Пакатацца на конях, прайсці аўтаквест удваіх, пастраляць разам ці схадзіць на арт-спатканне? Ці выбраць традыцыйную рамантычную вячэру? Hrodna.life даведаўся, як можна правесці Дзень святога Валянціна 2024 у Гродне.
«Размяцца» перад рамантычным вечарам можна будзе, пагуляўшы ў пэйнтбол. Гродзенскі клуб «Снайпер» прапануе правесці 14 лютага з імі. «Запіс на гульню ў пэйнтбол — любы хлопец і мужчына будзе ў захапленні!» — пішуць на старонцы ў Instagram.
Цана такога спаткання — 45 рублёў за аднаго чалавека. Гэта «базавы камплект», куды ўваходзіць 200 шарыкаў, маскіроўка і дзве гадзіны гульні. Клуб знаходзіцца недалёка ад вёскі Караліно. Даведацца больш можна па тэлефоне +375 29 303 22 44, ці напішыце ў direct.
«Паспейце арганізаваць сюрпрыз для сваіх блізкіх! Запрасіце каханых правесці час у кампаніі высакародных жывёл. Або здзівіце іх падарункавым сертыфікатам», — такую прапанову на Дзень закаханых мае клуб верхавой язды KSK «ROKASH».
Яшчэ клуб прапануе падарыць сертыфікаты на шпацыр па лесе ці фотасесію з канём. Падрабязней даведацца пра прагулкі можаце па нумары +375(29)763−36−58, або напісаўшы у direct.
«Што можа быць больш рамантычным, чым трэск вогнішча, гарачая травяная гарбата з тэрмаса, водары шашлыка, каўбасак, гародніны, прыгатаваных на адкрытым агні? Усё гэта дапамогуць арганізаваць супрацоўнікі турагенцтва „Нямнова Тур“ на зімовай прыгодзе на байдарках», — прапануе турыстычная кампанія «Нямнова Тур».
Падчас сплаву па Нёмане вы зможаце ўбачыць горад зусім з іншага боку, атрымаць асалоду ад атмасферы і цішыні, а таксама зрабіць шмат фота для Instagram.
Цана з аднаго чалавека — 55 рублёў. Сам сплаў адбудзецца 17 лютага 2024 года, патрэбна папярэдняе браніраванне. Час сплаву — каля 2 гадзін.
Запісацца на зімовы сплаў і ўдакладніць падрабязнасці можна ў direct. Або тэлефануйце па нумары +375 (29) 780 13 04.
Перад тым, як пайсці на вячэру, гродзенскі Аўтаквест прапануе парам прайсці разам квэст.
«Разгадвайце загадкі, перамяшчайцеся разам па лакацыях горада, выконвайце цікавыя заданні», — напісалі ў сябе ў акаўнце Аўтаквэст у Instagram.
Арганізатары абяцаюць, што дзве гадзіны прыгод дапамогуць вам надоўга запомніць гэты Дзень святога Валянціна.
Кошт такога спаткання — 50 рублёў. Запісацца і даведацца ўсе падрабязнасці можна ў direct.
Разнастаіць прывычныя спатканні гродзенцам і гродзенкам прапануе Клуб забаў і яркіх эмоцый Kuba.by.
Клуб абяцае арганізаваць для вас атмасфернае рамантычнае спатканне ў форме квэста.
«Спатканне на квэсце — гэта не толькі спосаб правесці час весела і цікава, але і магчымасць умацаваць адносіны, пазнаць адзін аднаго лепш і стварыць незабыўныя ўспаміны».
Для вашага спаткання квэст прапануе зону адпачынку з дэкорам, закускі і сцэнар «Уцёкі з турмы»: «Ён спалучае ў сабе элементы прыгоды, інтрыгі і супрацоўніцтва. Ратуючы адзін аднаго ад „небяспек“ ці сумесна разгадваючы загадкі, вы можа ўбачыць утоеныя якасці партнёра і даведацца пра яго нешта новае».
Працягласць спаткання-квэста — 2,5 гадзіны, кошт — ад 245 рублёў. Падрабязнасці па тэлефоне +375 29 548−44−77 ці ў direct.
Школа ona.studio.grodno да Дня ўсіх закаханых падрыхтавала парны танцавальны майстар-клас па Exotic pole dance (напрамак, дзе вывучаюць асновы стылю танца з пілонам).
Гэты майстар-клас падыдзе і для тых, у каго няма другой палоўкі ці ёсць сяброўка, якая таксама хоча навучыцца танцаваць з пілонам: «Можна прыходзіць адной ці ўжо з парай, калі не, мы знойдзем на месцы».
Майстар-клас пройдзе 17 лютага, а 14-й гадзіне. Арганізатары гавораць, што ўзровень падрыхтоўкі можа быць любым, бо харэаграфія нескладаная.
Цана такога майстар-класа — 40 рублёў з аднаго чалавека ці 80 рублёў з пары. Запіс — у direct.
«У канцы класа зробім відэа са сцэнічным святлом. Запрашаем зладзіць сапраўднае кіно пад рэтра-музыку».
Падказку, як правесці Дзень святога Валянціна, дае лядовая арэна ў ТРК TRINITI: «Запрасі яе на спатканне ў самы рамантычны дзень году на каток».
Тут не патрэбны папярэдні запіс, білеты можна купіць online. Працуе каток з 11:00 да 23:00. Кошт аднаго сеансу без канькоў 6 рублёў, з канькамі - 11 рублёў.
Пасля катка можна падняцца на паверх вышэй і пагуляць у VR гульні. Парк віртуальных забаў Teleport зрабіў для вас падборку гульняў на дваіх.
Ёсць гульні з галаваломкамі, шутары ад першай асобы, квэсты, каўбойскія дуэлі, можна пабыць эльфійскімі лучнікамі, а таксама прыгатаваць віртуальную ежу.
Прыгатаваць сапраўдную рамантычную вячэру на свята вы зможаце на майстар-класе «Рамантычная Італія» ад Food zone. Кошт майстар-класа — 100 рублёў з аднаго чалавека, парам зніжка 10%.
Прыгатаваць разам бента-торт і забраць яго з сабой вы зможаце на «Сардэчнай вечарынцы» ад кулінарнай студыі Ганны Красніцкай.
На 13 лютага запіс закрыты, але на 14 лютага яшчэ ёсць месцы.
«Здзівіце сваю другую палоўку. Правядзіце гэты асаблівы дзень у тайскай спа-вёсцы Baunty, атрымліваючы асалоду ад неверагодных тайскіх рытуалаў, утульнай атмасферы і адзін аднога!».
Спа-вёска Baunty прапануе некалькі парных праграм, дзе вы праведзяце час удваіх з рознымі рытуаламі, расслабляльнымі працэдурамі, ароматэрапіяй. Падрабязнасці можна даведацца на сайце СПА.
Сваё арт-спатканне на 14 лютага, вы можаце правесці ў:
Чытайце таксама: У цэнтры Гродна адкрыецца кавярня, спалучаная з арт-студыяй
У бары абяцаюць тэматычны інтэр'ер і магчымасць удваіх спяваць самыя рамантычныя песні. Караоке-зала адчыняецца з 20:00.
Адрас: вул. Савецкая, 31
Браніраванне століка: +375 33 6666 375
Вечар з жывой музыкай з дуэтам «Get Lucky» і столік пры свечках для вас падрыхтаваў рэстаран «Sherwood». Ва ўстанове папярэдзілі, што столік варта браніраваць загадзя.
Адрас: вул. Падольная, 37
Браніраванне століка: +375 29 8−621−621 або ў direct.
У рэстаране вас будзе чакаць прывітальны кактэйль і камплімент ад каманды кухараў, тэматычнае афармленне, жывая музыка ад дуэта гітарыстаў і скідка 14% на пражыванне ў гатэлі «Новы свет».
Адрас: вул. Горкага, 27
Браніраванне століка: +375 29 2 222 427
Таксама рамантычную вячэру прапануе гастрабар «Пятница». Паб «Гости» пачастуе вас салодкім кампліментам пры замове століка. А рэстараны «Хінкальня» і «Васількі» разыгрываюць вячэру на дваіх у сваіх установах. Для гэтага вам трэба быць падпісаным на іх Instagram-акаўнты і прачытаць умовы розыгрышу.
Калі вы яшчэ не выбралі падарунак або хацелі б захаваць гэтае свята, то фотастудыя «14m.» падрыхтавала для вас тэматычную фотазону з вялікім сэрцам.
Адрас: вул. Горкага, 91, 7 паверх, каб. 706
Можаце ўспомніць школьныя гады і зрабіць самому_ой валянцінку ці купіць іх у краме прыгожых прадметаў «Predmet». Там можна купіць паштоўкі на беларускай мове ці валянцінкі, намаляваныя ад рукі.
Адрас: вул. Савецкая, 8
Чытайце таксама: У Гродне адкрылі «краму прыгожых прадметаў»: там прадаюцца аўтарскія рэчы — эстэтычныя і экалагічныя
Розныя брэлкі з выявай ці ў форме сэрца, блакноты, прысмакі, вы можаце знайсці ў крамах «Цуд» ці ў OZ.BY, якія знаходзяцца ў ЦУМе.
OZ.BY для вашай зручнасці ў сябе на сайце падзяліў падарункі па розных катэгорыях: прысмакі і ежа на 14 лютага, тавары з выявай або ў выглядзе сэрца, упрыгожванні, а таксама настолькі для гульняў удваіх.
Глядзіце таксама: Для массажа, из натуральных масел или в форме драконов: какое handmade-мыло продают гродненки в Instagram
Калядна-навагодні магазін jennie.t_home памяняў свой асартымент на тэматычны да 14 лютага. Тут прадаюць незвычайныя прысмакі, напіткі з розных краін свету і тэматычныя падарункі да Дня святога Валянціна. З новым асартыментам крама па адрасе Кірава, 18 працуе з 9 лютага.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…