Людзі і справы

Навінка лета: у цэнтры Гродна падлеткі рэгулярна просяць грошы на ежу і гіраскутар

«Дайце на ежу» або «не хапае 50 капеек на гіраскутэр». З такімі словамі ў цэнтры Гродна чапояюцча да мінакоў хлопчыкі-падлеткі. Яны не саромеюцца і з жаласнай просьбай падыходзяць да людзей. Гродзенцы і госці горада дапамагаюць і падаюць ім па некалькі капеек, а то і рублёў.

Як адзначаюць гродзенцы, хлопчыкі ходзяць з працягнутай рукой з пачатку лета і ў асноўным на Савецкай вуліцы, дзе самы вялікі паток людзей у горадзе.

«Гэта ненармальна, калі дзеці ў такім узросце ходзяць і просяць грошы. На што глядзяць нашы службы? Чаму не правяраюць бацькоў гэтых дзяцей? А людзям шкада падлеткаў і яны дапамагаюць. Але ж так працягвацца не можа, — кажа гродзенка Марыя. — У дзяцей гэта ўваходзіць у звычку. Я была вельмі здзіўленая, калі ўбачыла аднаго высокапастаўленага чыноўніка з аблвыканкама, калі ён купляў такому хлапчуку прадукты. Няўжо ён не мог вырашыць яго праблему?».

Пакарміць брата

Адзін з галоўных малалетніх жабракоў вуліцы Савецкай прадставіўся Дзімам. Жыве ён на Церашковай, на выгляд яму 14 гадоў. Распавядаць пра сваю праблему падлетак не вельмі хоча.

«Есці дома няма чаго, вось і прашу грошы. Хаця б каб пакарміць брата. А калі будзеце прыставаць, паведамлю ў міліцыю пра дамаганне», — з такімі словамі Дзіма сустрэў журналіста.

Сябры падлетка, якія былі паблізу, распавялі, што ў хлапчука праблема з ежай і людзі яму дапамагаюць: грашыма або кормяць.

Праз нейкі час Дзіма ідзе ў краму і купляе прысмакі. Імі ён дзеліцца з сябрамі, якія не жабруюць, а катаюцца побач на ровары.

Не хапае на гіраскутар

У іншым выпадку падлеткі збіраюць на катанні на гіраскутары. Калі Дзіма просіць на Савецкай вуліцы, то гэтыя падлеткі ў асноўным на Савецкай плошчы. Просяць па 50 капеек. Тыя, хто гіраскутары здае ў пракат, распавялі, што такія дзеці могуць збіраць грошы па некалькі гадзін, а потым арандаваць апарат і катацца.

Падлеткі на Савецкай плошчы выглядаюць лепш, чым хлапчук, які просіць на ежу. Але размаўляць з журналістам ніхто з іх не захацеў.

Што кажуць у міліцыі?

У міліцыі паведамляюць, што гродзенцы з заявамі пра малалетніх жабракоў не звярталіся.

«Калі грамадзяне лічаць, што парушаюцца іх правы, грамадскі парадак, то яны могуць смела звяртацца ў міліцыю. Або калі іх занепакоіў лёс падлеткаў, якія просяць грошай у людзей. У такім выпадку на месца неадкладна прыбудзе ўчастковы інспектар па справах непаўналетніх. Таксама будуць устаноўлены бацькі падлеткаў і прычына па якой іх дзіця жабруе», — распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.

У Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ёсць артыкул 9.4. — Адказнасць бацькоў за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей. Санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць папярэджанне альбо штраф.


Ви хочете купувати з великими знижками? Тоді дочекайтесь чорної п’ятниці! А коли саме вона настане читайте на сайті shops-ukraine. Нехай полювання за низькими цінами буде для вас вдатним.


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025