Дзесяць год таму чацвёра маладых людзей паступілі ў Гродзенскі аграрны ўніверсітэт. Сёння гэта дзве сямейныя пары, дзе і муж, і жонка маюць аднолькавую прафесію — ветэрынар. Розніца ў тым, што колішнія аднагрупнікі працуюць зараз у розных месцах. Дзмітрый і Таццяна Воранавы засталіся ў горадзе, а Сяргей і Вольга Савошчыкі паехалі на вёску.
[irp posts="4602″ name="Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 1. Як ветэрынары выбіралі сваю прафесію"]
[irp posts="4709″ name="Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 2. «Тут ферма, дыхайце глыбей""]
[irp posts="4745» name="Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 3. На вёсцы «дохтар» — першы пасля бацюшкі"]
[irp posts="4755″ name="Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 4. Дацэнт прымусіць""]
Таццяна, ветлекар вытворчага кантролю на мясакамбінаце
«Мама старалася мяне супакойваць, маўляў, ветлекар паўсюль патрэбны, не толькі ў калгасе». Але ўласныя сумневы развеяліся толькі на старэйшых курсах, калі ў раскладзе з’явіліся арганізацыя ветэрынарнай службы і ветэрынарна-санітарная экспертыза. «Дзіма казаў: ну як увогуле могуць падабаццца такія прадметы? А мне было цікава. Прышло ўсведамленне, што гэта маё».
Праўда, пакуль знайшла адпаведнае месца, папрацавала і ў ветэрынарнай аптэцы, і ў даследчай лабараторыі. Зараз Таццяна ветэрынарны лекар аддзела вытворчага кантролю на мясакамбінаце.
«Калі хто са знаёмых даведваецца, што працую на мясакамбінаце, то часта пытаюцца: „Каго ты лечыш?“ Прыходзіцца тлумачыць, што ветэрынары адказныя не толькі за здароўе жывёл, але і за тое, каб людзі спажывалі здаровую ежу. На прадпрыемстве існуе шмат узроўняў экспертызы. Ветэрынарнаму кантролю падлягае ўсё — ад паступлення сыравіны, да гатовай прадукцыі на выхадзе».
Вытворчасць арганізавана такім чынам, каб нават візуальна можна было зафіксаваць магчымыя парушэнні. Кожны, хто трапляе ў цэх, проходзіць праз санітарна-гігіенічныя сценкі для апрацоўкі падэшваў і рук антысэптыкам.
Самі памяшканні цэха мыюцца кожную ноч, якасць уборкі і дэзынфекцыі таксама кантралююцца. Ёсць правіла мяняць і стэрылізаваць нажы кожныя паўгадзіны. Таму палова нажоў мае сінія рукаяці, палова — чорныя і ўвесь цэх працуе аднолькавымі. Супрацоўнікі маюць спецадзенне — пальчаткі, шапачкі, нарукаўнікі.
Галоўны інструмент ветэрынартнага эксперта на вытворчасці - тэрмометр. Сырыя прадукты маюць быць ахалоджанымі, іх тэмпература ад нуля да мінус чатырох градусаў, таксама нізкай павінна быць і тэмпература ў цэхах апрацоўкі сыравіны і камерах захоўвання. Высокая тэмпература патрабуецца падчас тэрмаапрацоўкі прадукцыі і для стэрылізацыі інструмента.
Недастаткова праверыць толькі прадукцыю на выхадзе. Ветэрынарны эксперт вядзе поўнае суправаджэнне вытворчага працэса. Больш таго, менавіта ветэрынар выступае гарантам бяспекі прадукцыі, бо калі дае дазвол на выпуск, сцвярджае гэта асабістай пячаткай.
«За аб’ём прадукцыі і выкананне плану адказваюць тэхнолагі. А за яе бяспеку — мы. У прыёмцы апошняе слова заўжды за ветэрынарам».