Да Новага года застаецца зусім мала часу, і святочная атмасфера паступова напаўняе гарады. У Гродне і раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці ўжо запалілі галоўныя навагоднія ёлкі і ўключылі ілюмінацыю. Паглядзелі, як выглядаюць святочныя «зялёныя прыгажуні» ў рэгіёне.
Ліда
У Лідзе, акрамя галоўнай навагодняй ёлкі, якая знаходзіцца на Дажыначнай плошчы, у цэнтры горада ўсталявалі новыя светлавыя арт-аб’екты.

Так, на плошчы каля дзіцячай школы мастацтваў з’явіліся пяць каркасна-святлодыёдных інсталяцый: тэатральная маска, дрэва, гадзіннік, святочны тунэль і сімвал надыходзячага года — вогненная конь. Самая буйная канструкцыя — тунэль памерам 4,5 на 6 метраў.

Ваўкавыск
У Ваўкавыску галоўная навагодняя ёлка ўсталявана на плошчы Леніна. А ў размешчаным побач парку 21 снежня адкрыўся палац Дзеда Мароза.

Масты
У Мастах навагоднюю ёлку ўрачыста запалілі 12 снежня. Знаходзіцца яна на плошчы каля стадыёна «Нёман».

Ашмяны
У Ашмянах галоўную навагоднюю ёлку запалілі таксама 12 снежня на галоўнай плошчы горада.

Навагрудак
У Навагрудку навагодняя ёлка знаходзіцца таксама на галоўнай плошчы.

Чытайце яшчэ: 7 падарункаў з гродзенскім вайбам: на Новы год і іншыя святы
Слонім

Смаргонь
Ёлку ў Смаргоні запалілі 12 снежня. Тады па вуліцах горада прайшоў «Навагодні аўтапарад» з шэсцем навагодніх персанажаў. Каля галоўнай ёлкі перад Новым годам у Смаргоні з’явіцца таксама батлейка (вертэп), а яшчэ тут вырашылі арганізаваць кантактны міні-заапарк: будуць вальеры з жывёламі.

Свіслач

Воранава

Шчучын

Бераставіца

Дзятлава

Зэльва

Іўе
У мінулым годзе галоўная ёлка Іўя стала пераможцай конкурсу «Чыя ёлачка прыгажэйшая» на лепшую галоўную ёлку сярод раёнаў вобласці. Сёлета, як і раней, ёлку ў Іўі ўсталявалі на плошчы каля мясцовага Дома культуры.

Астравец

Карэлічы




