Кіроўца вялікагруза, які чакае перасячэння літоўскай мяжы ў чарзе на беларускім баку, за 10 дзён праехаў 6 км. На ўзбочынах смецце, туалета няма, а ў і без таго павольную чаргу ўкліньваюцца несумленныя калегі, распавёў кіроўца. Спаць даводзіцца «адным вокам», бо мусіш рухацца ў чарзе. Такая сітуацыя ў Прывалцы. Усяго ж выезду ў Еўразвяз у Беларусі чакаюць 5150 кіроўцаў.
Кіроўца, які захацеў застацца ананімным, звярнуўся ў рэдакцыю Hrodna.life 17 лютага. Паводле яго слоў, ён стаіць у чарзе ў пункт пропуску Прывалка (Райгардас) з мінулага аўторка (8 лютага). Калі ён туды прыехаў, канец чаргі быў у 11 км ад мяжы, зараз кіроўца ў 5 км ад пункта пропуску. Сама чарга за дзесяць дзён засталася прыкладна такой жа, каля 11 км.
На ўзбочынах няма ні сметніц, ні біяпрыбіральняў. Сметніцы пачынаюцца прыкладна за 1 км ад мяжы. Кіроўцы ж сабраліся розныя: хтосьці добрасумленны і захоўвае смецце ў кабіне, а хтосьці выкідвае. У некаторых месцах кучы экскрыментаў ляжаць проста каля дарогі - хтосьці не дайшоў да лесу, апісаў Hrodna.life сітуацыю кіроўца.
Добра хоць з ежай няма праблем — проста да чаргі праз дзень прыязджае аўталаўка, і ў кабіне ёсць свой запас прадуктаў і газавы балон, а можна купіць і гатовы абед.
Больш за ўсё кіроўцаў, якія чакаюць перасячэння мяжы, хвалююць хітруны, што спрабуюць уклініцца ў чаргу перад іншымі.
Рэч у тым, што зараз на мяжы ўтварылася дзве чаргі - звычайная і так званая платная, дзе ў кіроўцаў ёсць спецыяльныя пропускі. Перавозчыкі з такімі прапускамі маюць права на першачарговае перасячэнне мяжы.
Чарга кіроўцаў з платнымі пропускамі рухаецца ў два разы хутчэй за звычайную, распавяла крыніца Hrodna.life.
Некаторыя кіроўцы спрабуюць праехаць міма бясплатнай чаргі, быццам бы яны з пропускам і едуць у платную, але насамрэч гэта не так. У такіх умовах самі кіроўцы не могуць спыняць і правяраць, ці ёсць пропуск. Яны не маюць такога права, і тым больш не могуць і не хочуць пачынаць разборкі, рэзаць колы і падобнае, падзяліўся кіроўца.
У чарзе ёсць разрывы — напрыклад, на скрыжаваннях. Гэтым таксама карыстаюцца несумленныя кіроўцы. Да прыкладу, укліньваюцца, пакуль хтосьці зтых, хто стаяць у чарзе, заснуў і не перамясціўся своечасова.
Кіроўца, які гутарыў з Hrodna.life, лічыць, што памежнікі павінны паставіць у канцы агульнай чаргі сваю машыну. Яны маглі б правяраць усіх дальнабойцаў, хто пад’язджае: ці ёсць пропуск і права ехаць у платную чаргу, ці не. Калі пропуску няма — не прапускаць і ставіць іх у канец бясплатнай чаргі.
Кіроўцы з Прывалкі нават тэлефанавалі на гарачую лінію Дзяржпамежкамітэта ў Мінск. Там ім адказалі: «Дзякуй, улічым, перанакіруем заяўку ў патрэбнае месца».
17 лютага каля 200 чалавек хацелі пешшу вырушыць да мяжы, каб звярнуцца да памежнікаў, але праз дрэннае надвор’е адклалі паход. 18 лютага кіроўцы ўсё ж дайшлі да пункта пропуску, але дапамогі не атрымалі.
«Памежнікі сказалі - будзе каманда, прымем меры», — распавёў Hrodna.life іншы кіроўца, Андрэй. Ён таксама стаіць у бясплатнай чарзе больш за тыдзень і прасунуўся на 7 км. Паводле яго слоў, 18 лютага аб’язджаць без чаргі ўсё ж сталі менш, магчыма, пратачыліся чуткі, што кіроўцы пачалі з гэтым змагацца.
Адчувальныя затрымкі на мяжы пачаліся ў канцы восені - перад Новым годам, распавёў Андрэй. Да гэтага вялікагрузы маглі прайсці мяжу за суткі, і тое гэта лічылася доўга. Зараз стаяць трэба не менш за тыдзень, калі прайшоў мяжу за тры дні - кажуць, пашанцавала.
На пункце пропуску ў Беняконях была аналагічная з Прывалкай сітуацыя, але там яе вырашылі самі памежнікі. Яны сталі запускаць машыны партыямі, а ў іншы час трымаць чаргу, перапісваць нумары ў ёй. «І можна спакойна адпачываць, не пераймацца, што цябе аб’едуць», — распавёў мужчына. У Прывалцы такога няма. Так кіроўцы і адпачываюць: «Адно вока спіць, другое глядзіць, ідзе калейка, ці не. Таму людзі вымотваюцца».
Адзін з кіроўцаў расказваў Sputnik.by, што ягоная фірма купіла пропуск на першачарговае перасячэнне мяжы за 1700 еўра для машыны. Пропуск афармляецца афіцыйна, праз Дзяржпамежкамітэт. Такі дакумент сапраўдны цягам года.
Сістэма з паскоранай, платнай чаргой перастала працаваць з канца мінулага тыдня. Хуткасць афармлення машын паменшылася настолькі, што перасталі паспяваць афармляць нават фуры з пропускамі, і з’явілася другая чарга. Зараз яна — 2−3 кіламетры. Чакаць перасячэння мяжы з пропускам даводзіцца 4−5 дзён, месяц таму такія машыны праходзілі мяжу за суткі. Фуры з чаргі без пропускаў зараз стаяць больш за два тыдні.
Больш падрабязнае і доўгае афармленне заўсёды з таго боку мяжы, куды накіроўваецца вялікагруз, патлумачыў кіроўца Hrodna.life. Зараз чаргу ў Прывалцы затрымліваюць літоўскія памежнікі, нягледзячы на тое, што выкарыстоўваюць электронныя дэкларацыі і працэс павінны займаць менш часу.
Побач з Прывалкай размешчаны Гожскі палігон, дзе зараз праходзяць расейска-беларускія вучэнні. У кіроўцаў з чаргі склалася ўражанне, што ў той час, як з боку палігона былі чутныя выбухі, памежнікі не прымалі машыны наогул. Увечары, калі ўсё сціхала, зноў пачыналі прымаць фуры на афармленне, распавёў Андрэй.
Чытайце таксама: Нярис, Помория, Клопия нападают на Союзное государство из Днепровии. В Минобороне рассказали про белорусско-российские учения
На літоўскім баку ў кірунку Беларусі таксама ёсць чарга. Праўда, каб перасекчы мяжу, у агульнай чарзе даводзіцца стаяць «усяго» двое сутак.
Падобныя праблемы былі ў дальнабойнікаў у Бераставіцы, ужо на польскай мяжы. Там чаргу аб’язджалі праз суседні з пунктам пропуску гарадок Памежны. У ім стаяць забаронена, таму там чарга перарывалася і з’яўлялася магчымасць для падману і аб’езду. У выніку кіроўцы выйшлі на дарогу, каб самастойна рэгуляваць рух.
На дарозе арганізавалі кругласутачнае дзяжурства. За пару гадзін кіроўцы здолелі разгарнуць каля 30 грузавікоў, і асноўная чарга пачала рух, пісаў «АўтаГродна». Аднаму з кіроўцаў сваякі прыгналі легкавік, на якім ён суправаджаў фуры і правяраў, каб яны не ўкліньваліся ў чаргу.
Чытайце таксама: Пропускают столько, сколько поляки запускают на свою территорию. На границе в «Берестовице» в очереди стоит более 530 грузовиков
Паводле інфармацыі Дзяржпамежкамітэта на 16:00 18 лютага выезду з Беларусі ў Прывалцы чакалі 510 грузавых аўтамабіляў. З 14:00 чарга паменшылася там на 10 фур. У іншых пунктах пропуску ў Літву падобная сітуацыя: у Беняконях на 16:00 на выезд стаяла 660 вялікагрузаў, у Катлоўцы — 630, у Каменным Логу — 580, у Відзах — 250.
На мяжы з Польшчай у Бераставіцы выезду чакаюць 440 грузавікоў, у Казловічах — 850. Афармлення для выезду ў Латвію ў пункце пропуску Грыгораўшчына ў 16:00 чакалі 610 машын, ва Урбанах — 620.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…