Гродзенскія помнікі культуры і архітэктуры нясуць у сабе адбіткі старажытных цывілізацый з усяго свету. Самыя старажытныя «цытаты» — з мастацтва Егіпту, Рыму і Вавілону — шукалі ўдзельнікі першай лекцыі «Стылёвыя вандроўкі па Гародні» разам з мастацтвазнаўцам Наталляй Паўленка на сустрэчы 26 верасня «У майстра». Далей такія вандроўкі маюць проходзіць у галерэі штомесяц.
Традыцыя пахавання ў курганах ішла ад самых даўніх часоў. Культ загробнага жыцця фарміраваў філасофію і эстэтыку клопату аб памерлых. Хавалі знакамітых правадыроў і мужных воінаў так, каб і пасля смерці ў іх не было недахопу ў розных патрэбных рэчах. Жывым жа курганы мелі нагадваць аб велічы і магутнасці пахаваных.
Вядомы такія пахаванні яшчэ ў Вавілоне.
Існавала традыцыя пахавання ў курганах і «сярод пустак, балот беларускй зямлі». Што да гродзенскага Кургана Славы, то пахаванняў пад ім няма. Але сімвалічнае значэнне кургана, як месца ўшанавання памяці захавана.
Культурныя карані вечнага агню можна знайсці ў старажытным Рыме з яго храмамі Весты, зараастрыйскіх вераваннях і нават у паграбальных вогнішчах індыйскага Варанасі. Агонь людзі разглядалі як сімвал ачышчэння.
У якасці элемента паваеннага помніка яго ўпершыню запалілі каля Трыумфальнай аркі ў Парыжы ў гонар салдат, што загінулі на Першай сусветнай.
А вось кветкі на магілах нагадаюць пра фараона Эхнатона. Усіх багоў ён замяніў вярхоўным богам сонца, а замест крывавых ахвяраў прапанаваў прыносіць богу кветкі.
Чатырохгранныя слупы з пірамідальнымі навершамі - наўпроставае цытаванне егіпецкіх абеліскаў. Іх ставілі ў гонар перамог. Надпісы і малюнкі на сценах абеліскаў распавядалі аб бітвах. Наверша, пакрытае золатам, сімвалізавала вока бога сонца, каторае ўсё бачыць.
Класічныя абеліскі ў Гродне — мемарыял у парку Жылібера і абеліск, прысвечаны Тызенгаўзу у Фарным касцёле. Пазней абеліскі сталі абявязковым элементам надгроб’яў. Праўда, пірамідальнае наверша страціла з цягам часу свой сакральны сэнс. На могілках Гродна помнікі такой формы таксама захаваліся.
Стэлы адрозніваюцца ад абеліскаў большай разнастайнасцю формаў і ўпрыгожанняў. Стэла ў Каложскім парку Гродна дапоўнена фігурамі, што сімвалізуюць мужнасць і гасціннасць.
Крыпты, месцы для пахаванняў, пад храмамі пачалі рабіць яшчэ старажытныя егіпцяне. Лічылася, што чым бліжэй памерлы будзе да храма, тым лепш аб ім паклапоцяцца ў загробным свеце. Пазней традыцыя распаўсюдзілася ў Еўропе. У Гродне, у падзямеллях Фарнага кацёла, таксама ёсць даўнія пахаванні.
У помніках Леніну шмат асацыяцый і алюзій, што нагадваюць аб старажытным Егіпце. Каноны стварэння помнікаў правадырам фарміраваліся ў часы фараонаў і захоўваліся нязменнымі цягам тысячагоддзяў. Неабходнасць трымацца канонаў наўпрост звязана з культам памерлых. У Егіпце лічылі, што чалавек мае дзевяць душ і дзве з іх могуць увасобіцца ў цела альбо ў скульптуру, каб паўплываць на лёсы жывых.
Вера ў магутнасць памерлых фараонаў прымушала рабіць іх помнікі велічнымі, а фігуры — ідэалізаванымі.
Прызначэнне сфінкса ў старажытных егіпцян — берагчы пакой памерлых фараонаў. Сфінкс быў сімвалам улады і захавання велічы нават пасля смерці.
Пазней ідэю сфінксаў пераняла Еўропа. На браме Новага замка ў Гродне сфінксы сядзяць разам з анёламі, што ўціхамірваюць дзікі нораў егіпецкіх гасцей.
Сцяна нацыянальных культур з арнаментамі ў выглядзе птушак Аляксандра Сільвановіча — яшчэ адзін напамін пра старажытны Вавілон. Традыцыя ўпрыгожваць сцены арнаментамі прыйшла адтуль. Цікава, што некаторыя арнаментальныя знакі ў розных культурах супадаюць. Але каб прачытаць зашыфраваныя пасланні, проста ведаць значэнне сімвалаў недастаткова.
У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …