«Тут шмат любові». Фотагісторыя пра жыццё дзіцячага хоспіса ў Гродне

Дзесяць гадоў у Гродне працуе дзіцячы хоспіс. Ён аказвае медыка-сацыяльную, псіхалагічную і духоўную дапамогу невылечна хворым людзям. Падапечным хоспіса ад 0 да 24 гадоў. Тут дзеці з анкалагічнымі і генетычнымі захворваннямі, з паталогіямі нервовай сістэмы. У хоспісе дапамагаюць ім і іх бацькам.


Фотагісторыя Алены Кавальчук пра будні дзіцячага хоспіса працягвае шэраг публікацый пра выставу «Жыццё ў поўным колеры». Выстава праходзіла ў Цэнтры гарадскога жыцця і стала вынікам навучальнага курса па фота, арганізаванага HrodnaMediaRoom.Час экспанавання выставы ўжо скончыўся, але фотагісторыі яе удзельнікаў можна пабачыць на старонках Hrodna.life.


Калі задумала праект, думала, што на здымках будуць толькі боль і слезы. Аказалася, што тут вельмі шмат любові і пяшчоты. У прасторы дзіцячага хоспіса спакойна і ўтульна. Да цяжкіх сітуацый тут ставяцца з прыняццем і робяць для дапамогі ўсё магчымае, — расказала фатографка. — Пакуль здымала гэту гісторыю, вырашыла, што і надалей буду прыходзіць у дзіцячы хоспіс і далучуся да каманды валанцёраў".

У 2017 годзе хоспіс запусціў праграму сэнсарнага пакою. Па тры гадзіны ў дзень дзеці працуюць з рэабілітолагам і псіхолагам, а бацькі - з сацыяльным работнікам. У 2020 годзе ёсць планы арганізаваць два-тры ложкі, дзе на стацыянарным рэжыме будуць знаходзіцца хворыя.

Каб дзеці з бацькамі маглі дабрацца ў хоспіс, з гарвыканкамам узгаднілі паслугу сацыяльнага таксі. Бацькам хворых дзяцей патрэбна падтрымка і адпачынак, таму па панядзелках яны могуць займацца ў хоспісе ёгай з валанцёрам са спартыўнага цэнтра.

У хоспісе няма перажыванняў і страхаў. Тут вельмі шмат любві: ад бацькоў да дзяцей, ад дзяцей да бацькоў і ад работнікаў да сваіх падапечных.

[irp posts="72 656″ name=" Усім трэба есці і спаць. Але некаторых хапае на большае". Фотагісторыя пра цудоўных людзей з «Цудоўні""]

[irp posts="73 454″ name=" Сабакі інтэрв'ю не дадуць". Фотагісторыя пра жыццё прытулка для бяздомных жывёлаў у Гродне"]

[irp posts="72 967″ name=" Усё вернецца ў іншым фармаце". Дзяўчына на вазку зняла фотагісторыю пра хлопца-вазочніка"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025