З 1 кастрычніка незанятыя ў эканоміцы працаздольныя беларусы будуць плаціць за газ і ацяпленне па поўным тарыфе, нагадвае агенцтва «Мінск-Навіны». Цяпер пераплата за камунальныя паслугі для іх узрасце.
Ад пачатку года «дармаедам» сталі выстаўляць жыроўкі з аплатай гарачай вады па поўным тарыфе. Цяпер сюды дадаецца таксама ацяпленне і газ (пры ўмове, калі стаіць газавы лічыльнік).
У новым ацяпляльным сезоне па 31 снежня 2019 года ўключна субсідаваны тарыф на ацяпленне за 1 Гкал складае 18,4831 рубля, а поўны (эканамічна абгрунтаваны) —88,99 рубля. Калі гаворка ідзе пра стандартную двухпакаёвую кватэру, дзе жывуць тры чалавекі, а ўласнік не працуе, то плата за ацяпленне за яе складзе 25,19 рубля і гэта болей на 14 рублёў, чым звычайна. Падагрэў вады абыдзецца ў 12,6 рубля і пераплата складзе 7,05 рубля. Агулам пераплата складзе 21 рубель
Калі наймальнік/уласнік кватэры афіцыйна працуе, а «дармаедам» лічыцца іншы чалец сям'і, аплата не змяняецца.
Станам на 1 верасня ў Мінску было 16 425 асабовых рахункаў, на якіх падагрэў вады разлічваўся па эканамічна абгрунтаваным тарыфе.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…