Пра плюсы сэканд-хэндаў можна казаць бясконца. Пра плюсы гарадзенскіх крамаў такога тыпу — яшчэ больш. Тое, што наш горад знаходзіцца на захадзе мае значэнне! Невыпадкова мінчане кажуць, што такіх сэкандаў, як у Гродне, у сталіцы няма, ды ахвотна купляюць тут адзенне з Еўропы. Аднак пакупкі ў сэкандзе — гэта не проста прыйсці, узяць і выйсці. Прапануем 8 жалезных прынцыпаў, як закупацца танна ды выглядаць стыльна і модна. Цяпер ніякая віза непатрэбная!
Хіба што шукаеш адзенне для працы на дачы (хаця і там не пашкодзяць нейкія стыльныя дэталі - ніколі не ведаеш…). Пра паступленні ў крамах можна даведацца загадзя анлайн. Праходзячы побач з крамай, аб’явы з такой інфармацыяй таксама не павінна пакідаць абыякавым.
Калі прыходзіш у першы дзень, варта закласці больш часу, бо там заўсёды вялікія чэргі ў прымерачныя. Тым больш у сэкандах ніколі не ведаеш, што чакае цябе на наступнай вешалцы. Трэба трошкі цярпення і часу, каб праглядзець усе, а не проста браць тое, што першым патрапіла ў рукі.
Пашукай дакладна, часта можа здавацца, што нешта не падыходзіць, а калі добра паглядзець — гэта будзе частка гардэробу, якая ўзбагаціць тваю шафу. Таксама тут часта не працуе просты метад паглядзець на памер з меткі, лепш прымераць. Праглядзі ўсе варыянты і падумай, што табе падабаецца найбольш. Паглядзі дакладна на рэч, правер ці няма плям або іншых недахопаў - такое ў сэкандах здараецца і часта не адразу заўважнае.
Бывае, у адным з іх знойдзеш лепшыя штаны, у іншым лепшыя сукенкі. У некаторых бываюць таксама крутыя аксесуары. У кожным сэкандзе, нават калі гэта сетка, свае асаблівасці. Таксама сваё месца ёсць у кожнага элемента адзення. Таму, калі прыходзіш у першы дзень паступлення, варта спачатку накіравацца ў той бок, які цікавіць больш за ўсё. Дасведчаны кліент ведае, дзе знойдзе самыя крутыя рэчы.
Белая шырокая кашуля ці кашуля ў клетку павінна быць у шафе кожнай жанчыны, а знайсці іх нашмат лягчэй у мужчынскім аддзеле. Тут знойдзем таксама світары оверсайз ці прыкольныя майкі. Зараз вырабляюць шмат адзення, якое падыходзіць па стылі і памеры для абодвух палоў.
Заўсёды варта глядзець і большыя памеры, бо адзенне оверсайз не выходзіць з моды ўжо некалькі сезонаў. Агулам — у сэкандзе ўвогуле не варта звяртаць увагі на таблічкі з надпісамі, а проста шукаць і даць магчымасць развівацца сваёй крэатыўнасці.
Звяртай увагу на метку — не купляй адзенне з акрылу, таму што яно можа расцягнуцца пасля першай сціркі. Нашмат больш праслужыць адзенне з воўны, ангоры ці мохера.
Усе ведаем гэтую сітуацыю, калі думаеш: гэта толькі пяць рублёў, чаму б не купіць? Ці сапраўды табе гэта патрэбна і ці будзеш ты гэтую рэч насіць? Сапраўды, можа майка і каштуе столькі, колькі адзін піражок у кавярні, але калі яна будзе толькі занімаць месца ў шафе, каб адзець раз у год — лепш ідзі паеш піражок.
Таксама часта здараецца знайсці нешта прыгожае, але мы добра ведаем, што ў нашай шафе ўжо некалькі падобных рэчаў. Не, чарговая нам не патрэбная! Можаш купіць, але для сяброўкі!
Такога амаль што не здараецца. Тут ніколі не ведаеш, што прывозяць. Бывае, што ўлетку знойдзеш круты світар, а ўзімку ідэальныя майкі на лета. У сэканд-хэнд трэба проста прыйсці і прагледзець усё.
Пасля выхаду з крамы ты павінен адчуваць сябе шчаслівым не менш, чым пасля закупаў у якім-небудзь гандлёвым цэнтры. Сляды карыстання павінны быць мінімальныя. «Амаль што новае, але лёгка выцертае» не падыходзіць.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…