Згушчонка, клубніцы, агурок і не толькі. Пяць рэцэптаў хатняга ліманаду, якія ратуюць у спякоту

Бразільскі ліманад са згушчонкай, двайны ліманад з тархунам і мятай, ліманады з клубніцамі і агуркамі. Карэспандэнтка Hrodna.life сабрала рэцэпты ахаладжальных напояў, якія дапамогуць перажыць летнюю спякоту. Можна паэксперыментаваць і прыгатаваць іх увечары дома або для пікніка на прыродзе.

1. Бразільскі ліманад са згушчонкай

Патрэбныя прадукты:

  • 4 лаймы ці гатовы сок лайма ў бутэлечцы;
  • 150 грамаў цукру;
  • 1,4 літр вады;
  • 6 сталовых лыжак згушчанага малака;
  • жменя кубікаў лёду.

Як гатаваць:

Зразаем кончыкі з лайма і дзелім фрукт на часткі, па жаданні здымаем лупіну. Для ўпрыгожвання можна нарэзаць некалькі кавалачкаў лайма і адкласці. Блэндарам старанна змешваем цытрусы, цукар і ваду. Дамагаемся аднастайнасці.

Працаджваем атрыманую масу праз сіта.

Атрыманую масу ўзбіваем разам са згушчонкай — у блэндары або ўручную венчыкам. Пасля блэндара можа з’явіцца пена праз гушчыню інгрэдыентаў, з часам яна знікне. Дадаем лёд. Асвяжальны напой гатовы.

У графін можна дадаць некалькі кавалачкаў лайма і пару лісточкаў мяты. Піць лепш адразу. Доўга захоўвацца гэты напой не будзе.

2. Двайны ліманад з тархунам і мятай

Патрэбныя прадукты:

  • 3−4 лімоны;
  • 100 грамаў цукру;
  • 1 літр вады;
  • 2 галінкі свежага тархуна або 100 грамаў у сухім выглядзе,
  • 2−3 галінкі свежай мяты.

Як гатаваць:

Лёд для ліманаду гатуем загадзя. Аддзяляем лісце мяты ад галінак. У формачкі для лёду выкладваем тархун і дробна нарэзаную мяту.

Можна заліць формачкі гарачай вадой і даць настаяцца 15−20 хвілін, потым адправіць у маразільнік. Замарожвацца лёд будзе даўжэй, чым звычайны, без напаўнення.

Выціскаем лімонны сок, змешваем яго з цукрам на смак і дадаем астуджаную ваду. Змешваем да аднастайнасці. Для падачы можна нарэзаць кружочкі лімона і адправіць іх астуджацца.

Пераліваем ліманад у збан або шклянку. Прыкладна за 10 хвілін да ўжывання дадаем у ліманад астуджаныя долькі лімона і лёд з травой.

3. Клубнічны ліманад

Патрэбныя прадукты:

  • 1−1,5 літры вады;
  • 250 грамаў клубніцаў;
  • 100−150 грамаў лімоннага соку;
  • 200 грамаў мёду.

Як гатаваць:

Уліваем да мёду 500 мілілітраў вады і размешваем венчыкам да аднастайнай масы.

Узбіваем у блэндары клубніцы і мядовую сумесь. Можна асобна ўзбіць клубніцы і змяшаць венчыкам з мядовай вадой.

Дадаем лімонны сок і ваду, якая засталася, старанна змешваем. Калі наліваем у шклянку, можа падняцца асадак ад клубніцаў, з часам ён апусціцца на дно.

Ліманад спадабаецца ласунам і аматарам густых сокаў з мякаццю.

4. Агурковы ліманад

Патрэбныя прадукты:

  • 2−3 свежыя агуркі;
  • 2−3 лімоны;
  • 100 грамаў цукру;
  • 0,5 чайнай лыжкі солі;
  • 1−1,5 літры вады.

Як гатаваць:

Рэжам агуркі кавалачкамі і пераносім ў блэндар. Дадаем цукар, соль і добра здрабняем у пюрэ.

Агурковае пюрэ праціраем праз сіта. Дадаем лімоны сок у ваду. Добра змешваем.

Каб напой прыгожа глядзеўся ў графіне або шклянцы, гароднінарэзкай наразаем стужку з агурка для дэкору.

Упрыгожваем шклянку кружочкам лімона, і асвяжальны напой гатовы.

5. Класічны ліманад

Тыя, хто хоча зэканоміць час, могуць зрабіць класічны ліманад з соку лімона, мяты і цукру.

Але! Калі хочаце зрабіць напой смачней, можна падрыхтаваць кубікі лёду з спрайту і дадаць іх у ліманад.

З гэтымі напоямі гарачы летні дзень стане нашмат прыемнейшым.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025