Драўляная архітэктура Гродна штогод нясе страты. На пачатку мая стала вядома, што два чарговых дамы Новага свету рыхтуюцца да зносу. Адміністрацыя горада кажа, што няма пэўных нормаў, каб дазволіць камерцыйнае выкарыстаннне гэтых пабудоваў. Міністэрства культуры не прызнае іх помнікамі архітэктуры.

Між тым за 30 кіламетраў ад Гродна, у Друскеніках, драўляныя вілы паспяхова рэстаўруюць, аднаўляюць і выкарыстоўваюць. У іх месцяцца хостэлы, атэлі і кавярні, музейныя экспазіцыі і сувенірныя крамкі.

Цешыць, што нашы нашчадкі змогуць пабачыць узорчыкі драўлянага мадэрну і канструктывізму хаця б там. Шкада толькі, што ўпрыгожаннем Гродна будуць толькі пластыкавыя інсталяцыі ды помнікі савецкім правадырам.

Друскенікі:

Гродна:

hrodna.life/articles/shlyaham-draulyanaga-grodna-kanstruktyivizm-madern-prosta-atmasfernyiya-hatki-yakiya-tyi-musish-pabachyits/