Доктар Дулітл вылячыць усіх. Гродзенскія лялечнікі рыхтуюць прэм’еру на закрыццё сезону

Доктара Дулітла ў нас амаль не ведаюць. Больш вядомы яго «нашчадак»  – Айбаліт з перакладу Карнея Чукоўскага. Выправіць сітуацыю і пазнаёміць гродзенскіх тэатралаў з  арыгінальным героем пісьменніка Хью Лофцінга вырашыў рэжысёр Алег Жугжда. Прэм’ерай «Доктара ДД» 29 ліпеня лялечнікі закрыюць сёлетні тэатральны сезон.

Першакрыніца заўжды цікавей

Меркаваннем Алега Жугжды, «першакрыніца заўжды цікавей». Прыгоды Айбліта – моцна спрошчаны і значна скарочаны пераказ прыгодаў доктара Дулітла з Англіі, напісаных Хью Лофцінгам. Доктар Дулітл «нарадзіўся» надчас першай сусветнай. Смешнага і добрага лекара Лофцінг маляваў у лістах дадому з ваенных акопаў.

Доктар Дулітл вылячыць усіх. Гродзенскія лялечнікі рыхтуюць прэм'еру на закрыццё сезону

Першая кніжка пра лекара, што дапамагае жывёлам і ўмее размаўляць на іх мове, вышла ў 1920 годзе  і  мела ашаламляльны поспех. Распровед  скарыў чытачоў. Пазней Хью Лофцінг напісаў яшчэ некалькі гісторый пра доктара, дзе ён падарожнічаў ў Афрыку, на Паўночны Полюс і нават на Месяц.

https://youtu.be/E-pQdistXUg

Усіх па два

Гродзенскія лялечнікі узялі за аснову спектакля “афрыканскае” падарожжа Дулітла. Лялек для яго прыдумала і намалявала мастачка Ларыса Мікіна-Прабадзяк. Музыку напісаў Віталь Леонаў. Спектакль рэпеціруюць адразу два акцёрскіх склады па 7 чалавек. У адным доктара іграе кампазітар і актор  Віталь Леонаў, у другім – былы фельшар, а зараз актор тэатра, Васіль Прабадзяк.

Доктар Дулітл вылячыць усіх. Гродзенскія лялечнікі рыхтуюць прэм'еру на закрыццё сезону

Па словах рэжысёра, спецыяльна для гэтай пастаноўкі «дакупілі новы свет», а канструкцыю кракадзіла  зрабілі разборнай, але вельмі надзейнай. Самых маленькіх  ён зможа нават пакатаць пасля спектакля.

Доктар Дулітл вылячыць усіх. Гродзенскія лялечнікі рыхтуюць прэм'еру на закрыццё сезону

У новым сезоне – новыя гледачы

Да слова, кола маленькіх гледачоў тэатра у наступным сезоне можа значна пашырыцца. Алег Жужжда абяцае зрабіць пастаноўку для тэатралаў 1+. «Бэбі-тэатр і «паўзунковыя» спектаклі  зараз вельмі запатрабаваныя. Дзеці такога ўзросту ўжо адчуваюць рытм і адрозніваюць колеры, а сучасныя бацькі зацікаўлены ў развіцці немаўлят», – распавёў Жугжда. Праўда, абяцаў, што і дарослых на такія спектаклі таксама пусцяць «Калі застануцца вольныя месцы».

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: