У Гродне знялі кліп для феміністычнага рэп-праекта «Бомба»: там ёсць тверк, фрыкі і барацьба са стэрэатыпамі

Відэа выйдзе ў пачатку снежня і стане флагманам для міні-альбома рэп-праекта «Бомба». Рэжысёрам стаў гродзенскі блогер, а імя вакалісткі трымаецца ў сакрэце.

Паводле сюжэту прадстаўнікі розных субкультур адпачываюць і весяляцца разам, нягледзячы на ​​адрозненні. У кліпе прасочваюцца ідэі талерантнасці да ЛГБТК+ супольнасці, бодзіпазітывізму і барацьбы са стэрэатыпамі.

Прадзюсер праекта «Бомба», саліст рок-групы «Бредятина дятела» Максім Скавіньскі адказаў на пытанні Hrodna.life.

Што гэта за праект?

«Бомба» — гэта (пакуль) чатыры трэкі для дзяўчат, пра дзяўчат і ад дзяўчат. Усе песні вельмі розныя, як з пункту гледжання сэнсу і тэксту, так і стылістычна. Праект створаны для таго, каб у беларускіх дзяўчат з’явіўся свой голас у рэп-культуры.

Чаму менавіта рэп?

Сучасны рэп вельмі сексісцкі і агрэсіўны. Ён наогул занадта «мужчынскі»! У ім дзяўчына пастаянна выступае ў зневажальнай ролі сэкс-аб'екта. Але рэп «качае» і я хачу, каб ён «качаў» дзяўчат гэтак жа, як хлопцаў.

Гэты праект феміністычны?

Гэта не фемінізм у чыстым выглядзе. Але мы з камандай хочам данесці прыхільнікам рэпу, далёкім ад ідэй роўнасці, што голас жанчын таксама гучны, што дзяўчына таксама можа адказаць гэтым «рэперкам» іх жа манетай, што жаночы вакал нічым не горшы. Мы хочам перавярнуць жанчынаненавісніцкія каноны. «Бомба» — гэта адказ усякім рэп-хамам.

Адкуль узялася назва праекта?

Наогул, у мяне былі тры варыянты, але каманда пагадзілася з назвай «Бомба». Па-першае, у трэку, на які мы знялі кліп, ёсць радкі «…я — бомба». Па-другое, гэты праект сапраўды «бомба» ў рэп-асяроддзі.

Запіс альбома і здымкі кліпа — нятаннае задавальненне. Адкуль грошы?

Пакуль гэта камерцыйная таямніца. Але на самай справе ўсё гэта не так ужо і дорага, асабліва калі ў цябе шмат сяброў з рознымі навыкамі. Напрыклад, рэжысёр кліпа — мой даўні знаёмы Аляксандр Барысевіч («Лихой Топор»). Ён вядомы майстар, вядзе свой блог. Для яго здымка кліпа гэта новы вопыт, яму стала проста цікава. Усе акцёры — мае сябры, знаёмыя і знаёмыя знаёмых. Рэквізіт таксама прынесці яны самі. Самым затратным стала гукапіс.

Хто вакалістка і аўтар музыкі?

Імя вакалісткі - сакрэт. Мы не хочам, каб гэты праект асацыяваўся з канкрэтнай персонай, мы хочам, каб гэта быў голас любой дзяўчыны. Выканала песні вядомая ў Гродне рок-спявачка, прафесійная вакалістка і трэнерка па вакале, фронтвуман гродзенскай групы. Гэты праект не зусім яе «тэма», таму яна пажадала ўдзельнічаць у ім інкогніта. У кліпе яна не здымалася. Музыку — тры трэкі - напісаў Андрэй Манкевіч, а адзін проста узяты ў інтэрнэце з вольнага доступу.

Што будзе ў кліпе?

Для здымак мы выбралі самую папсовую песню. Яна «качае» і даносіць ідэю ўсяго альбома. Мэтай кліпа было паказаць, што ўсё роўна да якой субкультуры вы сябе адносіце — вы ўсё роўна можаце сябраваць і тусавацца разам. У жыцці так і ёсць, але ў рэперскіх кліпах звычайна культывуецца ідэя «усе, хто не мы — ізгоі».

У нас усе акцёры вельмі непадобныя адзін на аднаго. Там людзі рознага полу, узросту, сэксуальнай арыентацыі, ва ўсіх розная фігура і колер валасоў… Іх адзенне, у большасці, непрымальнае для нашага грамадства. Напрыклад, ёсць гераіня, якая не толькі танчыць даволі адкрыты танец — тверк — але і робіць гэта ў вельмі адкрытым строі.

Усе яны свайго роду фрыкі. Але ўсе яны аднолькава прыгожыя, цікавыя і вольныя выглядаць так, як хочуць.

Лакацыі, дзе вяліся здымкі, таксама выбраны не выпадкова. Дзеянні адбываюцца і ў «заброшцы», і ў добрым доме, і ў бары — у месцах, дзе звычайна адпачываюць людзі з вельмі розным узроўнем дастатку. Тут падтрымліваецца тая ж ідэя: не важна, колькі ў цябе грошай і як ты выглядаеш, ты можаш адпачываць там, дзе ты хочаш і так, як табе падабаецца.

Якія яшчэ трэкі ёсць у альбоме?

У альбоме чатыры трэкі ў розных рэп-стылях, яны розныя па сэнсе і па энергетыцы. Прымітывізм і стэрэатыпы наўмысныя, каб сэнс лягчэй разумеўся моладдзю.

Песня «Я — бомба» даволі папсовая. Яна лёгкая і зразумелая моладзі. У ёй дзяўчына, якая патрабуе да сябе павагі і якая можа за сябе пастаяць.

Трэк пра маньяка процілеглы. Напісаны ён у стылі рэп-кор з гістэрычным вакалам. У ім паказаны не толькі страх дзяўчыны перад згвалтаваннем, але і стэрэатыпнасць грамадства, якое мяркуе па адзенні ці «заслужыла» ахвяра, каб з ёй зрабілі такое.

Наступная песня з нью-скул-рэпу, там шмат нецэнзурных выразаў. Гэта антыжаноцкая песня супраць канонаў грамадства, якія дыктуюць дзяўчыне быць мілай, пяшчотнай і зручнай для мужчын.

Апошняя песня пра няшчаснае каханне і расставанне. Яна напісана ў лірычным стылі, але ў ёй шмат іроніі і сарказму. Там дзяўчына, развітаўшыся з хлопцам, залівае гора алкаголем, хоць прынята лічыць, што гэта прэрагатыва мужчын.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024