У парку Жылібера рыцары скокалі на конях, на вуліцы Дзяржынскага «гарэў» будынак «Гроднаграмадзянпраекта» і аўтамабіль, а над горадам лётаў верталёт. У Гродне адсвяткавалі дзень горада. Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы Hrodna.life.
На Савецкай плошчы размясці спартовыя пляцоўкі. Там гралі ў баскетбол, хакей, займаліся барацьбой і мастацкай гімнастыкай, а фехтавальшчыкі гралі ў шахматы.
На вуліцы Савецкай каля дома прафсаюзаў размясцілі сцэну. Там гродзенскія музыкі выканалі беларускія народныя песні. Побач знаходзілася зона гульняў для дзяцей. Уздоўж усёй вуліцы размясцілі намёты, дзе рамеснікі прадавалі свае вырабы.
Побач з моладзевым цэнтрам «Гродна» ўсталявалі другую сцэну. На ёй танчылі аргентынскае танга і вальс.
На плошчы Леніна размясцілі гандлёвыя намёты і «рэстаран пад адкрытым небам». Там можна было набыць шашлык і напоі. Там жа знаходзілася галоўная сцэна, дзе выступілі ансамбль «Рада» і Арт-група «Беларусы».
На плошчы Тызенгаўза адбыўся арт-фестываль «Гарадскія кветкі». Там гарадскія прадпрыемствы прадставілі выставу кветак і дызайнерскіх кампазіцый.
У парку Жылібера адбылося рыцарскае шоў на конях. Там усталявалі сярэднявечныя шатры, быў лучны цір, а таксама майстар-класы па фехтаванні, баях на мячах, катанне верхам на рыцарскім кані.
Побач з тэатрам лялек размясцілі інтэрактыўную зону Дзяржаўнай аўта інспекцыі і Дэпартамента аховы.
На вуліцы Дзяржынскага дэманстравалі магчымасці МНС пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Ратавальнікі тушылі аўтамабілі, а таксама дапамагалі людзям выратавацца з будынка які «загарэўся».
Скончылася свята фаер-шоў у парку Жылібера, канцэртам на плошчы Леніна і феерверкам.
Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…
Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…