Людзі і справы

«Усім трэба есці і спаць. Але некаторых хапае на большае». Фотагісторыя пра цудоўных людзей з «Цудоўні»

Знаёмцеся, этнакрама і культурная пляцоўка «Цудоўня». І ейныя гаспадары — Нортан і Надзея. На паліцах — гліняны посуд, строі з арнаментам і наканечнікі каменнага веку. У жыцці — сумесны бізнес, перамовы і недасыпы, жаданне зрабіць гэты горад крышачку лепшым і адна сям’я на дваіх.


Фотагісторыяй Марыcі Харэвіч пра культпляцоўку «Цудоўня» Hrodna.life адкрывае расповед пра выставу «Жыццё ў поўным колеры». Яна адкрылася 9 ліпеня ў Цэнтры гарадскога жыцця і стала вынікам навучальнага курса па фота, арганізаванага HrodnaMediaRoom.


«Андрусь (Нортан) і Надзейка першымі ў горадзе адкрылі краму аўтэнтычных рамесных рэчаў. Іх гісторыя — гэта гісторыя людзей, якім не ўсё роўна, — расказвае Марыся Харэвіч пра сваіх герояў. — Хацелася паказаць сутнасць — што ўсім людзям трэба есці, спаць, зарабляць на жыццё. Але ёсць сярод нас людзі, што гатовы нешта рабіць па-над гэтым. Магчыма, ім прыходзіцца нечым ахвяраваць, яны стамляюцца, але не пакідаюць рабіць карысную для грамадства справу».

[irp posts="72 409″ name="У кадры — жыццё ў поўным колеры. Як пачаткоўцы навучыліся здымаць і зрабілі выставу пра грамадскія ініцыятывы Гродна"]

«Цудоўня» — гэта ўтульнае месца, дзе можна з карысцю і прыемнасцю правесці час на цікавых культурных і творчых імпрэзах ды прыдбаць вырабы беларускіх рамеснікаў.

Выстава «Жыццё ў поўным колеры» будзе экспанавацца ў Цэнтры гарадскога жыцця да 16 ліпеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025