Новы епіскап сказаў, што будзе няпроста, але цікава. Улады абяцалі падтрымаць

Епіскапа Антонія, новага кіраўніка Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі, прадставілі праваслаўным вернікам 13 чэрвеня ў Пакроўскім саборы Гродна. На службе прысутнічалі кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, а таксама прадстаўнікі свецкай улады горада і вобласці. У храме і вакол сабора было шмат супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным.

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы пажадаў біскупу Антонію «божай дапамогі ў служэнні гродзенскай зямлі», намеснік старшыні аблвыканкама паабяцаў спрыяць развіццю праваслаўя ў горадзе і вобласці. Новы епіскап запэўніў: «Я не скажу, што будзе проста, але будзе цікава».

Каля ўваходу ў Пакроўскі сабор — кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк і епіскап Антоні, новы кіраўнік Гродзенскай дыяцэзіі

Папярэдніка Антонія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, вызвалілі ад пасады 8 чэрвеня. Такое рашэнне прыняў Сінод Беларускай праваслаўнай царквы. Афіцыйная версія сыходу — стан здароўя Арцемія.

Гродненского архиепископа Артемия сняли с должности. В августе он осудил насилие силовиков

«Радзіма там, дзе служыш»

Епіскап Антоній звярнуўся да гродзенскіх вернікаў «ад сэрца»:

«Я атрымаў вось такую вестку і дабраславенне ад Сінода нашай царквы, Рускай праваслаўнай царквы і патрыярха Кірыла. Што можа адказаць на гэта манах? — „Прымаю. Дзякую і нічога не магу сказаць супраць“».

Кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін (злева) і епіскап Антоні, новы кіраўнік Гродзенскай дыяцэзіі ў час службы 13 чэрвеня ў Пакроўскім саборы Гродна

Цытуючы ўладыку Філарэта, біскуп Антоній сказаў, што Радзіма там, дзе служыш. «Цяпер духоўная радзіма для мяне Гродна. Па-чалавечы перажываю. Але так пабудавана царква, якой кіруе Хрыстос — мы ідзем туды, куды ён нас пакліча і не пытаемся, чаму, навошта, для чаго.

Нават калі ты засынаеш епіскапам Слуцкім і Салігорскім, а прачынаешся біскупам Гродзенскім, ты проста кажаш: «Госпадзе дабраславі». Прымаю гэта дабраславеньне і буду служыць там, дзе вызначыла мне маці-царква.

Епіскап Антоні, новы кіраўнік Гродзенскай епархіі, на набажэнствы ў Пакроўскім саборы 13 чэрвеня

Улады абяцаюць падтрымаць

«Хачу сказаць, што ў самыя цяжкія часы мы заўсёды звярталіся да Беларускай праваслаўнай царквы, да бога, для таго, каб пераадолець тыя навалы, якія пераследуюць нас. Маючы тысячагадовы вопыт, Беларуская праваслаўная царква сёння з’яўляецца для ўсяго беларускага грамадства фактарам, які аб’ядноўвае», — казаў Віктар Пранюк, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

Намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк вітае новага кіраўніка Гродзенскай праваслаўнай епархіі

Па яго словах, свецкія ўлады Гродна і вобласці будуць па меры сваіх сілаў і магчымасцяў падтрымліваць Беларускую праваслаўную царкву і спрыяць развіццю праваслаўя. «Зычу божай ласкі ўсім — душэўнай раўнавагі, міру і дабрабыту. Няхай гасподзь бог захоўвае нас і нашу айчыну Рэспубліку Беларусь», — скончыў выступ Пранюк.

«Я не скажу, што будзе проста, але будзе цікава»

Звяртаючыся да вернікаў, Антоній запэўніў: «Я зраблю ўсё, каб мы жылі ў міры, згодзе і любові. Інакш мы не вучні Хрыстовы. Мы такія розныя, адзін да аднаго не падобныя. Але калі мы прыходзім у храм, усе нашы погляды, усе нашыя смуткі і радасці павінны забыцца. Бо тут час спыняецца і адбываецца дыялог паміж богам і чалавекам — гэта малітва. Я не скажу, што будзе проста, але будзе цікава».

Епіскапу Антонію, у штодзённасці - Дзянісу Дароніну, 40 гадоў. Ён нарадзіўся ў Баку. У Беларусь сям’я пераехала, калі яму было 6 гадоў. Ён скончыў Мінскую духоўную семінарыю (2003), пазней вучыўся ў вышэйшым інстытуце праваслаўнага багаслоўя пры Праваслаўным цэнтры Сусветнага патрыярхату ў Швейцарыі.

У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Беларускія трэбнікі XVII-XVIII стст.: гісторыя і літургічнае багаслоўе» ў Мінскай духоўнай акадэміі.

У 2009 годзе быў пастрыжаны ў манахі і прыняў імя Антоній у гонар прападобнага Антонія Рымляніна, Наўгародскага цудатворца. Быў асабістым сакратаром патрыярха, выкладаў у Мінскай духоўнай семінарыі. Слуцкай епархіяй кіраваў з кастрычніка 2014 года.

Епіскап Арцемій на службе не прысутнічаў. Але Антоній адзначыў заслугі свайго папярэдніка. «Мы зробім усё магчымае, каб уладыку Арцемія падтрымаць. Таму што мы любім яго, гэта наш абавязак».

Епіскап Арцемій, у штодзённасці Аляксандр Кішчанка, кіраваў Гродзенскай епархіяй з 1996 года. У 2012 годзе атрымаў сан арцыбіскупа. Уладыку Арцемію 69 гадоў. Ён нарадзіўся ў красавіку 1952 года ў Мінску, скончыў Ленінградскую духоўную семінарыю.

У 2004 годзе пастановай савета Мінскай духоўнай семінарыі біскупу Арцемію прысвоілі вучоную ступень кандыдата багаслоўя за дысертацыю на тэму «Увядзенне ў праваслаўнае багаслоўе». У 2007 годзе ён скончыў Хрысціянскую тэалагічную акадэмію Варшавы і атрымаў ступень магістра багаслоўя. У 2013 г. у гэтым жа навучальнай установе абараніў доктарскую дысертацыю па тэалогіі на тэму «Гісторыя Гродзенскай праваслаўнай епархіі ў 1921−1939 гадах».

Чаму знялі Арцемія

Епіскапа Арцемія «палічылі на спачынак» па стане здароўя паводле хадайніцтва Сінода Беларускага экзархата. Месцам яго знаходжання вызначаны горад Мінск.

У жніўні 2020 года Арцемій асудзіў дзеянні сілавікоў і фальсіфікацыю выбараў. «Палітыкі ўсіх краін заўсёды будуць імкнуцца падмяць пад сябе царкву, каб Царква адпавядала патрабаванням ўлады заможных», — заяўляў ён на казанні 17 жніўня.

Аляксандр Лукашэнка 22 жніўня на мітынгу ў Гродне выказаўся у бок святароў: «Вам будзе сорамна і ганебна за пазіцыю, якую мы займаеце цяпер» і «дзяржава з абыякавасцю на гэта глядзець не будзе» Паводле слоў Лукашэнкі, святары павінны «не ісці на повадзе ў адшчапенцаў» і займацца не палітыкай, а рэлігіяй.

Падзяліцца
Меткі: рэлігія

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024