ходу», — раскрывае таямніцы Аляксандр.

Здароўе і фітнес

Са словаў актора, за больш чым 30 гадоў у тэатры ён ні разу не быў на бальнічным. Не таму, што не хварэў, проста — не дазваляе сабе прапускаць спектаклі з такіх нагодаў. Часта бывае, што і з бальніцы актораў на спектакль прывозяць, а потым абратна вяртаюць. Ці, калі дзеці хварэюць, то нехта з калегаў падмяняе пры хворым, каб адпусціць на спектакль.

Аднак ёсць у Аляксандра і свой асабісты сакрэт, як трымацца ў добрай фізічнай форме. Яго фітнес — рамонт, пясок, цэмент і рыдлёўка. З такімі заняткамі не страшныя і смакоткі кшталту бліноў з каралеўскай яешняй ці торта з печані, што традыцыйна гатуюць дома.

Здымак мае ілюстратыўны характар. Узяты са старонкі nothymetowaste.com

Мера паспяховасці

Добрай адзнакай для сябе Аляксандр лічыць не толькі водгукі крытыкаў ці прыязнасць аўдыторыі. Найбольш высокую ацэнку, на яго думку, майстрам сцэны выстаўляюць маладыя калегі. «Калі іграю на сцэне і бачу, што маладыя акторы збіраюцца за кулісамі, каб паглядзець на маю працу, то гэта — паказчык значнасці. Памятаю, як і мы пачаткоўцамі хадзілі глядзець на „старых“, як многаму ад іх вучыліся».

А што да роляў, то ў тэатры ўсім вядома — маленькіх роляў не бывае. Часам трэба на сцэне толькі пару рэплік сказаць, а радасці ад гэтага — мора. А такога, што пасля нейкай ролі ўсё раптам зменіцца, чакаць не варта. «Досвед здабываецца па кроплях, пастаяннай працай, штодзённымі практыкаваннямі».

Застацца сабой

У калейдаскопе сыграных Аляксандрам Баброўскім за 35 год роляў можна згубіцца. Тое, што ў прыватныя размовы часам уплятаюцца рэплікі са спектакляў, ужо стала ў сяброўскім коле нормай. Ну, а жонку акрамя як «птушка белая, лебедзь сізакрылая» — увогуле не называе, жартуе Аляксандр. Аднак згаджаецца, што асабістае жыццё ад прафесіі варта аддзяляць. Таму дома аддае час любімай калекцыі галаваломак ці звычайным хатнім справам — з рамонтам праса ці ўнітаза справіцца з аднолькавым поспехам.

Прыкметы і жаданні

У тэатральным асяродку ёсць свае прыкметы і забабоны. Пра гэта Аляксандр узгадвае, падымаючы з падлогі шуруп, якімі мацуюцца да сцэны дэкарацыі. «Калі знаходжу такі ў дзень прэм’еры, то ведаю — ўсё будзе добра».

У драматычным тэатры, дзе Аляксандр таксама іграе, прыкмета свая: «Попельніца ў курылцы мае выгляд дзвюх тэатральных масак — вясёлай і сумнай. То перад спектаклем заўсёды тушу недапалак аб вясёлую маску — дапамагае».

Незалежным ад прыкметаў застаецца для актора жаданне працаваць. «Калі глядзіш на іншага і бачыш, што не дацягвае, то думаеш — „я б зрабіў лепш“. А калі бачыш, як добра нехта іграе, то думаеш — „і я так хачу“. Вось і атрымліваецца, што ўвесь час хочацца працаваць».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025