Спадчына

Параненыя немцы і «разбураная Еўропа». Глядзіце старыя фота Гродна з калекцыі 1941 года

Фотаздымкі Гродна з чэрвеня 1941 года з альбома нямецкага афіцэра купіў на аўкцыёне гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч. Hrodna.life паглядзеў здымкі і спытаў у Руслана, што ў іх адметнага, як ён іх набываў і як наогул выглядае калекцыянаванне старых фотаздымкаў Гродна ў эміграцыі.

На фота прэтэндавалі чатыры чалавекі

«Гэта фотаздымкі з альбома нейкага вайскоўца, хутчэй за ўсё, медыка. Яны патрапілі да аднаго калекцыянера ў Германіі і той выставіў іх на аўкцыён, — расказаў Руслан Кулевіч. — Ён па частках выкладаў фота на продаж, потым я на яго выйшаў, дамовіўся і ўсё, 26 фотаздымкаў, выкупіў».

Агулам у альбоме было каля 100 фотаздымкаў, але не ўсе былі зробленыя ў Гродне.

Фота праз анлайн-аўкцыён хацелі набыць чатыры чалавекі. На адным са здымкаў - звычайная панарама правабярэжнай часткі Гродна.

«Мы бачым усе асноўныя храмы горада. І Бернардынскі, і Фарны касцёл, і Фара Вітаўта, і разбураны манастыр, дзе зараз Драматычны тэатр. Класны фотаздымак. Такіх шмат, але гэты з альбома».

«Разбураная Еўропа» і вуліца Падгорная

На другім фота — разбураны гатэль «Еўропа» на вуліцы Дамініканскай (сучасная — Савецкая). Сёння на месцы гэтага будынка размяшчаецца гродзенскі ўнівермаг.

«Я раней бачыў копію гэтага фотаздымка, але зараз ён у маёй калекцыі», — падзяліўся Кулевіч.

«Гэта вуліца Маставая, а там унізе — Падольная. Бачым чыгуначны мост, а таксама вежу Бернардынскага касцёла». На скрыжаванні Маставой, Падольнай і Падгорнай стаіць артылерыйская зброя.

«Гэта вуліца Падгорная — насупраць „Прыёрбанка“ на Маставой. Бачым касцёл, а таксама разбураную забудову горада».

Яшчэ адзін фотаздымак — з ваколіц сённяшняй Савецкай плошчы. Ён зроблены з неіснуючай сёння вуліцы прыкладна за сучасным гатэлем «Нёман» — з яе адкрываецца від на квартал на месцы цяперашняга сквера і будынак на Маставой, 31.

«Бачна вежы царквы, дзе зараз Гаўрыіла сядзіць [Жаночы манастыр Раства Багародзіцы, якім кіруе ігумення Гаўрыіла Глухава — Hrodna.life]. На фотаздымку можна ўбачыць, як нехта залез на электрычны слуп. Можа, электрык нешта спрабуе рабіць», — сказаў Кулевіч.

Глядзіце таксама: Унікальныя здымкі Гродна, якія зрабіў нямецкі паліцэйскі 80 гадоў таму

На месцы Парка высокіх тэхналогій былі параненыя немцы

«Вось гэта класны фотаздымак — вуліца Грандзіцкая, сёння гэта вуліца Мітрапаліта Філарэта», — паказвае Кулевіч чарговы здымак. На ім бачны нямецкі вайсковы шпіталь. «Сёння там будынкі Парка высокіх тэхналогій. Бачна, што фотаздымкі належалі нейкаму нямецкаму афіцэру, хутчэй за ўсё, медыку, і можна ўбачыць жыццё раненых нямецкіх вайскоўцаў».

Фотаздымак нямецкага шпіталя ў Гродне 1941 годзе. Фотаздымак з калекцыі Руслана Кулевіча

На фота над вуліцай вісіць расцяжка з надпісам Krankensammelstelle — «Пункт збору хворых».

Аб’яднаць гродзенцаў, каб выкупаць старыя рэчы

За 26 фотаздымкаў журналіст заплаціў € 170. Частку здымкаў з альбома ён упусціў - нейкі іншы калекцыянер перабіў цану. На іх можна было ўбачыць яўрэяў на вуліцы Віленскай у час вайны: «Чарга яўрэяў стаяла з белымі павязкамі, верагодна, па хлеб».

«Я нават у Гродна напісаў аднаму калекцыянеру: „Не змагайся, бо мы ўсё роўна больш дамо [за фотаздымкі на аўкцыёне — Hrodna.life]“. А ён кажа, што не ён, а нехта іншы перабіў».

«Мы размаўлялі з гродзенцамі, што мы маглі б аб’ядноўвацца і выкупаць нейкія старыя рэчы для Гродна. Бо ў будучыні гэтым можна папоўніць альбо фонды нейкага музея, альбо мы самі адкрыем свой музей», — распавёў Кулевіч.

Ад фотаздымкаў кайфуе, але яшчэ шмат упускае

З-за пастаяннай працы ў Руслана няма часу вывучаць фотаздымкі. «Ты іх атрымоўваеш, кайфуеш і ўсё. Гэта першыя фотаздымкі, якія я набываю, і шмат упускаецца», — расказвае ён пра пакупку здымкаў на аўкцыёнах.

За раней не бачаныя здымкі Кулевіч гатовы заплаціць нямала — і € 80 за адно фота. «Я гатовы знайсці спонсара. Гэта можа быць альбом з відамі Гродна. Гатовы і за € 500 набыць альбо знайсці такіх людзей, якія дапамогуць, — сказаў Кулевіч. — Альбо аб’явіць збор у Instagram, сказаць падпісчыкам: „Давайце набудзем, бо знікне“».

На яго думку, людзі гатовыя будуць заданаціць, «кагосьці дакладна знайду». Летась журналісту прыносілі карты Лапіных і прапаноўвалі купіць іх за € 200. Але ён не гатовы быў іх набыць. «Іх завезлі ў Гродна і прадалі там», — падзяліўся журналіст.

Глядзіце таксама ў «Калекцыі Кулевіча»:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Распісныя шары і снегавікі ручной працы: дзе ў Гродне купіць навагодні дэкор

Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…

23 лістапада 2024

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024