Маленькі Ісус у драўлянай калысцы, над якім сціпла схіляецца Маці Божая, а побач святы Іосіф з драўляным посахам мужна ахоўвае сваю сям’ю. Над імі - анёлы, а разам з імі пастушкі з авечкамі, ослікамі ды іншымі жывёлінамі. Але што тут робяць… уцекачы з Сірыі?
Звыклая, на першы погляд, сцэна Божага Нараджэння на фоне сірыйскіх ўцекачоў, вайны, бліскучых хмарачосаў, казіно і шыкоўных аўтаў з’явілася ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне. Гэтая інсталяцыя нагадвае вернікам, у якім свеце сёння нараджаецца Хрыстос. Сёлета Папа Рымскі заклікаў хрысціянскіх вернікаў быць міласэрнымі і дапамагаць сем’ям уцекачоў.
«Ідэя лётала ў паветры ўжо вельмі даўно. Сёлета, улічыўшы ўсе трагічныя падзеі, мы вырашылі яе ўвасобіць. Бо войны не спыняюцца, багацеі багацеюць і ў гэты самы момант прыходзіць Ісус на зямлю, да ўсіх, багатых і бедных, і хоча нешта змяніць», — тлумачыць журналістам «Б****т» спадарыня Марына Валянцінаўна, адна з аўтарак каляднай шопкі.
Зрабіў яе 85-гадовы айцец Казімір, які паходзіць з паўднёвай Польшчы і мае вялікі талент да розных механізмаў. Паміж сабою манахі называюць яго «залатой ручкай». Сем гадоў таму ён адмыслова прыехаў у Гродна і цягам месяца ўсталёўваў калядную шопку, якая сёння радуе вернікаў.
Сівая гісторыя святочных шопак
Паўстанне традыцыі таксама звязваюць са св. Францішкам Асізскім, які ў 1223 г. у сваёй манаскай пустэльні ў Грэччо разам з мясцовымі жыхарамі зладзіў першае ў гісторыі вяртэпнае прадстаўленне. Традыцыя вельмі хутка разышлася па краінах сярэднявечнай Еўропы. У Польшчы звычай вельмі хутка распаўсюдзіўся яшчэ ў ХІІІ ст., калі ў краіне з’явіліся айцы францішкане. Дзякуючы шопкам, можна было навочна праілюстраваць сцэну Божага Раства, пра якую толькі адзінкі, якія валодалі граматай і лацінскай або грэцкай мовамі, маглі самастойна прачытаць у Бібліі. На тэрыторыі ВКЛ, традыцыя прыняла форму народнага тэатру лялек, які празвалі «батлейкай».
Беларускія батлейкі
Акрамя статуй з выявамі святой сям'і ў Беларусі звычай інсцэнізацыі Божага Раства ўвасобіўся ў адмыслова збудаваныя, рухомыя лялечныя тэатрыкі, якія акрамя рэлігійнай тэматыкі, з ценем гумару і драмы паказвалі жыццё простых людзей. Батлейкі распаўсюдзіліся па Беларусі ў 16-м ст. У момант, калі ад царкоўнікаў батлейку пераймаюць мяшчане, тэатр робіцца народным.
Батлейку рабілі ў форме вялікай драўлянай скрыні, за дзверцамі якой мясціліся некалькі балкончыкаў, на якіх адбывалася дзеянне. Лялькі рабіліся з дрэва і тканіны, валасы — з лёну ці аўчыны. Звычайна іх насаджвалі на галінкі або рабілі ў форме вяровачных марыянетак. Існавалі таксама ценявыя батлейкі. На вёсках батлейкі паказвалі да пачатку ХХ ст., а сёння батлейка з’яўяецца неацэнным культурным здабыткам беларусаў. Адзін з яе прыкладаў можна сёння ўбачыць у гарадзенскіх грэка-каталікоў, якія час ад часу ладзяць калядны лялечны тэатрык.
Сёння звычай ладзіць святочныя калядныя шопкі практыкуецца ў кожным касцёле ў Беларусі. Мода на іх распаўсюдзілася пасля падзення камунізму, якое ўрэшце дазволіла вернікам уздыхнуць свабодна. Звычай існаваў нашмат раней, але менавіта ў 90-х ён атрымаў свой размах. Пры гэтым нават у наш час жывуць беларускія традыцыі, якія бяруць свой пачатак у сівыя дахрысціянскія часы. Часам наведваючы калядныя шопкі, можна заўважыць яскравыя цукеркі, якія вернікі пакідаюць маленькаму Ісусу. Такую практыку, можна аднесці да звычаю прынашэння ахвяраванняў продкам.
Для каждого сон занимает важное место, особенно это касается детей. Исходя из этого, правильно подобранная кровать — залог крепкого сна и хорошего состояния здоровья. На сайте Siesta.spb.ru представлены двухъярусные кровати, которые обеспечат данные условия. Заходите и выбирайте.