Жыццё зняволенага ў турме № 1 Гродна прывязана да графіку. Нават падагрэць ваду для гарбаты ці побытавых справаў яны могуць толькі ў пэўны час. А «вольны» час могуць заняць следчыя дзеянні ці візіты адваката. Жонка палітзняволенага Дзяніса Івашына Вольга са слоў мужа рассказала ў Facebook, як выглядае яго дзень.

Электрычнасць — па графіку, святло — увесь час

«Для арыштаванага ці асуджанага вязьня амаль заўсёды кожны новы дзень падобны на папярэдні. Праз гэта цяжка адчуваць плыннасьць часу і заўважаць ягоную хуткабежнасць. А само аднастайнае перабыванне падаецца бясконца-цягучым», — адзначае Вольга.

Умоўны пачатак дня вызначае сірэна. На працягу сутак у турме гарыць святло: днём — некалькі люмінісцэнтных лямпаў на столі, а з 22.00 да 6.00 — невялікі светла-жоўты свяцільнік над дзвярыма. У 6.00 святло змяняецца. «Ад гэтага часу і да адбою ляжаць на нарах забаронена, прынамсі для палітвязняў», — піша Вольга.

Дзяніс Івашын — рэдактар беларускай версіі і журналіст медыя informnapalm. Займаецца пераважна расследаваннямі. Ён пісаў пра санаторыі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі ў Крыме, пра сітуацыю з каранавірусам. Яго затрымалі 12 сакавіка. Дзяніс праходзіць падазраваным па справе па арт.365 КК — умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Жонка Вольга расказвала пра перабоі ў ліставанні з мужам. У траўні яго не адпусцілі на пахаванне бабулі. У чэрвені ў яго здарыўся сардэчны прыступ.

Сняданак, праверка, шпацыр. Як выглядае дзень у гродзенскай турме вачыма палітвязня
Дзяніс Івашын. Фота: novychas. by

6.20−6.30 — сняданак

На адмысловых вазках прывозяць сняданак у металічных армейскіх бляшанках-тэрмасах. Гатуюць і раздаюць ежу ўжо засуджаныя вязні, якія з розных прычынаў адбываюць пакаранне менавіта ў турме.

На сняданак звычайна гатуюць нейкія кашы: ячка, пшонка, аўсянка, у нядзелю — рыс. Апроч яе вязням прыносяць гарбату, ад якой яны часта адмаўляюцца. Увесь выдадзены падчас харчавання посуд вязні маюць адразу пасля ежы вярнуць.

Чытайце таксама: Кто поставляет в изолятор Гродно обеды с «совдеповскими» котлетами

Адначасова з гэтым уключаецца і электрычнасць у разетках у камерах. Падаюць электрычнасць паводле адмысловага раскладу, прымеркаванага да графіку харчування: з 6.00 да 8.00, з 12.00 да 14.00 і з 17.00 да 22.00. «Такім чынам, сем гадзінаў на содні разеткі не працуюць, то бок вязні не могуць ані гарбаткі сабе заварыць, ані падагрэць вады для ўмывання ці прання, бо вада ў кранах выключна халодная», — піша Вольга.

Пасля сняданку вязні, што працуюць на гаспадарцы, абыходзяць камеры з мэтай збору смецця. «Ранішні, так бы мовіць, афіцыйны рытуал на гэтым сканчваецца, то бок арыштанты маюць час на свае патрэбы і цікаўнасці: хтосьці чытае, хтосьці гуляецца ў шашкі-шахматы, разгадвае сканворды, ды проста час вытрачаецца на ўмыванне і прыём ежы», — напісала Вольга.

«Вольны» час

8.00 — ранішняя праверка

Па чарзе адчыняюцца дзверы камераў, вязні шыхтуюцца ўздоўж нараў, да ганку камеры падыходзіць «карпусны» і «паставы». Дзяжурны па камеры зняволены называе сваё прозвішча і паведамляе пра колькасць арыштантаў у камеры. «Карпусны можа запытацца, ці ёсць нейкія пытанні да яго ці адміністрацыі турмы, адказвае на іх або занатоўвае для пазнейшага высвятлення. Але звычайна такая пераверка доўжыцца не болей за некалькі секундаў, бо амаль ніколі тых пытанняў у вязняў не бывае. Далей — вольны час», — расказала Вольга.

9.00−12.00 — следчыя дзеянні

Падследных могуць наведваць адвакаты, могуць адбывацца следчыя дзеянні. Працягваць іх могуць пасля абеду с 14.00 да 19.00

Абед — для аматараў сушы і не толькі

12.00 — абед

Абед складаецца з дзвюх страваў. На першую падаюць супы: з капусты, расольнік, макаронны, рысава-пярловы. На другую ў залежнасці ад дня тыдня меню вар’юецца ад «фірмовай» пярлова-гарохавай кашы да бігасу. Ад яе зняволеныя часта адмаўляюцца, піша Вольга.

питание в ИВС
Ілюстрацыя: Вераніка Ганчар

«Для аматараў сушы падыйдзе рацыён чацвярговага рыбнага дня, калі турэмнымі „шэф-паварамі“ падаецца абдадзеная кіпнем путасу. А аўторкі і суботы адзначаныя „святочнымі“ рыбнымі катлетамі з рыбных вантробаў. Раз на тыдзень надыходзіць сапраўднае свята, калі прыносяць макароны з тушонкай (цяпер, мяркую, вы будзеце па-іншаму ўспрымаць выраз Васілія Алібабаевіча з „Джэнтэльменаў удачы“). Раней яшчэ гарадзенскіх вязняў частавалі варанай бульбай з… валокнамі курыцы (часам патрапляліся нават косткі!), якую яны дагэтуль узгадваюць з цеплынёй і спадзяюцца на вяртанне гэтае стравы», — расказвае Вольга пра харчаванне ў турме.

Вязні грэюць ваду ў вядзерцы ад маянэзу, сталовыя прыборы выразаюць з пластыкавых бутэлек і робяць з фальгі, унітаз затыкаюць хлебным камяком. Hrodna.life публікаваў са слоў былога зняволенага аповед пра асаблівасці турэмнага быту, з якімі ён сутыкнуўся, складанасці простых дзеянняў і пра тое, як ён з гэтым спраўляўся.

Прагулка, ад якой адмаўляюцца ў дождж

13.30−17.30 — штодзённая прагулка

Вязні выходзяць на штодзённы шпацыр ва ўнутраным дворыку. Кожную камеру выводзяць у асобны дворык. Дворыкаў для шпацыру некалькі. Яны памерам ад 3 да 6 метраў у шырыню на 5 метраў у даўжыню. Працягласць прагулянкі складае не болей за паўтары гадзіны.

«Падчас моцнага дажджу, бывае, вязні проста адмаўляюцца выходзіць, бо сушыць пасля такой прагулкі мокрую вопратку ў волкай камеры з цвіллю на сценах — такая сабе складаная задачка», — расказала Вольга.

У адрас санітарнай службы скаргаў на нездавальняючыя ўмовы ўтрымання ў турме № 1 Гродна ў 2020 і 2021 годзе не паступала. Гэта вынікае з ліста медыцынскай службы Дэпартамента фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў па Гродзенскай вобласці, які рэдакцыя Hrodna.life атрымала ў адказ на свой зварот.

18.00 — вячэра

Кухары гатуюць нешта з рацыёну другіх абедзеных страваў - не тое самае, што падавалі ў абед. «Як бачыце, уся ежа дыетычная, ніякай вам смажаніны, панове! „Рэкамендую“ ўсім ахвочым аматарам збалансаванага дыетычнага харчавання (не дай Бог!)», — пажартавала Вольга.

20.00 — вечаровая праверка

Падчас яе праз чаргавога вязні перадаюць «карпусному» свае заявы, хадайніцтвы, скаргі ды іншае, а «карпусны» прызначае новага дзяжурнага на наступны дзень. Дзяжурны таксама прыбірае камеру.

22.00 — сірэна на адбой

«Паставы» пераключае дзённае святло ў камерах на начное.

Чытайце таксама:

Снядак, праверка, шпацыр. Як выглядае дзень у гродзенскай турме вачыма палітвязня