Кожны з нас хоць раз у жыцці ламаў галаву над тым, як будзе выглядаць яго дом. Якога колеру купіць канапу, паклеіць шпалеры ў кветачкі ці аднатонныя, абраць стыль лофт або класіку, а можа быць наогул готыку? Столькі пытанняў узнікае пры ўладкаванні свайго райскага кутка. Палітра фарбаў вялікая, але, шкада, кватэра адна.
Расказваем, як выбраць колеры, якія зробяць інтэр'ер ідэальным на доўгі час. У гэтым нам дапамогуць дызайнер інтэр'еру Кацярына Нікановіч, псіхолаг гарадской бальніцы № 3 Гродна Павел Джулай і гатэль Ibis Styles Vilnius.
Ствараем шэдэўр па залатой прапорцыі колеру
Колер — гэта аснова інтэр'еру. Ім можна выратаваць няўдалы дызайн або, наадварот, усё сапсаваць. Нават будан стане палацам, калі прытрымлівацца правілах дызайну.
— Самая папулярная формула — залатая прапорцыя колеру, дзе 60% - асноўны фон: сцены, падлога ці столь, 30% - мэбля, тэкстыль і 10% - дэкор. Менавіта дэталі могуць быць самымі яркімі і насычанымі. З часам аксэсуары можна замяніць, абнавіўшы абстаноўку, — распавядае Кацярына Нікановіч, дызайнер інтэр'еру.
Каб гарманічна падабраць адценні, выкарыстоўваюць колеравы круг. Гэтая схема заснавана на трох колерах: чырвоным, жоўтым, сінім. Астатнія адценні атрымліваюцца ў выніку змешвання гэтых колераў. Белы і чорны дазваляюць паменшыць яркасць ці прыцямніць адценне. Выкарыстоўваючы розныя прыёмы спалучэння колераў у гэтым крузе (правілы трыкутніка, правілы процілеглых колераў квадрата), можна атрымаць ідэальную карціну.
Не трэба прыдумляць новую колеравую палітру, каб зрабіць сябе шчаслівым.
— Колеры, якія мы бачым у натуральных умовах пражывання, прыродныя колеры, часта прымяняюцца дызайнерамі. Гэты варыянт заўсёды бяспройгрышны ў інтэр'еры, — дзеліцца сакрэтам Кацярына.
Красная спальня — это табу
Пры распрацоўцы праекта спецыялісты ўлічваюць характар і пажаданні гаспадара. Аднак, ёсць правілы каларыстыкі, якія лепш не ігнараваць. Тое, што апетытна глядзіцца на кухні, будзе падрываць мозг па раніцах у спальні.
— У спальных зонах лепш выкарыстоўваць расслабляючыя адценні. Не спяшайцеся купляць агрэсіўныя чырвоныя шпалеры або рэзкія жоўтыя. Яны не дадуць расслабіцца, — упэўненая дызайнерка. — Калі гэта зялёны, то адценне павінна быць глыбокім, насычаным цёмным або светлым, але не яркім.
У дзіцячым пакоі дазваляецца выкарыстоўваць усе колеры вясёлкі, бо гэта зона актыўнасці.
Калі кухня для вас месца, дзе павінна быць утульна, цёпла і спакойна, то выбірайце светлыя і мяккія адценні. Але калі вы — сава, у якой з цяжкасцю адкрываюцца вочы нават пасля моцнай кавы, тады насычаны інтэр'ер кухні стане дадатковай «дозай кафеіну» і дапаможа зарадзіцца на новы дзень. Прапарцыйнае выкарыстанне яркіх фарбаў створыць свята на вашай кухні і для вачэй, і для душы.
Замяніце колеры крэслаў на кухні на тыя, што перасякаюцца з колеравай гамай усёй кватэры. Здаецца, дробязь, але быццам рамонт зрабілі. Не забывайце і пра асвятленне, якое ў вячэрні час можа гуляць па-асабліваму.— Аксэсуары робяць інтэр'ер жывым і цікавым. Незвычайны кухонны ручнік, чайнік яркага колеру, кухонныя дошкі розных формаў - гэтыя дробязі дапамагаюць аб’яднаць інтэр'ер у адзіную карцінку, — дзеліцца Кацярына.
У гатэлях — раскоша, а дома — рызыка
Нагледзеўшыся у падарожжах на раскошу ў гатэлях, вяртаешся з думкай пра неверагодныя перамены ў інтэр'еры сваёй кватэры.
— У гатэлях дызайн, які дома зрабіць было б рызыкоўна ці дорага. Пажыць у такой цікавай абстаноўцы некалькі дзён таксама невялікая прыгода, — параўноўвае падыходы да працы дызайнер. — Для дэкору гатэля выкарыстоўваюцца прадметы інтэр'еру, якія прывабліваюць да сябе ўвагу. Гэта яркія і насычаныя колеры, у якіх знаходзіцца кожны дзень было б складана.
Вельмі часта колер можа быць дэталлю, дзякуючы якому гатэль стане вядомым месцам. Напрыклад, у інтэр'еры гатэля Ibis Styles Vilnius выкарыстоўваюцца яркія колеры і запамінальныя сцены, з дадатковымі дэталямі.
Гатэль размешчаны ў зялёнай зоне і канцэпцыя дызайну пабудавана так, што інтэр'ер працягвае лакацыі. Выкарыстоўваюцца сакавітыя летнія колеры ў пакоях і агульнай зоне. Светлыя і нейтральныя шэрыя сцены, акцэнты прыродных адценняў (зялёны, карычневы і жоўты) дапамагаюць расслабіцца і не ствараюць дысбаланс: спакой і ўтульнасць за акном і такая ж гармонія ўнутры памяшкання.
— Яркія колеры ствараюць патрэбны настрой, адчуванне свята, — прыводзіць у прыклад Кацярына. — Увасоблены прыём малявання на сценах, які аб’ядноўвае гатэлі Ibis па ўсім свеце.
Акрамя колеру ўвесь інтэр'ер аб’ядноўвае спартыўная тэматыка. У агульнай зоне на сцяне намаляваны чалавечкі з лыжамі, вяслом, дошкай для сёрфінгу. У жылой зоне прысутнічаюць карціны ў выглядзе пчаліных сотаў з выявай таго ці іншага віду фізічнай актыўнасці. Інтэр'ер дэталёва прапрацаваны, не пусты і абжыты.
Хочацца насычаных фарбаў? Тады шынуазры і боха
Самым папулярным стылем у свеце лічыцца эклектыка. Сёння практычна немагчыма вытрымаць кватэру, дом, гатэль у адной стылістыцы. Эклектыка дазваляе зрабіць інтэр'ер унікальным, змешваючы ў сабе розныя эпохі, напрамкі і разыначкі.
— Без дызайнера дамагчыся гармоніі складана, — упэўненая Кацярына Нікановіч. — Часта атрымліваецца, што выглядае гэта, як быццам бы ў адным пакоі рамонт зрабілі, а ў астатніх — не. Калі стаіць такая мэта, трэба ўжываць ва ўсёй кватэры элементы, якія аб’яднаюць інтэр'ер прасторы ў цэласную карціну. Беларусы, напрыклад, часта робяць аднолькавы падлогу. Зараз у модзе мэбля з неапрацаванай фанеры або такога ж натуральнага колеру.
Міжземнаморскі стыль мае светлую аснову: часцяком гэта белыя сцены або светлае дрэва. Багацце фарбаў не злачынства, і задаволіць жаданне ў насычаных адценнях можна ў стылях шынуазры і боха.
— Стыль шынуазры багаты па колеры. Гэта еўрапейскі погляд на кітайскую культуру. Еўрапейскія заваёўнікі прывозілі з краіны ўзыходзячага сонца розныя прадметы і адаптавалі пад свой строгі інтэр'ер. Этнічныя стылі самыя насычаныя ў свеце, — распавядае пра яркія стылі дызайнерка. — Паўсядзённае жыццё ўсходніх людзей у цеснай сувязі з культурай і традыцыямі.
Бохо можна пазнаць па багацці колераў, фактур, тэкстыля і аксесуараў. Інтэр'ер у такім стылі жыве сваім смелым жыццём, у якім чалавеку цёпла і камфортна.
Адценні ўплываюць на паводзіны
Акрамя прыгажосці і элегантнасці пры выбары колеру трэба памятаць і пра здароўе. Змена танальнасці колеру можа выклікаць новыя эмоцыі.
Колеры могуць гарманаваць з настроем ці яго ствараць, — тлумачыць псіхолаг Павел Джулай. — Цёмныя колеры выклікаюць прыгнечанасць, смутак, сум і нуду, а яркія — узбуджаюць.
Атрутныя і рэзкія, ненатуральныя колеры могуць прывесці да эмацыйных засмучэнняў, бо яны ціснуць і пераўзбуджаюць нервовую сістэму, тым самым выклікаючы стрэс. Такія колеры выкарыстоўваюць як знак увагі (таму ў супрацоўнікаў ДАІ камізэлька ярка-салатавая).
— Для развіцця дзіцяці важна правільна падабраць адценні ў пакоі. Дзецям цікава ўсё яркае, але колеры не павінны быць рэзкімі, — сцвярджае псіхолаг. — Акрамя гэтага, у дзіцячым пакоі заўсёды ёсць цацкі і прадметы дэкору разнастайнай формы і кветак, якія спрыяюць фарміраванню ўяўлення.
Мозг дзяцей і дарослых функцыянуе па-рознаму. Задача колеру ў пакоях дарослых — паслабіць, даць адпачыць пасля працы.
Калі стракатасць для дзяцей успрымаецца як частка забавы, то дарослых яна стамляе.
Для дарослай спальні добра падыдуць спакойныя адценні колераў, якія сустракаюцца ў прыродзе. Больш насычаныя фарбы дапамагаюць засяроджвацца. І яны добрыя для кабінетаў.
Цёмныя адценні памяншаюць пакой і ствараюць эфект ціску.
— Цемра дазваляе некаторым людзям хутчэй засыпаць. Аднак у нашай падсвядомасці цёмныя тоны асацыююцца з жалобай. І існуе меркаванне, што чалавек, які прачынаецца ў такім інтэр'еры, будзе ў дрэнным настроі.
Залішне яркі інтэр'ер можа казаць аб тым, што ў гаспадара недахоп эмоцый і ўражанняў. Даданне нейкага колеру ў абстаноўку спрыяе згладжванню негатыўных або непатрэбных бакоў асноўнага адцення.
— Успрымальнасць да колераў адрозніваецца ў залежнасці ад лакацый, — упэўнены Павел. — Калі глядзець на ўсходнія краіны, мы бачым разнастайнасць яркіх і насычаных адценняў, у якіх ім камфортна жыць. Гэта шмат у чым звязана з іх цёплым і сонечным кліматам. У нас жа больш халодных і цёмных дзён. Паўднёвыя народы эмацыйныя. Беларусы, у сваю чаргу, больш стрыманыя. Унутраны стан чалавека можа адлюстроўвацца і ў інтэр'еры.
Колер заўсёды працуе ў звязку з матэрыялам і святлом, таму, калі казаць пра эмоцыі, якія ён выклікае, трэба разглядаць толькі колер.
Даведайцеся, які колер пераважае ў вашай кватэры і што ён азначае
ООО «Ирвинга Группа»
УНП 191 751 509