У Гродне інфікаваныя пацыенты і хворыя з падазрэннем на каранавірус ляжаць у інфекцыйнай бальніцы. 19 красавіка ў сетцы з’явілася інфармацыя, што да перапрафілявання рыхтуюць таксама кардыялагічны цэнтр. Пра тое, што адбываецца ў бальніцах, як лечаць хворых на каранавірус і як абараняюць лекараў у Беларусі, амаль няма афіцыйнай інфармацыі.
Гэты матэрыял пабудаваны на апавяданнях лекараў з Нацыянальнага медыка-хірургічнага цэнтра імя Пірагова ў Маскве. Бальніцу перапрафілявалі пад лячэнне хворых з Сovid-19. Аб іх працы падчас пандэміі напісалі на BBC. Для параўнання сітуацыі выкарыстаны паведамлення телеграм-канала Официальный Минздрав.
Калі вы можаце распавесці больш пра сітуацыю з каранавірусам у Гродне, звяжыцеся з рэдакцыяй.
Масква, цэнтр імя Пірагова
У большасці бальніц каранавірус ужо ставяць па выніках камп’ютарнай тамаграфіі (КТ). Тэсты рабіць доўга, а іх адчувальнасць не ідэальная. Па КТ бачныя змены лёгачнай тканіны. Агмені выглядаюць як замутненае шкло і бачныя няўзброеным вокам. У такіх выпадках прызначаюць лячэнне, як пры Covid-19, нават калі вынікі тэсту адмоўныя. Апарат КТ пасля кожнага пацыента дэзінфікуюць антысептыкамі з хлорам.
Беларусь, Афіцыйны Мінздраў
19 красавіка, Уладзімір Каранік: З пачатку лютага ў Беларусі праведзена 98 231 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Для правядзення тэставання задзейнічаны 25 лабараторыі, якія адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.
17 красавіка, Аляксандр Пацееў: пачатковыя сімптомы СOVID-19 — ліхаманка (у 80% насельніцтва), дрыжыкі (40% насельніцтва), кашаль, дыярэя або боль у жываце, моцная боль у цягліцах як пры грыпе.
Чытайце таксма:
В Беларуси от коронавируса умерли 45 человек. Общего числа заболевших Минздрав не назвал
Тест на коронавирус сможет сдать каждый. Но когда, пока непонятно
Масква, цэнтр імя Пірагова
Калі чалавек у здавальняючым стане, досыць назірання, гарачкапаніжальных і багатага пітва. Галоўная задача знаходжання ў стацыянары — не прапусціць пагаршэння. Клінічная карціна бывае хуткаплыннай. Пацыенту можа стаць горш за дзве-тры гадзіны, тады спатрэбіцца ШВЛ.
Пацыентам у цяжкім стане прызначаюць супрацьвірусныя лекі і прэпараты, накіраваныя на памяншэнне пашкоджанняў унутраных органаў. Лекары спрабуюць ужываць прэпарат тацылізумаб, які блакуе супрацьзапаленчы медыятар інтэрлейкін-6. Яго выпрацоўвае імунная сістэма чалавека. Калі клетка заражаная вірусам, то інтэрлейкін-6 руйнуе яе разам з тканінамі органаў, куды трапіў вірус. Часцей за ўсё пакутуюць сэрца і лёгкія.
Ёсць меркаванне, што да ўскладненняў прыводзіць занадта моцны імунны адказ на каранавірус. Але дастатковай доказнай базы пакуль няма. Дактары прызнаюцца — ідзем ў прыцемак.
Беларусь, Афіцыйны Мінздраў
17 красавіка, Уладзімір Каранік: Пры любым развіцці сітуацыі прэпараты для аказання дапамогі пацыентам з COVID-19 ёсць у поўным аб’ёме.
Масква, цэнтр імя Пірагова
Чалавек, падключаны да штучнай вентыляцыі лёгкіх, не можа гаварыць. Калі інтубацыйная трубка ўведзеная праз рот, то ён, хутчэй за ўсё, не зможа пераносіць гэта спакойна. Такія пацыенты ляжаць у медыкаментозным сне, без прытомнасці.
Таксама для падтрымання дыхання могуць накладваць трахеастому. Тады трубку заводзяць праз разрэз на шыі ніжэй галасавых складак. У гэтым выпадку пацыентаў можна пакінуць у свядомасці. Яны могуць жэстамі і поглядамі мець зносіны з лекарамі і нават пісаць. Такія пацыенты могуць есци, як звычайна. Астатніх кормяць праз зонд. Калі стан вельмі цяжкі - уводзяць пажыўныя сумесі ў вену.
Калі ў хворага стаяла трахеастома, то лячэнне на ШВЛ падаўжаецца на 2−3 тыдні. Гэты час трэба, каб зноўку навучыць хворага дыхаць самастойна. Для гэтага час працы апарата паступова памяншаюць, каб пацыент трэніраваўся дыхаць без падтрымкі.
Пацыентам на ШВЛ чысцяць зубы, іх мыюць, рэгулярна мяняюць бялізну і перасцілаць ложак.
Калі догляд аслабіць, павышаецца рызыка бактэрыяльных ускладненняў і зніжаюцца шанцы на выздараўленне.
Беларусь, Афіцыйны Мінздраў
Апошняе паведамленне Міністэрства аховы здароўя аб колькасці хворых на ШВЛ было апублікавана 10 красавіка. Пазней у зводках сталі паказваць колькасць пацыентаў, «якія маюць патрэбу ў асаблівай увазе спецыялістаў, у сувязі з цяжкасцю захворвання». На 19 красавіка такіх было 86.
Пра ўжыванне ШВЛ пры лячэнні вірусных пнеўманій беларускімі спецыялістамі можна пачытаць тут.
Масква, цэнтр імя Пірагова
Перад уваходам у чырвоную зону, дзе ляжаць інфікаваныя каранавірусам, кожны медык апранае спецыяльны ахоўны касцюм. Ён аднаразовы. Пад яго баваўняны касцюм — шапачку, аднаразовыя шкарпэткі, кроксы і бахілы. Твар цалкам закрываецца рэспіратарам і акулярамі. На руках — па тры пары пальчатак. Верхнюю мяняюць пасля кожнага пацыента, дзве іншыя застаюцца пастаянна, на ўвесь час працы ў Cоvid-аддзяленні. Гадзіннік, ключы, мабільнікі і іншыя асабістыя рэчы трэба пакінуць у чыстай зоне. У ахоне працуюць цэлую змену — гэта 4 гадзіны ў рэанімацыі і на прыёме, або 6 гадзін у аддзяленні.
У чырвонай зоне нельга расшпільвацца і здымаць нешта з абароны — ні рэспіратар, ні акуляры. Нельга есці, піць ці хадзіць у туалет.
У ахове складаней аглядаць пацыентаў. З-за пальчатак зніжаецца тактыльнасць рук. Праслухаць дыхальныя шумы і хрыпы звыклым спосабам не атрымаецца. З камплектам абароны нельга выкарыстоўваць фанендаскоп. Лекары арыентуюцца на частату дыхання, тэмпературу і дадзеныя аб насычанасці крыві кіслародам.
Тэсты на каранавірус супрацоўнікам бальніц робяць раз на тыдзень. Амаль усе медыкі ізаляваны ад сем’яў. Адны здымаюць кватэры, іншыя жывуць у гатэлі недалёка ад працы. За жыллё і харчаванне для медыкаў плаціць бальніца.
Беларусь, Афіцыйны Мінздраў
13 красавіка, Намеснік міністра аховы здароўя, Барыс Андрасюк адзначыў, што на сённяшні дзень медработнікі краіны забяспечаны ўсім неабходным. Але сродкаў абароны шмат не бывае — «расход ідзе вялікі ва ўсіх краін свету».
17 красавіка, Уладзімір Каранік: што тычыцца медыцынскіх работнікаў хуткай медыцынскай дапамогі Мінска — высновы зробленыя. Усе супрацоўнікі знаходзяцца зараз пад наглядам. На сёння ўсе адчуваюць сябе здавальняюча. З усіх работнікаў хуткай дапамогі ў Мінску, у якіх выяўлены COVID-19, 23 — гэта медыцынскія работнікі і каля 60 — гэта кіруючыя супрацоўнікі і абслугоўваючы персанал. Як паказала практыка — неабходна ўсім мець сродкі абароны і карыстацца імі ўвесь час, а не толькі падчас выездаў.
Наталля Качанава: чым больш я маю зносіны з лекарамі, тым больш у мяне ўпэўненасць у тым, што ў нас усё будзе паспяхова. Яны вызначылі для сябе алгарытм працы, разумеюць, што і як трэба рабіць.
Масква, цэнтр імя Пірагова
Для прыёму пацыентаў з падазрэннем на Cоvid-19 пераабсталявалі няпрофільныя бальніцы. Там давялося пабудаваць новыя сцены, каб падзяліць «чыстую» і «чырвоную» зоны. Змянілася і ўнутраная лагістыка бальніц. Падзялілі нават ліфты і калідоры — аднымі карыстаюцца хворыя, праз іншыя сыходзяць здаровыя. Асабліва вылучаныя шляхі перамяшчэння персаналу па карпусах і маршруты выдалення адходаў з інфікаванай зоны. Змянілася нават змена пасцельнай бялізны. Уся бялізна з Covid-аддзялення перад адпраўкай у пральню праходзяць дэзінфекцыю.
Масква. Цэнтр імя Пірагова
Былы вайсковы лекар Ляўчук, які працуе на прыёме хворых у Пірагоўскім цэнтры:
«У людзей вельмі высокая ступень недаацэнкі сітуацыі. А потым, калі яны разумеюць, што з імі, яны ўжо маўчаць».
Галоўны ўрач цэнтра аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю НМЦХ імя Пірагова, Віталь Гусараў:
«Разумееце, тут гэта адчуваецца вастрэй. Яны маглі учора ўсё гэта адмаўляць, а толку? Мне хочацца папрасіць адмаўляючых усё роўна сядзець дома. А калі выходзіце па неадкладнай патрэбе, напрыклад, з сабакам гуляць — то не размаўляйце ні з кім, размаўляйце са сваім сабакам. Калі гэтага не рабіць, ахова здароўя захлынецца.
Мы не зможам аказваць медыцынскую дапамогу ўсім, хто мае патрэбу, калі з-за адмаўляючых і парушальнікаў каранціну паток будзе расці».
«І тады, кажа Гусараў, людзі павінны быць гатовымі, што іх будзе інтубаваць траўматолаг або патолагаанатам. Магчыма, гэта будзе апошняя маніпуляцыя ў іх жыцці, дадае ён».
Беларусь, Афіцыйны Мінздраў
17 красавіка, Уладзімір Каранік:
Беларусам у бліжэйшыя вялікія выходныя, у тым ліку на Радаўніцу, па магчымасці лепш застацца дома. Зараз самая вялікая рызыка, які мы бачым — гэта чатыры выхадныя дні (25−28 красавіка). У беларусаў ёсць традыцыя наведваць магілы сваіх сваякоў, каб разам успомніць тых, каго з намі няма, а таксама наведваць сталых сваякоў. Мы просім усіх заставацца ў месцах пражывання і максімальна абмежаваць зносіны — ёсць іншыя дні, калі можна ўспомніць тых, хто сышоў, і давесці да ладу магілы. Напрыклад, прасочваецца выразная тэндэнцыя — праз 7−11 дзён пасля каталіцкай Вербнай нядзелі сярод прыхаджан павялічылася колькасць інфікаваных.
Пашпацыруйце на свежым паветры, але ўстрымайцеся ад наведвання сваіх далёкіх сваякоў у іншых рэгіёнах, асабліва пажылых людзей, якія ўваходзяць у групу рызыкі. Прагулкі на прыродзе не нясуць рызыкі заразіцца каранавірусам. Аднак доўгія і цесныя зносіны на пікніку, нават нягледзячы на тое, што гэта адбываецца на прыродзе, павышаюць рызыку заражэння. Калі ў кампаніі апынецца хоць адзін інфікаваны, для прысутных такі пікнік прывядзе да неабходнасці знаходзіцца на самаізаляцыі ці пад наглядам медперсаналу.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…