«Назапасьцеся цярплівасцю, разуменнем і вялікай колькасцю зменнага адзення». Як перажыць тое, што дзіця ідзе ў дзіцячы сад

Алена Кавальчук працуе выхавацелькай у дзіцячым садку. Калі яе ўласныя дзеці былі маленькімі і толькі збіраліся ісці ў сад, Алене дапамаглі парады псіхолагаў і педагогаў. Цяпер яе педагагічны стаж — больш за 20 гадоў. Разам з педагогам-псіхолагам Вольга Літавар яны распавялі Hrodna.life, як зрабіць адаптацыю да дзіцячага садку больш лёгкай для дзіцяці і ўсёй сям'і.

«Настройвайцеся, што дзеці могуць часта хварэць і зразумейце адно — усё залежыць ад бацькоў: як вы наладжаныя на адаптацыю, так і дзіця будзе звыкаць да яе. Калі вы аддаеце дзіцяці ў дзіцячы сад, а самі ходзіце вакол будынка або сочыце за дзіцем у акно, то маляня гэта адчувае і разумее, што маці дзесьці побач. Як? Я не магу растлумачыць, але — адчувае. Калі вы пакінулі і выйшлі за браму, дзіця супакойваецца, — падзялілася назіраннямі Алена. — Увогуле, запасьцеся цярплівасцю, разуменнем і вялікай колькасцю зменнай адзення».

Пачніце з сябе і выконвайце рэжым

«Калі ласка, давярайце сваім педагогам, якіх вы самі выбралі. Тады адаптацыя для вас і дзіцяці пройдзе лягчэй», — кажа Алена Кавальчук, выхавацелька з вышэйшай катэгорыяй.

Пачынаць яна раіць з сябе — даведацца, якім будзе рэжым у дзіцячым садзе і прывучаць да яго дзіця.

«Прыём дзяцей пачынаецца, а 7.30. Вам трэба пралічыць, колькі вашаму дзіцяці трэба на прачыненне і зборы, колькі займае дарога ў дзіцячы сад. Калі загадзя пачнеце рыхтаваць дзіця да рэжыму саду, не будзе дадатковага стрэсу і парушэння звыклага ладу жыцця», — кажа Алена.

Расказаць, што такое дзіцячы сад і што там робяць, трэба за пару месяцаў да таго, як дзіця пачне туды хадзіць.

Каб адаптацыя праходзіла лягчэй, педагог-псіхолаг Вольга Літавор раіць спачатку шпацыраваць каля дзіцячага садку, каб дзіця звыкаў да тэрыторыі.

«Аднак з гэтым трэба не перастарацца — не варта занадта часта акцэнтаваць увагу на падзеі, якая мае адбыцца. Гэта можа выклікаць у дзіцяці страх і няўпэўненасць ва ўласных сілах», — кажа Вольга.

Падчас адаптацыі да садку дзеці могуць быць плаксівымі, замкнёнымі, агрэсіўнымі, трывожнымі. Гэта звязана з тым, што не задавальняецца адна з базавых патрэбаў — патрэба ў бяспецы і абароненасці.

«Дзіця ўпершыню застаецца без блізкіх людзей у незнаёмай абстаноўцы. У сям'і ён у цэнтры ўвагі, а ў дзіцячым садку — адзін з многіх, такі ж, як і іншыя. Гэта ламае стэрэатыпы, якія ў яго склаліся, патрабуе псіхалагічнай перабудовы, змены паводзін, выпрацоўкі новых уменняў».

Чытайце таксама: «Так просто не ввяжешься в это дело». Почему в Гродно нет частных садов

Чаму навучыць дзіця загадзя

«Далучайце дзіця да сумесных гульняў на дзіцячай пляцоўцы, запрашайце сяброў і самі ездзіце ў госці. На агульных святах, днях нараджэння паназірайце, як дзіця сябе паводзіць: саромеецца, адасабляцца, канфліктуе, б’ецца ці лёгка знаходзіць агульную мову, кантактуе з аднагодкамі, цягнецца да стасункаў, раскаванае», — кажа Вольга.

З дзіцем псіхолаг раіць абмеркаваць станоўчыя бакі дзіцячага саду: новыя сябры, шмат цацак. «Важна, каб малы не баяўся дзіцячага садка, — тады яму будзе лягчэй прывыкаць. Ні ў якім разе не пагражайце дзіцячым садам, як пакараннем „за грахі“ і за непаслушэнства», — кажа Вольга. Таксама не варта абмяркоўваць пры дзіцяці праблемы, звязаныя з дзіцячым садам.

Дома дзіця варта далучаць да навыкаў самаабслугоўвання. Павінна быць звыкла, што не толькі маці можа надзець штаны ці памыць рукі.

Да часовага расстання з бацькамі таксама варта рыхтаваць загадзя: «Часцей адлучацца ад дзіцяці, каб яно звыкала, што маці і тата могуць сысці па справах, але праз нейкі час абавязкова вернуцца. Гэта не павінна выклікаць у яго асаблівых узрушэнняў», — кажа Вольга Літавор.

«Абавязкова трэба прамаўляць прычыну, па якой пакідаеце дзіцяці. Гэта можа быць розныя прычыны: вы пайшлі ў краму ці да ўрача. Калі вы раней тлумачылі правілы дзіцячага саду, проста нагадаеце пра гэта ў размове. Так яму будзе лягчэй зразумець, чаму яго раптам бацькі вырашылі пакінуць з чужымі людзьмі», — патлумачыла Алена Кавальчук.

Чытайце таксама: Весёлые белочки, синие ленточки и война, которая не прощается с нами. Как ведут Instagram детские сады Гродно

Першыя дні - гэта не ад званка да званка

Адаптацыя праходзіць паступова. Першыя дні ў садку дзіця знаходзіцца 1−2 гадзіны. Другі дзень, у залежнасці ад паводзінаў дзіцяці — можна на гадзіну падоўжыць.

«Пажадана пакідаць дзіця да абеду каля двух тыдняў і толькі потым пакідаць на сон», — кажа Алена Кавальчук.

Некаторыя псіхолагі раяць, каб першыя два дні мамы знаходзіліся ў дзіцячым садзе разам з дзіцем у групе. Але Алена з асабістага вопыту не раіла гэтага рабіць.

«Потым дзіця пачынае патрабаваць, каб мама заходзіла ўвесь час з ім у групу і не разумее, чаму першыя дні яны былі разам, а цяпер яна не хоча заходзіць. Пажадана, каб мама пакідала дзіця аднаго адразу. На гадзіну, але аднаго!»

«Як правіла, у першыя дні дзеці стамляюцца як псіхалагічна, так і фізічна, таму пры магчымасці добра ладзіць „разгрузныя дні ад садка“ на адзін-два дні на тыдзень заставацца з дзіцем дома», — раіць педагог-псіхолаг Вольга Літавор.

Ежа ў дзіцячым садзе — асобная тэма

Часам бацькі думаюць, што дзеці кепска ядуць у садзе, бо там нясмачна. Часцей прычына ў іншым — дома гатуюць іншае і па-іншаму. «Парада бацькам простая — прывучайце дзяцей да звычайнай здаровай ежы — супоў, кашаў, салатаў - і тады праблем з ежай у садку не будзе. Дзеці могуць не есці ежу толькі таму, што проста раней яе не бачылі і не каштавалі».

Можна паглядзець меню дзіцячага саду, яго вывешваюць у кожнай групе. У меню ёсць і рэкамендацыі на вячэру.

Істэрыкі, зрывы і хваробы: адаптацыя можа быць рознай

Па словах псіхолага, адаптацыя можа быць лёгкай, цяжкай і сярэдняй.

Лёгкая — калі дзіця ўліваецца ў новы калектыў бязбольна цягам месяца. Дзіцяці камфортна, ён не ладзіць скандалаў, калі маці вядзе яго ў дзіцячы сад. «Такія дзеці, як правіла, хварэюць нячаста, хоць у перыяд адаптацыі „зрывы“ ўсё ж магчымыя», — тлумачыць Вольга.

Пры сярэднім тыпе адаптацыі дзіця памяркоўна пераносіць паходы ў дзіцячы сад, можа перыядычна «паплакаць», але ненадоўга. «У сярэднім, гэты перыяд доўжыцца да двух-трох месяцаў. Часцей за ўсё ў гэты час захворванняў не пазбегнуць».

Цяжкая адаптацыя можа доўжыцца месяцамі. У гэты перыяд у дзіцяці назіраюцца пагаршэнне апетыту, аж да поўнай адмовы ад ежы, парушэнне сну і мачавыпускання. Могуць быць рэзкія перапады настрою, частыя зрывы і капрызы, дзіця часта хварэе.

«У дадзеным выпадку хвароба нярэдка звязана з нежаданнем дзіцяці ісці ў дзіцячы сад, — тлумачыць Вольга. — Такія дзеці ў калектыве адчуваюць сябе няўпэўнена, практычна ні з кім не гуляюць».

«Калі бацькам пусціць сітуацыю на самацёк, гэта можа перарасці ў сур’ёзныя нервовыя захворванні і разлады. У некаторых выпадках нельга будзе абысціся без кансультацыі спецыяліста, а калі малы не адаптуецца да новых умоў на працягу года, магчыма, — падумаць аб тым, каб спыніць наведваць дзіцячы садок».

«Каб гэты дзень прайшоў больш паспяхова». Парады ад псіхолага

  • Не нервуйцеся і не паказвайце сваю трывогу дзіцяці. Памятайце! Трывога і неспакой бацькоў перадаецца дзецям.
  • Адпраўляйце толькі здаровае дзіця ў дзіцячы сад.
  • Раскажыце выхавальніку пра індывідуальныя асаблівасці вашага дзіцяці. Што падабаецца/не падабаецца, яго/яе ўменні і навыкі, у якой дапамозе мае патрэбу. Вызначце, якія метады заахвочвання і пакарання прымальныя для вашага дзіцяці.
  • «Аптымізуйце» абстаноўку для дзіцяці: дазвольце прынесці з сабой свае цацкі. Любімая цацка авалодвае увагай дзіцяці і дапамагае яму адцягнуцца ад расстання з блізкімі.
  • Паспрабуйце ўгаварыць пакінуць цацку пераначаваць у садку і раніцай зноў з ёй сустрэцца. Хай цацка ходзіць разам з ім штодня і знаёміць там з іншымі.
  • Распытвайце, што з цацкай адбывалася ў дзіцячым садзе, хто з ёй сябраваў, хто крыўдзіў, ці не было ёй сумна. Такім чынам, вы даведаецеся многае аб тым, як у вашага малога атрымоўваецца прывыкаць да садка.
  • Увесь час тлумачце дзіцяці, што ён для вас, як і раней, дарагі і любімы.

Как помочь ребенку

«Першы тыдзень праходзіць вельмі эмацыйна для дзіцяці. Трэба назапасіцца цярпеннем. Паводзіны дзіцяці могуць раптам мяняцца — ён становіцца больш капрызным, па вечарах, — папярэджвае псіхолаг. — Вас могуць чакаць нечаканыя істэрыкі з нагоды і без, скандалы з крыкам, плачам, шпурляннем прадметаў і валяннем на падлозе. Некаторыя бацькі могуць прыйсці ў сапраўдны жах пры такой рэзкай перамене і абвінаваціць у ёй садок».

Што рабіць бацькам

  1. Стварыць спакойны, бесканфліктны клімат для яго ў сям'і. Паменшыць нагрузку на нервовую сістэму, — на час спыніць паходы ў цырк, тэатр, у госці. Скараціць прагляд тэлевізійных перадач.
  2. Не рэагаваць на выхадкі і не караць за капрызы.
  3. Не пакідайце дзіцяці ў садзе на цэлы дзень! Першы тыдзень вадзіце яго на 2−3 гадзіны, затым час павялічваецца да 5−6 гадзін.
  4. Пагуляйце з дзіцем хатнімі цацкамі ў дзіцячы сад, дзе нейкая з іх будзе самім дзіцем. Паназірайце, што робіць гэтая цацка, што кажа, дапамажыце разам з дзіцем знайсці ёй сяброў і павырашаць праблемы вашага дзіцяці праз яе, арыентуючы гульню на станоўчыя вынікі.
  5. Калі вы сыходзіце — раставайцеся з дзіцем лёгка і хутка. Вядома ж, вы турбуецеся аб тым, як будзе вашаму дзіцяці ў дзіцячым садзе, але доўгія развітанні з занепакоеным выразам твару ў дзіцяці выклічуць трывогу, што з ім тут можа нешта здарыцца, і ён доўга не будзе вас адпускаць.
  6. Калі дзіця з цяжкасцю растаецца з маці, то пажадана каб першыя некалькі тыдняў адводзіў у дзіцячы сад яго бацька.

Да 2−3 гадоў дзіця не адчувае патрэбы стасункаў з аднагодкамі, яна пакуль не сфармавалася. Дарослы цалкам пакрывае патрэбы дзіцяці ў гульні і зносінах.

«Аднагодкі гэтага даць не могуць, бо самі маюць патрэбу ў тым жа. Таму нармальнае дзіця не можа хутка адаптавацца да ясляў, бо моцна прывязанае да маці і яе знікненне выклікае бурны пратэст дзіцяці, асабліва калі ёно ўразлівае і эмацыйна адчувальнае», — патлумачыла Вольга.

«Адаптацыю ўскладняюць канфлікты ў сям'і і нетаварыскасць бацькоў. Дзеці міжвольна засвойваюць негатыўныя рысы паводзін бацькоў, што ўскладняе іх адносіны з аднагодкамі. Яны паводзяць сябе няўпэўнена і нерашуча, шмат хвалююцца, сумняваюцца, таму не могуць быць прынятымі ў групе», — тлумачыць псіхолаг.

Калі дзіця знаходзіцца па-за дзіцячым садком, бацькам трэба старацца прысвячаць час яму — гуляць з ім, каб ён не адчуваў, што яго «кінулі».

Калі лепш пачынаць?

Алена лічыць, што дзеці ў тры гады больш асэнсавана разумеюць, куды і навошта ідуць. Яны ўмеюць гуляць з аднагодкамі, у іх лепш сфарміраваны імунітэт і яны не так часта хварэюць.

Іншыя выхавальнікі кажуць, што калі дзяцей прыводзяць у два гады, то да старэйшай групы яны больш сабраныя і дысцыплінаваныя.

У любым выпадку, на думку педагогаў, паспяховасць адаптацыі залежыць ад настрою бацькоў. Так што назапасьцеся цярплівасцю, разуменнем і вялікай колькасцю зменнага адзення.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024