Алесь Дзянісаў на прэзентацыі "Кароткай гісторыі Беларусі"
Часы ВКЛ і Паўночная вайна, Каліноўскі і Панятоўскі, Міцкевіч, Багдановіч, Булак-Балаховіч… 14 верасня пад музыку Алеся Дзянісава на вершы Алеся Чобата героі мінулых часоў паўставалі перад слухачамі. Дворык у цэнтры Гродна сабраў іх узгадаць гісторыю і павіншаваць абодвух аўтараў з выхадам новай кружэлкі. Многія з гледачоў падпявалі выканаўцу — анлайн песні з’явіліся раней і ўжо запомніліся. Адзінай перашкодай для выступа была гучная праца будаўнікоў у суседнім доме.
«Давайце не будзем дзяліць людзей на добрых і кепскіх, а свет — на чорны і белы. У ім значна больш колераў, — казаў Алесь Дзянісаў прадстаўляючы адну з песень. — Пра іх складана і доўга можна гаварыць. Але кожны з іх быў з’яваю. Калі пра Балаховіча казаць, то ў свой час апроч яго амаль ніхто не „падпісаўся за Беларусь“, як сёння моладзь кажа. Быў Балаховіч са сваімі палескімі палкамі і Слуцкае паўстанне. І ўсё. Большасці было напляваць. А мне б хацелася, каб людзям было не ўсё роўна. Бо мне тут жыць, маёй дачцэ тут жыць. У гэтым горадзе, у гэтай краіне, з гэтымі людзьмі».
Што да музыкі, то нарадзілася яна, са словаў аўтара, з «адчування вершаў».
Жартуючы, што ўсе яго вершы Дзянісаў ужо праспяваў, Алесь Чобат пачытаў Чэслава Мілаша.
«Амаль усе песні я чуў пару гадоў назад, — казаў Алесь Чобат. — Алесь падышоў [да стварэння песень], як да работы. У мяне няма ні слыху, ні голасу, то як я магу ацэньваць музыку. Людзі слухалі, кожны раз апладзіравалі. Можа быць, у яго і атрымалася, чаму ж не. А тое, што яго некуды там не дапусцілі… Ну — не дапусцілі, ну і што. Гэта не важна. Пройдзе нейкі час, будзе відаць, што у нас вышла».
Сам Дзянісаў таксама па-філасофску ставіцца да сітуацыі, што склалася вакол новага альбома.
[irp posts="33 749″ name=""Дзянісава не слухаў, але асуджаю". Déjà vu пра гурт з «нізкім музычным узроўнем» і падзякамі «запрещающим идеологам""]
«Я скажу так — мне цікава, як усё адбываецца. Адзін сябар патэліў, кажа — глядзі, гэта прызнанне. У мяне такой эйфарыі няма. З іншага боку — няма і адчування канца свету. Жыццё працягваецца, як будзе далей, я не ведаю. Паглядзім. Пакуль што цікава. Няхай пішуць».
Наконт новай хвалі натхнення з нагоды цяжкасцяў, музыка кажа, што трэба пакуль «усё пераварыць». «Я не магу, як Лявон Вольскі, пісаць адразу на злобу дня. Перавару — можа нешта і з’явіцца».
Паслухаць песні з новага альбома без суправаджэння будаўнічых інструментаў можна тут.
soundcloud.com/tuzinhitou/sets/premera-ales-dzyansa-karotkaya-gstoryya-belarus-2017
Дапамагалі Алесю з запісам альбама гродзенскія музыкі - Дзмітрый Брытанаў, Дар’я Багаслова, Васіль Валошчык.
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…
Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…