Людзі і справы

Драўляны ровар скарыў міні-марафон і сэрцы гледачоў на «Суседзях-2017»

Праехаць 7 кіламетраў на ровары з масіва ясеня вырашыў сёлета гродзенец Андрэй Габінскі. «Такога ровара няма ні ў кога з Гродна і вобласці. Ва ўсёй Берарусі іх зараз толькі тры. Гэта незвычайна, а мне падабаюцца арыгінальныя рэчы,» — распавёў уладальнік драўлянага ровара.

Ровар зрабілі для Андрэя майстры аднаго з мінскіх прадпрыемстваў па апрацоўцы дрэва. Літаральна напярэдадні марафона ровар прывезлі ў Гродна і апробаваць яго давялося ўжо непасрэдна на дыстанцыі. Праўда, гэта хлопца не спалохала: «Я з тэхнікай сябрую — у арміі сеў на танк і з першага разу паехаў. Далі б самалёт, таксама справіўся б», — жартуе ўласнік драўлянага цуда тэхнікі.

[irp posts="28 080″ name="707 раварыстаў сабраў VII міжнародны веламарафон «Суседзі""]

Стартаваў Андрэй апошнім, але асвоіўшыся пачаў набіраць хуткасць. Абагнаўшы каля паўсотні чалавек перастаў і лічыць — упэўнена дайшоў да фініша. «Ровар ідзе як танк, асабліва з горкі». Канструкцыя ў яго — як у колішніх савецкіх ровараў - узмоцненая рама, адсутнасць амартызацыі і толькі адна перадача — ні павышаных, ні паніжаных няма, так што рухаецца ён толькі за кошт чалавечых намаганняў.

«Гістарычнай» аказалася на ровары і сістэма тармажэння. Замест сучасных тармоў, што выводзяцца на стырно і кіруюцца сцісканнем рукі, у драўляным ровары трэба змяняць курунак кручэння педаляў.

«На трасе перада мной затармазіў хлопчык, я звыкла сціснуў руку і разгубіўся, бо нічога не адбылося. Толькі тады зразумеў, што трэба тармазіць нагамі, крутануў назад так, што ледзь у сядле ўтрымаўся», — узгадвае Андрэй выпадак на трасе.

Праўда, Андрэй прызнаўся, што у штодзённым жыцці аддасць перавагу звычайнаму гарадскому ровару. На двух колах часта хутчэй, чым на чатырох можна дабрацца ў краму, на працу ці ў банк. Што да драўлянага, то гэта ровар больш прагулачны, ці нават — выставачны. «Яго можна як упрыгожанне на сцяну павесіць, або прыладзіць да стырна кошык і пасадзіць там кветкі. Такі ровар упрыгожыць любы інтэр'ер.»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025