Палацы ў Медніках [літ. Мядзінінкай] і Крэве практычна аднолькавыя, казаў на адкрыцці выставы «Замкі Вялікага Княства Літоўскага» дырэктар Тракайскага музея Віргіліус Павілюнас. І размешчаны таксама аднолькава — на раўніне, каля маленькіх рачулак. У Літве нават існуе легенда, што будавалі іх веліканы-блізняты. І што карысталіся пры гэтым агульнымі інструментамі. Маўляў, калі трэба было нешта пазычыць, то проста кідалі прылады адзін аднаму, каб не хадзіць. Ды і што што там было дакінуць — ад Крэва да Меднікаў усяго 40 кіламетраў.
У XIII стагоддзі, калі гэтыя замкі будаваліся, узводзіць іх на высокіх валах ці на берагах судаходных рэк ужо не было вялікай патрэбы. На той час ланцужок замкаў - у Вільні, Троках і Старых Троках, у Лідзе, Крэве і Медніках — будаваўся, каб абараніцца ад мангола-татарскай навалы. Важней была вялікая плошча за сценамі, дзе маглі б схавацца і трымаць абарону мясцовыя жыхары.
Падчас святкавання тысячагоддзя ВКЛ, у 2007 годзе, Медніцкі замак перадалі Тракайскаму музею. «У мяне спыталі, ці патрэбен музею трэці замак, і я сказаў - так, патрэбен. І ўжо назаўтра з’явіўся адпаведны загад», — узгадвае Віргіліус Павілюнас. Замак, канечне, патрабаваў рэстаўрацыі. «Ні дакументаў, ні чарцяжоў - нічога не было. А пра такую дробязь, як грошы, то і гаварыць няма чаго. Іх заўжды нестае». Аднак агульнымі намаганнямі замак удалося давесці да ладу. Зараз ён выглядае зусім не так, як яго брат-блізнец на беларускім баку мяжы.
Распавядаючы пра замкі, дырэктар Тракайскага музея ўзгадвае, што калі людзі не ведаюць сваёй гісторыі, то яны паміраюць дзецьмі. І дадае, што Еўропа канчаецца там, дзе канчаюцца каменныя замкі. Яго словы наводзяць на роздум, што канчаецца яна зусім пад бокам — недзе каля нашага Крэва.
Пабачыць выставу з выявамі 19 замкаў Вялікага Княства Літоўскага можна да 5 сакавіка ў Гродзенскай выставачнай залі.
[irp posts="12 645″ name="Як выглядалі замкі сярэднявечнай Літвы паказваюць у Гродзенскай выставчнай зале"]
Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…
У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…
Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…