Яшчэ ў пачатку года пачак гігіенічных пракладак можна было купіць за 1,5−2 рублі. У красавіку яны каштавалі 3−4 рублі. У жніўні кошт пракладак, нават з улікам зніжак, падняўся да 5−6 рублёў за пачак. Пра тое, да якіх эканамічных і сацыяльных наступстваў можа прывесці ігнараванне патрэбаў жаночай паловы насельніцтва Беларусі, Telegram-каналу «Тётя Ира Разрешила» распавялі эканамістка Кацярына Барнукова і феміністка Наста Захарэвіч.
«Рост коштаў на пракладкі звязаны з тым, што практычна ўсе сродкі жаночай гігіены, якія ў нас прадаюцца, імпартуюцца з-за мяжы. З пачаткам вайны нейкія пастаўкі спыніліся, частка камплектуючых стала недаступнай, узніклі цяжкасці з лагістыкай. З часам знайшліся альтэрнатывы, але, як правіла, яны даражэй — дзесьці прыходзіцца даўжэй везці, дзесьці горш суадносіны кошт-якасць. Усё гэта адбіваецца на кошце канчатковага прадукту. У выніку бачым, што пачак пракладак каштуе 5−6 рублёў, — кажа эканамістка Кацярына Барнукова, акадэмічная дырэктарка незалежнага даследчага цэнтра ў галіне эканамічных даследаванняў BEROC.
Рост коштаў на безальтэрнатыўныя тавары асабліва адчувальны на фоне зніжэння прыбыткаў. Паводле дадзеных Белстата, у 2022 яны зніжаюцца. Са студзеня па чэрвень рэальныя даходы насельніцтва склалі 97,4% у параўнанні з даходамі такога ж перыяду мінулага года. За рысай беднасці ў Беларусі аказаліся 3,1% гарадскога насельніцтва і 6,9% сельскага.
«Пры такіх даходах 5−6 рублёў на месяц — гэта выдаткі, якія прымушаюць задумацца», — кажа Кацярына Барнукова.
Чытайце таксама: Наколькі глыбокі крызіс у Беларусі? Экспертка з Гродна распрацавала адмысловы індэкс
«Нядаўна ў Шатландыі пракладкі зрабілі цалкам бясплатнымі, бо для жанчын гэта рэч першай неабходнасці, — кажа феміністка Наста Захарэвіч. — Добра, што нехта ў свеце пачаў гэта разумець».
На думку Насты, пракладкі і тампоны павінны быць калі не бясплатнымі, то хаця б не вельмі дарагімі.
Падаражанне пракладак у Беларусі пагражае стратай магчымасці хадзіць на працу, весці актыўны лад жыцця і мець элементарны камфорт.
«Так што, жанчынам зноў карыстацца «анучкамі» і рэзаць майкі на пракладкі?" — задаецца пытаннем Наста Захарэвіч.
Самае першае і відавочнае наступства росту коштаў на пракладкі і тампоны — павелічэнне разрыву ў даходах жанчын і мужчын. Заробак беларускіх жанчын, паводле дадзеных Белстата, у 2021 годзе складаў 71,9% ад заробку мужчын. Павышэнне коштаў на сродкі гігіены яшчэ больш павялічыць гэты разрыў.
Высокі кошт пракладак і тампонаў робіць іх менш даступнымі для жанчын з нізкім узроўнем даходу. А такіх пасля пандэміі стала нашмат больш. Па дадзеных Сусветнага эканамічнага форуму (ВЭФ) падчас каранавіруса сярод звольненых і тых, каму панізілі заробкі, жанчыны аказваліся часцей за мужчын.
Тое, што гігіенічныя прыналежнасці робяцца менш даступнымі, ускладняе жанчынам магчымасць атрымліваць адукацыю, працаваць, весці актыўны лад жыцця. Недаступнасць пракладак можа прывесці да пагаршэння здароўя жанчын і ў цэлым пагаршае сітуацыю з гендарнай няроўнасцю ў Беларусі.
Чытайце таксама: Роўнасць на літару «Х» або Жаночы тузін на мапе Гродна
«Таннай альтэрнатывы пракладкам і тампонам няма, — пацвярджае Кацярына Барнукова. — Толькі нашы «савецкія» спосабы [з «анучкамі"], якія прыводзяць да таго, што дзяўчынкі-падлеткі саромеюцца хадзіць у школу, а жанчыны на працы страчваюць упэўненасць».
На думку эканамісткі, «штучнае абмежаванне коштаў, асабліва на імпартуемыя тавары прыводзіць толькі да таго, што гэтыя тавары становяцца дэфіцытам. Таму МАРГ дазваляе гэтыя кошты падымаць, лічачы, што лепш хай гэтыя пракладкі будуць у краме па 5 рублёў, чым іх не будзе наогул».
Праблема даступнасці пракладак тычыцца не толькі жанчын. У яе можа быць мноства эканамічных і сацыяльных наступстваў. Але казаць пра месячныя або пракладкі ў нас не прынята, бо «сорамна» і «непрыстойна». А калі пра праблему не казаць, то яна і не вырашаецца.
«У нас ёсць кампенсацыя выдаткаў на памперсы для малазабяспечаных, але з прадметамі жаночай гігіены такога няма», — прыводзіць прыклад Кацярына Барнукова.
На яе думку, шмат у чым сітуацыя з цэнамі на сродкі гігіены залежыць ад знешніх эканамічных фактараў, у першую чаргу вайны і эканамічных санкцый. Але ў краіны ёсць і ўнутраныя магчымасці паўплываць на праблему.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…