Вірус, пандэмія, самаізаляцыя, каранцін, смерць — выклікі 2020 года, пра якія нам ніхто загадзя не казаў. Гэта рэальнасць, якая палохае. Але спалохацца і прызнаць свой страх у такой сітуацыі - добра, лічыць Вольга Вялічка. Пра тое, як псіхолагі дапамагаюць людзям працаваць са страхам падчас эпідэміі яна распавяла для Hrodna.life.
Перыяд адмаўлення праблем у кожнага свой, ён падобны на расцяг спружыны. Але чым даўжэй мы адкладаем прыняцце, тым сур’ёзней будуць наступствы.
Усведамленне страху — палова справы. Для аптыміста гэта значыць, што частка шляху ужо пройдзена, для песіміста — што трэба прайсці яшчэ столькі ж.
Страх страціць працу распаўсюджаны ва ўсім свеце, а асабліва на постсавецкай прасторы, дзе многія так і не паспелі стварыць падушку бяспекі. У экспертаў аптымістычных прагнозаў няма — нас сапраўды чакае беспрацоўе.
Першым адчуў удар на сабе бізнес падарожжаў — турфірмы, гасцініцы і авіякампаніі. Наступны ўдар прыйшоўся па рэстаранах і кафэ. Праблемы будуць і ў буйнога бізнесу: у ЕС і ЗША заводы ўжо прастойваюць з-за каранавіруса. Ды і пакупніцкая здольнасць людзей агулам падае.
Спецыялісты кажуць, што цяперашні крызіс будзе доўгім і цяжкім. Але людзі ўсё-ткі «генетычна навучаны» праходзіць такія выпрабаванні. Крызісы здараюцца ў жыцці кожнага не раз. Тут дапаможа усё тое ж правіла прыняцця.
Чым хутчэй мы ўсвядомім і прымем эканамічны страх,
тым з меншымі наступствамі для псіхалагічнага і фізічнага здароўя з ім справімся. Трэба ўключыць крытычнае мысленне: пераацаніць свае рэсурсы, паспрабаваць зрабіць запас і стварыць падушку бяспекі, не баяцца папрасіць дапамогі ў родных і сяброў, быць гатовым змяніць працу на больш запатрабаваную.
Туалетная папера, грэчка, соль і цукар, дэфіцытная кава — у многіх з нас з’явіўся свой спіс, неабходны, каб камфортна перачакаць пандэмію дома. Многія верылі, што атрымаецца пратрымацца без сустрэч са сваякамі, сябрамі ці калегамі. Бо гэта магчымасць пабыць аднаму і адпачыць ад руціны. Так нам здавалася яшчэ зусім нядаўна.
Што казаць, некаторыя пра гэта нават марылі!
Зараз гэтая мара ператварылася ў страх. На працы могуць абысціся без цябе і ты застанешся назаўжды ў чатырох сценах кватэры. Што рабіць з гэтым страхам? Прымяніць правіла: зразумець, прыняць, дараваць і палюбіць.
Патрэбен план, як жыць у асяроддзі родных, як выбудаваць дыстанцыйную працу, як адпачываць дома. Усведамленне, што ў вас ёсць план не на ўсё жыццё, а на адзін праблемны перыяд, дае разуменне, што ў праблемы будзе канец, яна не назаўжды.
Мы прывыклі, што бачым мужа ці жонку пару гадзін у дзень, як і дзяцей, а бацькоў і таго радзей. Мы жылі па гадзінах, нашы працоўныя і выходныя дні былі распланавана на месяц наперад. Каранавірус рэзка змяніў усе нашы планы.
Тыя, хто сышлі на самаізаляцыю, суткамі напралёт знаходзяцца ў адным памяшканні са сваімі роднымі. Межы, якія былі выбудаваныя раней, ужо не так трывалыя. Што рабіць у гэтай сітуацыі?
Па-першае, прыняць новую рэальнасць. А па-другое, адкрыта размаўляць з роднымі аб тым, што вас турбуе — не замоўчваць пытанні і прэтэнзіі, а прамаўляць іх. Любая праблема не можа цягнуцца вечна, як толькі вы гэта зразумееце, кіраваць сваім страхам стане прасцей.
Гэта базавы страх, які выяўляецца ў нас у крытычных сітуацыях. Ён узмацняецца, калі пачынаюць хварэць нашы блізкія, або мы бачым, як у іншых сем’ях родныя сыходзяць з жыцця.
Ёсць некалькі тэорый узнікнення гэтага страху, адна з іх — наш эгаізм. Мы аплакваем сваю страту, а не памерлага чалавека. Гэта выбівае глебу з-пад ног, прымушае нас пераасэнсаваць каштоўнасці. Але гісторыя страху страты блізкіх падчас эпідэміі мае іншую прыроду.
Гэты страх заклікае нас клапаціцца пра сваіх блізкіх, выконваць правілы бяспекі, каб захаваць здароўе і жыццё — свае і сваіх блізкіх. Мы бачым прыклад страху, які працуе на нас.
За апошнія два месяцы ў галаве ў кожнага з нас круціліся розныя сцэнары, як перажыць каранавірус. Хтосьці адмаўляў яго, хтосьці думаў, што Беларусь «пранясе», хтосьці верыў, што не захварэе, а хтосьці настройваўся «не хаваць галаву ў пясок» і рыхтаваўся перахварэць.
Баяцца за сябе — гэта правільная рэакцыя, закладзеная прыродай. Адчуваць эпізадычны страх смерці нармальна. Праблема — калі страх становіцца дакучлівым і не дае спакойна жыць. Не бойцеся распавядаць пра гэты страх сваім родным, не бойцеся звярнуцца па дапамогу да спецыяліста. Цяпер гэта можна зрабіць аддалена.
Патэлефануйце на гарачую лінію або звяжыцеся са спецыялістам анлайн. Сёння псіхолагі актыўна кансультуюць праз мэсэнджары.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…