Чарговы выпуск з цыклу кароткіх відэаэкскурсій па Гродне прысвечаны будынку, які акурат зараз атрымлівае другое жыццё.

https://youtu.be/ZLFFzBA9AUk

Гродзенскі Палац тэкстыльшчыкаў будавалі паводле праекту 1947 года архітэктара Рожына. Будынак меў быць узорам архітэктуры  класіцызму. Але падчас будаўніцтва, у 1955, ён стаў ахвярай барацьбы з “празмернасцямі ў архітэктуры”.

Экскурсія (вакол) аднаго дома. Палац тэкстыльшчыкаў

Тады галоўны фасад палаца пазбавілі балконаў і значна спрасцілі карнізы.

Ад таго часу ў Гродне ходзіць легенда, быццам палац пабудавалі “задам наперад”. Многія мяркуюць, што фасад, які выходзіць на сквер каля “Дому быта”, павінен быў “глядзець” на Савецкую плошчу.

Магчыма, у XVI стагоддзі тут быў дом караля Баторыя ў Гродне. На месцы Палаца тэкстыльшчыкаў стаяў шэраг камяніц. Самай цікавай з іх лічаць камяніцу Явароўскага. Пабачыць будынак можна на малюнку Напалеона Орды XIX ст.


Чытайце таксама: Как может выглядеть Замковая без Дома быта: историк показал проект восстановления утерянного района в центре Гродно


Сквер за Палацам тэкстыльшчыкаў на вуліцы Замкавай зараз забудоўваюць. Тут паўстануць дамкі, стылізаваныя пад старую забудову.

Таксама абяцаюць выкарыстаць і вярнуць ва ўжыванне адкрытыя падчас раскопак падвалы XVIII стагоддзя. На фасадзе аднаго з дамкоў будзе выява “рыбкі”. Такая самая, што ўпрыгожвала ў XVI стагоддзі дом кіраўніка цэху рыбакоў.

Палац  тэкстыльщыкаў зараз перажывае рэканструкцыю. Неўзабаве тут з’явіцца экспазіцыі музея прыроды і найноўшай гісторыі Гродзеншчыны.


Чытайце таксама: У Палацы тэкстыльшчыкаў мастацтва не будзе. Карціны пакажуць у замку


Глядзі іншыя “Экскурсіі (вакол) аднаго дома”: