Людзі і справы

Чытачы пытаюцца — мы адказваем. Ці ёсць «мафія фатографаў» у дзіцячых садах Гродна?

Чытача Hrodna.life зацікавіла, якім чынам у дзіцячых садах выбіраюць фатографаў. «Чаму не мы выбіраем фатографа, а яго прапануе сад? Што яму з гэтага? Прапануюць фотасесіі дзяцей 3−4 разы на год, а самім не дазваляюць фоткаць», — паскардзіўся чытач у рэдакцыю. Hrodna.life паспрабаваў разабрацца ў гэтым пытанні.

Ці ёсць «мафія» фатографаў у дзіцячых садах?

«Як такой „мафіі“ ў садах няма, але з боку сапраўды так можа здацца з-за адсутнасці кандыдатуры [г.зн. не так шмат прафесіяналаў, якія спецыялізуюцца на гэтай тэме — Hrodna.life]», — пракаментаваў чалавек, звязаны з дашкольнай адукацыяй.

Па словах педагога, усе мерапрыемствы і спецыялісты звонку ўзгадняюцца і ўхваляюцца загадчыкам дзіцячага сада. «Мафіяй» можа стаць любы фатограф, які прынясе загадчыку свае прапановы і партфоліа. Пытанне ў тым, наколькі часта і шмат такія прапановы паступаюць у дашкольныя ўстановы і наколькі выгадная іх прапанова.

Ілюстрацыйная выява. Калаж Hrodna.life

«Калі ты хочаш, каб тваё дзіця сфатаграфаваў іншы фатограф, пакуль не ўзгоднены з садам, гэта трэба ўзгадніць з адміністрацыяй. На такую ​​размову трэба прынесці прыклады работ гэтага чалавека. Далей — як захоча адміністрацыя», — патлумачыў яшчэ адзін чалавек, блізкі да дзіцячых садоў Гродна.

Што з гэтага маюць сады

«Сады атрымліваюць працэнт. Фатографаў не ўзгадняе аддзел адукацыі, а яны наўпрост звязваюцца з садамі. Як і з заяўкамі на тэндар, загадчык разглядае лепшую і больш выгадную прапанову, — растлумачыў педагог. — Як правіла, гэтыя грошы ідуць на патрэбы сады, дзе няма фінансавай падтрымкі з боку бацькоў ці асобнага фінансавання ад аддзела адукацыі».

Чытайце таксама: Як перажыць тое, што дзіця ідзе ў дзіцячы сад

Не кожны фатограф зможа працаваць з дзецьмі

Педагог расказала, што за шмат гадоў працы ў розных садах прыходзілі розныя фатографы, але на пастаяннай аснове заставалася два-тры.

«Гэта не з-за мафіі і манаполіі, а таму што партфоліа фатограф можа прынесці добрае і дамовіцца аб добрым кошце, але па выніку фатаграфіі атрымліваліся жудасныя. У такіх выпадках загадчыкаў адмаўляе фатографам у далейшым супрацоўніцтве».

Спецыяліст лічыць, што не кожны фатограф можа справіцца з вялікай колькасцю дзяцей. Фотасесіі праходзяць у спартовай ці ў музычнай зале, заняткі знікаюць як у адмыслоўцаў, так і частка групавых. У залу прыходзіць група з дваццаці чалавек і кожнаму трэба растлумачыць: як сесці, што ўзяць. Зрабіць гэта трэба вельмі хутка і ў шуме.

«У груп ёсць „свой расклад“, хто за кім павінен прыйсці, але гэта ніколі не працуе, бо гэта праца з дзецьмі. Добра сябе паводзіць толькі першая група і недзе першых хвілінаў 10. Потым расклад груп „наслойваецца“ і ў зале знаходзяцца ўжо 40−50 чалавек. Не кожны фатограф спраўляецца», — патлумачыла педагог.

Запрашаюць і сваіх фатографаў

Сваіх фатографаў і відэааператараў на ранішнікі, забавы, дні нараджэння, выпускныя, бацькі заўсёды наймаюць самі. «У нас былі выпадкі, калі бацькі падыходзілі і ўзгаднялі „свайго“ фатографа з загадчыкам. Толькі здымкі ўжо адбываліся ў самой групе, не перарываючы чужы адукацыйны працэс».

Чытайце таксама: Шоўрум дзіцячай мэблі з масіва адкрылі ў Гродне

Як у дзіцячыя сады трапляюць спектаклі і іншыя забавы

— Учора нейкі спектакль дзецям рабілі. Недарагі, але платны. Незразумела хто. А можа ў майго дзіцяці фобія на клоўнаў або чырвоную хустку, але я ж не ведаю праграму. Як гэтыя людзі ўвогуле ў сад трапляюць? — спытаў чытач Hrodna.life.

«Са спектаклямі справы ідуць падобна, толькі тут ужо з’яўляюцца ўхваленыя і дасланыя спектаклі з аддзелаў адукацыі, дзе пралічаны ўсе грошы на выдаткі такога спектакля, пачынаючы ад арэнды памяшкання да зарплаты прыбіральшчыцы, якая павінна будзе гэтую залу памыць».

Спіс спектакляў дасылаюць з аддзела адукацыі і загадчык таксама выбірае, якія прадстаўленні пройдуць у садзе.

Ілюстрацыйная выява. Калаж Hrodna.life

Таксама, паводле слоў педагога, арганізацыі прыходзяць напрамую ў сад. З імі загадчык асобна разглядае ўмовы, працэнт і саму праграму — і таксама вырашае, ці падыдзе дадзенае прадстаўленне дашкольнікам.

Усе флаеры з кароткім апісаннем спектакля знаходзяцца ў кожнай групе. Калі ў бацькоў узнікаюць пытанні па змесце, то яны могуць спытаць у выхавальнікаў або загадчыка. Як правіла, там ёсць нумар тэлефона, на які можна патэлефанаваць і ўдакладніць дэталі, калі ў вашага дзіцяці на нешта фобія.

— На якой падставе ляжаць флаеры ў заезджыя цыркі? А ў мясцовы Тэатр лялек не ляжаць?

«За час, што я працавала, да нас прыходзілі: з лялечнага тэатра, цырка, філармоніі, прыватнікі са сваімі прадстаўленнямі, студэнты, паказвалі мульцікі, урачы з навучальнымі прадстаўленнямі, мыльныя бурбалкі, інспектары ДАІ і многія іншыя, — гаворыць педагог. — Магчыма, прапановы з лялечнага тэатра не так часта паступаюць, яны не па ўзросце ці не выгадныя двум бакам».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025