У 2023 годзе абяцаюць дабудаваць аб’екты, якія не паспелі здаць у 2022, пачаць новыя, заняцца мікрараёнамі. Вялікую падборку таго, што збіраюцца рэалізаваць у Гродне сёлета, сабраў канал Urban Hrodna.
У верасні 2023 у Грандзічах-3 адкрыецца школа на 44 класы і 1020 вучняў на змену. Яна будзе чатырохпавярховай, з басейнам і трэнажорнай залай, будзе працаваць у дзве змены. Яе збіраліся дабудаваць яшчэ да траўня 2022, але праз недахоп сродкаў не паспелі нават да верасня.
У Альшанцы адкрыюць паліклініку на 650 наведванняў за змену. Калі аб’ект увядуць у працу, дзве амбулаторыі, якія знаходзяцца ў раёне, закрыюць.
У мікрараёне на Лідскай адкрыюць амбулаторыю на 70 наведванняў на змену. Запрацуе амбулаторыя на 70 наведванняў на змену на Фолюшы.
Чытайце таксама: 12 объектов, которых ждал, но не дождался Гродно в 2022 году
У пачатку 2023 пачне працу першая чарга будаўніцтва Гродзенскага абласнога анкадыспансера. Да яе адносяцца радыелагічны корпус з кіслароднай станцыяй, цеплавым пунктам, трансфарматарнай падстанцыяй, дызель-генератарам, ачышчальнымі, станцыяй адпампоўкі сцёкавых водаў, аўтастаянкай, дарогай і добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Усяго запланавана пяць чэргаў будаўніцтва. Цалкам здаць анкадыспансер у эксплуатацыю плануецца ў 2025.
Здадуць у эксплуатацыю першыя дамы ў мікрараёнах Фолюш і Грандзічы-4. У Грандзічах-4 дабудуюць жылы дом № 13 на 99 кватэр пад арэнднае жыллё. У гэтым квартале ва ўсіх жылых дамах для падагрэву вады, ацяплення і прыгатавання ежы будзе выкарыстоўвацца электраэнергія.
На Фолюшы ў раёне вул. Соламавай, Хвойная і Фолюш будуюць два жылыя дамы. Мяркуецца, што іх здадуць у другім-трэцім квартале.
Плануюць пачаць будаваць мікрараён Вясенні. Новы ўчастак дарогі ад пр. Будаўнікоў да Новага моста пройдзе паралельна будучай забудове. За яго возьмуцца пасля завяршэння працаў на мосце.
Чытайце таксама: Каким будет новый микрорайон Весенний на 6 тысяч жителей: цифры, рендеры, планы
З больш за 2400 кватэр (каля 170 000 кв.м.), якія збіраюцца пабудаваць у 2023 годзе, больш за 1000 выдзеляць тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Мяркуюць збудаваць квартал «Аўгустоўскі» на скрыжаванні вул. Гарадзенскай і Юбілейнай у мікрараёне Баранавічы-9. Усяго будзе 57 класічных катэджаў і таунхаусов на дзве сям'і.
Да 30 чэрвеня павінны скончыць завод для вытворчасці шкляной тары ў Аульсе. Завод займае плошчу ў 12,2 гектары. Шклаварная печ зможа вырабляць 220 тонаў прадукцыі за суткі. Выпускаць збіраюцца толькі піўную бутэльку двух відаў - палегчаную каляровую на 0,5 л і звычайную. Дзякуючы новай вытворчасці павінна з’явіцца 120 працоўных месцаў.
У жніўні плануюць адкрыць частку праекта рэканструкцыі піўзавода — двухпавярховы адміністрацыйна-офісны будынак на месцы знесенага савецкага. Два гістарычныя будынкі (XIX ст.з фрагментамі XVI-XVII стст.) захаваюць і аб’яднаюць у адзін Г-падобны. Пасля рэканструкцыі старыя падвалы хочуць адкрыць для наведвання, у адным з іх будзе рэстаран. Плота не будзе, набярэжную каля завода горад плануе пашырыць. Паміж заводам і барам «Mr Hops» з’явіцца будынак па прынцыпах террасной забудовы. Страчаную забудову вул. Падзамча аднаўляць не будуць. Цалкам адрэстаўраваны завод плануюць адкрыць у 2024.
Планавалі скончыць аб’ект грамадскага прызначэння на скрыжаванні вул. Карбышава і Леніна. Будоўля ідзе на месцы аўтастаянкі. У двухпавярховым будынку размесцяцца офісы, на першым паверсе запланаваны гандлёвыя памяшканні і выставачная зала, а на другім — бытавое абслугоўванне насельніцтва. Памеры будынка — 10 на 21 м. Па праекце, архітэктурнае аблічча будынка ўвязаны з прылеглымі аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны: дамамі № 9 і № 22 на вул. Леніна. Участак добраўпарадкуюць.
Побач з уваходам на Сцежку здароўя будуюць двухпавярховае кафэ з плоскім дахам і летняй тэрасай на ім. Згодна з пашпартам аб’екта, яго павінны былі завяршыць у чэрвені 2022 г. Па інфармацыі «Вечерняга Гродна» будаўніцтва плануюць скончыць да вясны 2023 г.
На Падольнай, 23 паміж офісным будынкам «Гроднагандальсэрвіс» і аўтазапраўкай «Беларуснафта» да канца красавіка адкрыюць гасцініцу на 10 месцаў з хостэлам на 16 месцаў. Пад комплекс рэканструююць будынак 1930 г.
За кошт новага будаўніцтва плануюць адкрыць:
У мікрараёне Пагараны-Кашэўнікі ў 2022−2023 планавалі пабудаваць краму гандлёвай плошчай у 580 кв. м.
Чытайце таксама: Стало известно, как будет выглядеть новый торговый центр в Грандичах
Павінны скончыць доўгачаканы парк на Дзевятоўцы каля царквы на Курчатава. Усяго там збіраюцца пасадзіць каля пяцісот дрэў і амаль дзве тысячы кустоў і кветак.
Летам у Гродне могуць з’явіцца новыя пляжы. Для гэтага збіраюцца абследаваць акваторыі каля мікрараёна на вул. Лідская. Цэнтральны пляж хочуць павялічыць удвая.
Летам плануюць завяршыць працы па пашырэнні могілак у Аульсе. Некропаль заняў частку поля праз дарогу паміж Путрышками і Аульсам. Раней могілкі хацелі працягваць у бок Путрышак. Пры гэтым высякалі дрэвы, у нізіну спускаўся могілкавы пясок, а вада з могілак трапляла ў агароды. Жыхарам Путрышак удалося спыніць гэтую тэндэнцыю.
Чытайце таксама:
Участак аб’язной дарогі вакол Гродна (вялікага аб’язнога кальца) ад Азёрскай шашы да вул. Карскага хочуць завяршыць у траўні. Будаўнікам трэба будзе яшчэ пакласці верхні пласт асфальту і нанесці разметку. Цалкам завяршыць работы на ўчастку ад Азёрскай шашы да Грандзіч праз Забалаць плануюць у жніўні. Там трэба скончыць ходнікі і веладарожкі ўздоўж дарогі і абкласці фінальны пласт асфальту. У мікрараёне Забалаць жылыя дамы адгародзяць ад дарогі «шумаахоўнымі экранамі». Паведамлялі, што ў 2023 г зробяць пераход праз Озерскую шашу і, верагодна, пракладуць ўчастак дарогі ў 1,6 км, які злучыць аб’язную з участкам ля «Гродна Азот». Пасля гэтага ад Альшанкі да Грандзіч можна будзе праехаць па адной дарозе. Пасля Грандзіч кальцавая пойдзе на дарогу Гродна-Друскенікі, паміж КБМ. Усе 40 кіламетраў новай дарогі павінны быць асветлены. Па ёй мусяць пракласці тралейбусныя лініі.
Плануюць рамонты на вуліцах Свярдлова, Калючынская, Урыцкага, Гараднічанская, Багдановіча, Чайкінай, Рэпіна, Дарвіна, Урублеўскага, Гагарына, Гогаля, Багуцкага, Дзяржынскага, Пушкіна, Сухамбаева, Серафімавіча, Каханоўскага, Саўгасная, Панямуньская, Пучкова, Курчатава, Міра, Індустрыяльная, Рыбацкая, Нёманская, Збажовая, Малышчынская, Асфальтавая, Забалаць, Старамалышчынская, Аўтамабільная, Карскага, Праванабярэжная, Леванабярэжная, Гожская, Лапенкаўская, 1 Мая, праспекце Будаўнікоў, Друскеніцкім тупіку, пад’ездзе да М6 на СЭЗ.
Напэўна, самы чаканы ў Гродне праект — завяршэнне рэканструкцыі Новага моста на Паповіча. Да канца сакавіка там ужо плануюць укладаць асфальт.
У наступным годзе цалкам заменяць мост праз яр па вул. Фамічова, каля Румлёўскага парка. Мост закрыли для абследавання ў канцы студзеня 2022 г.і пазней прызналі аварыйным. Працы не вялі - праектная дакументацыя на мост выявілася страчанай. Увосень 2022 там паабяцалі паставіць новую канструкцыю.
Мост праз Гараднічанку на вул. Рыбацкая закрылі ў студзені 2022 г. праз аварыйнасць. Яго рэканструкцыю абяцаюць пачаць у 2023 г. Да красавіка павінен быць гатовы праект. На рэканструкцыю плануюць выдаткаваць да 2 млн рублёў з бюджэту.
Летам збіраюцца нарэшце адкрыць гасцініцу «Беларусь» пасля капітальнай мадэрнізацыі. У ёй будзе 188 нумароў на 224 месцы. У рэстаране «Беларусь» стане менш пасадачных месцаў і з’явіцца «шведскі стол» для гасцей гатэля.
Пад Гроднам плануюць адкрыць пасля рэканструкцыі палацава-паркавага комплекса Свяцк. Мерапрыемства хочуць прымеркаваць да 200-годдзя Аўгустоўскага канала.
У 2022−2023 гг. на беразе «Гродзенскага мора» ля Нёмана ў вёсцы Коматава збіраліся пабудаваць базу адпачынку «ВСБ-Нёман». Там будзе дом рыбака, лазня, спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі, стаянка, запраўка для электрамабіляў, пірс з альтанкай. Пасадзяць больш за 100 дрэў. У зоне адпачынку хочуць адкрыць 50 інвестыцыйных пляцовак і стварыць больш за тысячу працоўных месцаў.
Па вул. Дубко пачнуць узводзіць гарадскі стаматалагічны цэнтр на 360 наведванняў уза змену. Будынак будзе чатырохпавярховым.
На пр. Я.Купалы насупраць Triniti пачнуць гарадскую клінічную бальніцу. Пад яе выдзелілі ўчастак у 11 га. Бальніца будзе разлічана на 508 ложкаў.
Запланаваныя праектныя і падрыхтоўчыя працы па будаўніцтве спартыўна-аздараўленчага комплексу на выездзе з Гродна па М6. На праектаванне можа пайсці 10−11 месяцаў. У спарткомплексе будзе зала для гульнявых відаў спорту на прыблізна 2000 гледачоў, 50-метровы басейн на 10 дарожак, трэніровачная зала, трэнажорная і фітнес залы, медыка-аднаўленчы цэнтр і кафэ для гледачоў і спартсменаў.
У Грандзічах пачнуць будаўніцтва дзіцячага саду на 530 месцаў. У квартале Грандзічы-3 пачнуць будаваць сад на 335 месцаў.
Таксама ў Грандзічах пачнуць будаваць пажарнае дэпо 2-га тыпу. Збіраліся пачаць будаваць квартал Грандзічы-1.
Чытайце таксама: В Гродно начали строить ещё одно пожарное депо — для жителей Грандич
Гандлёвы цэнтр на 12,5 тыс. кв. м на скрыжаванні вул. Асфальтавай і Саяпіна пачнуць будаваць вясной. Працэс можа заняць ад года да паўтара гадоў. Паміж будынкам і Асфальтавай арганізуюць паркавую зону ў 0,7 га, паркоўку разлічваюць на 323 месцаў, усталююць 6 зарадак для электракараў.
Бельгійская кампанія Tessenderlo Group збіраецца прыступіць да будаўніцтва завода па вытворчасці хімічных угнаенняў у Аульсе.
У жніўні павінны пачаць рэканструкцыю Палаца культуры «Юнацтва» на Урублеўскага, 33.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…