Гродзенец Віталь Фільмановіч зацікавіўся сферай грамадскага харчавання яшчэ ў студэнцкія гады. Першыя некалькі гадоў ён працаваў бармэнам, а пасля яго ўвага змясцілася на прафесію барыста. Як пасля курсаў за $ 1000 атрымалася стварыць буйны бізнес і нават арганізаваць адукацыйны лагер у Інданезіі, а таксама якую ролю ў гэтым сыграла гродзенская «Наша кава», Віталь распавёў выданню «Про бизнес».
Віталь нарадзіўся ў Гродне, а студэнцкія гады правёў у Мінску. Там ён пачаў працаваць спачатку бармэнам, а пасля барыста.
«У той час у Беларусі вучыцца кававай справе не было ў каго, таму я паехаў у Пецярбургскі інстытут кавы і гарбаты. Навучанне доўжылася каля тыдня: уключала тэарэтычныя веды і штосьці з практыкі. Каштавала яно тады каля $ 1000 — каласальныя для мяне на той момант сродкі! Пасля гэтага навучання я вяртаўся ў Беларусь з поўнай упэўненасцю, што ўжо магу адчыняць сваю „школу кавы“. Па сутнасці, увесь кававы бізнес таго часу быў цалкам камерцыйны, усе выкарыстоўвалі італьянскі эспрэса, ні пра якія „крафты“ на той момант не чулі», — распавёў беларус.
Так Віталь запусціў уласныя курсы па навучанню барыста. Прызнаецца, што спачатку было страшна выступаць перад публікай, перашкаджаў сіндром самазванца. Але паступова атрымалася сябе перамагчы.
«У 2010 годзе я зразумеў, што мне недастаткова дзяліцца ведамі на курсах. Я сышоў „з-за стойкі“ і адкрыў сваю школу барыста „Студыя кавы“: праводзіў выязныя кансультацыі, навучаў персанал варыць смачную каву, арганізоўваў трэнінгі. Так як мне было 24 гады і гэта быў мой першы бізнес, я зрабіў шмат памылак, але і вучыўся на іх», — адзначае беларус.
У 2014 ён з партнёрамі адкрываў першую ў Беларусі кавярню з пражаннем зерня на месцы — мінскую «Мануфактуру» на Маркса. Тады прыйшлося разабрацца ў мностве новых рэчаў: знаходзіць пастаўшчыкоў кавы ў Афрыцы і Лацінскай Амерыцы, растаможваць зялёную каву (беларускія мытнікі тады яшчэ не ведалі, як гэта рабіць), праходзіць санітарны кантроль, настройваць ростар (апарат для пражання кавы) у кавярні, узгадняць усё з пажарнікамі і санстанцыяй.
У 2015 у Гродне адкрылася «Наша кава» — яе заснавальнікам стаў сябра Віталя, гродзенец Дзмітрый Захарка. Менавіта разам з Дзмітрыем Віталь пачаў вывучаць тэхналогіі абсмажвання кавы.
«Ідэя таксама была ў прыцягненні чэмпіёнаў-барыста розных гадоў, каб рабіць крутую каву ў крутой камандзе. Так у 2019 годзе мы адкрылі „Single Step“. Мы планавалі раскручвацца паступова, у нас не было кліентаў на вялікі аб’ём кавы. Першай стала кавярня майго партнёра Дзімы ў Гродне — „Наша кава“. А далей менеджар па продажах проста хадзіў па кавярнях і прапаноўваў нашу каву», — падзяліўся Віталь.
Чытайце таксама: Гродна — беларуская сталіца кавы. 5 аргументаў «за» ад экспертаў
Паводле слоў бізнесмена, на 2024 год кампанія «Single Step» — адзіная ў Беларусі, якая вырабляе каву ў дрып-пакетах (спецыяльныя пакеты, у якіх можна заварваць каву). Каву з зерня, абсмажаную «Single Step», сёння можна пакаштаваць у некалькіх кавярнях Гродна.
1. Ростар для пражання зерня — $ 27 000
2. Арэнда памяшкання 120 кв.м. — $ 600 в месяц
3. Рамонт — каля $ 10 000
4. Мэбля, машына для навучання і дэгустацыі — яшчэ каля $ 5000
5. Расходныя матэрыялы — каля 1,5 т зялёнай кавы абышлося прыкладна ў $ 10 000.
Вынікова: $ 52 600
Цяпер кампаніі «Single Step» 6 гадоў. У камандзе 10 чалавек, якія сумарна выйгралі каля 14 кававых чэмпіянатаў. Фірма закупляе 6−7 тон зялёных зерняў у год, прадае 5−6 тон пражаных (пры пражанні зерне губляе каля 15% сваёй вагі). З беларусамі працуюць некалькі пастаўшчыкоў кавы з Лацінскай Амерыкі, Афрыкі. Кава «Single Step» — адна з самых дарагіх на беларускім рынку.
Чытайце таксама: Як запарыць каву дома — 10 правілаў ад барыста «Нашай кавы»
Зараз Віталь знаходзіцца на плантацыі ў Інданезіі, дзе пераймае вопыт мясцовых фермераў па вырошчванні кававых зерняў. У наступным годзе Віталь плануе запусціць у Інданезіі міжнародны адукацыйны летнік.
«У наступным годзе хочам зрабіць у Інданезіі адукацыйны Barista Camp — прывезці сюды ўладальнікаў кавярняў, пражальшчыкаў, барыста, шэф-барыста з Беларусі, Расіі і іншых краін, пасяліць іх на кававай ферме. Месяц таму мы ўжо правялі тэставы тур для некалькіх барыста з Беларусі, збіраемся пашырыць праграму, зрабіць больш навучальных мерапрыемстваў.
Гэта наступны ўзровень паглыблення ў каву — не проста пазнаць тэорыю, але ўласнымі вачыма паглядзець, як усё адбываецца. Усё ўпіраецца ў тое, што такі курс (квіткі, пражыванне, праграма) не можа быць танным і, паводле самых сціплых ацэнак, будзе каштаваць некалькі тысяч долараў", — адзначае прадпрымальнік.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…