Людзі і справы

Дэні са Шры-Ланкі дапамагае замежнікам у Гродне адаптавацца да беларускага жыцця

Некалькі дзясяткаў іншаземцаў удзельнічаюць у праекце «Жыць у Беларусі», які ініцыяваў ланкіец Дэні, што ўжо каля трох гадоў жыве ў Гродне. Замежнікі вучацца хадзіць у краму, карыстацца грамадскім транспартам і банкаўскімі паслугамі - набываюць неабходныя веды і навыкі, якіх не даюць ва ўніверсітэтах. Ініцыятыву падтрымала арганізацыя народнай адукацыі «Актыўным Быць Файна».

Дапамагае ўласны досвед і жонка

«Я памятаю, як мне было складана ў першыя месяцы пасля прыезду. Я не размаўляў па-руску, не ўмеў карыстацца грамадскім транспартам, не ведаў простых беларускіх прадуктаў у краме, не мог набыць SIM-карту… Цяпер, калі я адчуваю сябе тут як дома, маю патрэбу падзяліцца сваімі ведамі і дапамагчы іншым замежнікам адаптавацца ў нашым горадзе»? — распавядае Дэні.

[irp posts="10 608″ name="Прыехаў вучыцца і завёў сям’ю. Як жывецца ланкiйцу Дэні ў беларускiм Гродне"]

Падтрымала інітыатыву Дэні і яго жонка Даша. Яна беларуска і ёй прасцей знаходзіць патрэбную інфармацыю. Ды і з методыкамі народнай адукацыі дзяўчына добра знаёмая. Гэта дапамагае зрабіць навучальныя імпрэзы больш інтэрактыўнымі і цікавымі. Каб удзельнікі не толькі маглі атрымліваць новыя веды, але і далучацца да культуры.

Дэні і Даша

Навучанне праходзіць у форме гурткоў

Рэалізуецца праект на дэмакратычных асновах — самі ўдзельнікі вырашаюць, якія веды ім партэбны і чым варта займацца. Навучанне праводзіцца ў форме гурткоў. Найбольш запатрабаваныя з іх: «Карыстанне грамадскім транспартам», «Інтэрнэт і тэлефон у Гродне», «Банкаўскія паслугі». Падчас практычных заняткаў гурткоўцы наведвалі музей Януша Паруліса, «Цудоўню», выставы і кірмашы беларускіх майстроў.

[irp posts="11 706″ name="Уразілі не экспанаты, а гаспадар: у музей Януша Паруліса прыйшлі наведвальнікі з Афрыкі і Азіі"]

«На Масленіцу для нас арганізавалі вячэру, — распавядае студэнт з Індыі Сэмуэл. — Я навогул люблю смачна і шмат паесці і мне было цікава пакаштаваць нацыянальныя стравы. Мы частаваліся дранікамі, вялізнымі блінамі з мачанкаю і аладкамі з чарнічным сочывам».

Заняткі ў навучальных гуртках праводзяцца ў нефармальнай абстаноўцы. Напрыклад, на гуртку «Руская размоўная мова» ўдзельнікі развучваюць песні, граюць у гульні на чытанне і запамінанне слоў.

«Мне даволі складана даецца руская мова ва ўніверсітэце, — тлумачыць Сэмуэл — А тут я нават не заўважыў, як вывучыў 12 новых слоў. Я ніколі раней не сутыкаўся з навучаннем праз гульні, гэта выдатна!»

Карысна не толькі для замежнікаў

Навучэнцамі праекта «Жыць у Беларусі"сталі прадстаўнікі больш дзясятка краін Азіі і Афрыкі. Большасць з іх — студэнты, што прыехалі ў Гродна, каб атрымаць вышэйшую адукацыю. Сярод іх ёсць выхадцы з Пакістана, Індыі, Шры-Ланкі, Мальдываў, Гааны, Нігерыі, Самалі, Камеруна, Узбярэжжа Слановай Косці і іншых краін. Час ад часу заняткі наведваюць замежнікі з Польшчы і Украіны, шмат удзельнікаў з Беларусі прыходзяць на гурткі, каб дапамагчы сябрам.

Маргарыта Чайкоўская, старшыня грамадскай арганізацыі «Актыўным быць файна»
«Праект „Жыць у Беларусі“ карысны не толькі для замежнакаў, але і для нашых грамадзян, — кажа Маргарыта Чайкоўская, старшыня грамадскай арганізацыі „Актыўным быць файна“. — Удзел у праекце, ці нават проста назіранне за яго працай, дазваляе беларусам убачыць гасцей з замежжа, як кажуць, „на ўласныя вочы“, а не рабіць высновы паводле стэрэатыпаў. Замежнікі, якія свабодна размаўляюць, разумеюць культуру і традыцыі Беларусі, дапамогуць нашым суайчыннікам стаць талерантней».

Заняткі дапамагаюць эканоміць і арыентавацца ў сітуацыі

«Веды, якія мы стараемся даць, дапамогуць замежнікам істотна зэканоміць бюджэт. Гэта зробіць навучанне ў Беларусі для іх больш прывабным, — разважае адна з арганізатарак гурткоў у Гродне Дар’я Нячай. — Штодня большасць замежных студэнтаў марнуюць на таксі ад 15 рублёў і болей, а пры падліках за месяц ці ўвесь час навучання сума атрымліваецца важкай».

«Мой агент у Беларусі не адказваў на тэлефаванні і проста знік, — распавядае Рэнэ з Камеруна. — Ва ўсіх, хто пыехаў у адзін час са мной, навучанне ўжо пачалося, а я нават не ведаў, куды павінен ісці. Я патэлефанаваў да Дэні, таму што ў Гродне на той час пражыў толькі два тыдні і акрамя ўдзельнікаў праекта нікога не ведаў. Разам звярнуліся ў дэканат і высветлілі щсю неабходную інфармацыю. Таксама ён дапамог мне памяняць тарыф на мабільным на больш зручны і разабрацца з банкаўскай карткай».

Сваякі ўдзельнікаў перадаюць падзякі, прывітанні і падарункі

«Я шчаслівая, што патрапіла на праект, — кажа Чандрыка са Шры-Ланкі - Прыехала ў мінулым годзе і да сёлета мела складанасці ў камунікацыі, па горадзе магла перамяшчацца толькі на таксі. Зараз, дзякуючы ўдзелу ў гуртку, навучылася карыстацца грамадскім транспартам. Яшчэ ў мяне з’явіліся сапраўдныя сябры, яны мне дапамагаюць ва ўсім — арэндаваць кватэру, атрымаць паштовую пасылку. Мая маці заўсёды, калі тэлефануе, перадае Дэні падзякі, бо я расказваю ёй аб усіх сваіх справах. Мой муж сёлета нават даслаў невялікі падарунак для Дэні і яго жонкі. Кажа: «Гэта саме малое, што я магу зрабіць для іх у падзяку».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025