У Гродне 30 лістапада на фестывалі «Grodno Fashion Show» паказалі калекцыю выкладчыка каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва Тамары Дужык пад назвай «Чацвёрты рэгіён». Яна стваралася адмыслова да 75-годдзя Гродзенскай вобласці.
Калекцыю з гербам Гродзенскай вобласці на фестывалі моды сустрэлі бурнымі апладысментамі. Тамара распавяла, што яна стваралася яшчэ вясной і ўжо мае шэраг узнагарод.
«У гэтым годзе наша вобласць адзначае 75-годдзе і мы вырашылі зрабіць нешта незвычайнае для гэтага. Калекцыю рыхтавалі і прадстаўлялі на рэспубліканскім конкурсе маладзёжнай творчасці «АРТ-вакацыі». У вобласці мы занялі першае месца, нам не было роўных. Мы думалі, што па краіне будзем першымі, але далі другое месца.
На кожнай мадэлі ў нас вышыты герб. Калекцыя выйшла брутальная, пра гэта шмат хто кажа. І ў гэтым адзенні мы бачым моцных і мужных хлопцаў. Але для таго, каб яна не здавалася толькі мужчынскай, мы дадалі яшчэ і жаночыя мадэлі. Калекцыю стварылі ў першую чаргу для сучаснай, моцнай і незалежнай моладзі".
Тамара Дужык распавяла, што яе калекцыя ўжо некалькі месяцаў катаецца па гарадскіх мерапрыемствам. Не выключана, што ў будучыні калекцыя трапіць у музей.