Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў “Чырвоны” мост у Румлёва

Унікальныя фатаграфіі будаўніцтва “Чырвонага” моста праз Нёман у раёне Румлёва прынеслі ў рэдакцыю Hrodna.life чытачы. Да 1941 года пабудова праслужыла каля 10 гадоў. Сёння пра яго існаванне мала хто ведае, уся памяць засталася толькі на старых фотакартках.

Румлёўскі мост хацелі пабудаваць яшчэ ў пачатку XX стагоддзя – як асноўны для горада. У ім у першую чаргу мелі патрэбу царскія вайскоўцы: каб звязаць казармы на Чырвонаармейскай і лагеры на другім беразе Нёмана. Але з-за абурэння грамадскасці, мост пабудавалі на месцы сённяшняга Старога моста – у самым зручным для гараджан месцы.

Да ідэі будаўніцтва моста ў раёне Румлёва вярнуліся ў 1920-я гады польскія вайскоўцы. Яны выкарыстоўвалі тыя ж казармы і пляцоўкі для вучэнняў на двух берагах Нёмана. Мост пабудавалі ў пачатку 1930-х гг.

«Тое, што не атрымалася ў царскіх салдат, зрабілі палякі, – распавядае гісторык Андрэй Вашкевіч. – Невядома, ці быў даступны гэты мост звычайным пешаходам. Верагодней за ўсё, не. Я думаю, яго пабудавалі ў самым пачатку 1930-х гг. Раней там была паромная пераправа».

Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Магчыма, да будаўніцтва моста вайскоўцы перабіраліся на другі бераг Нёмана з дапамогай пантоннага моста.
Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Мост пасля будаўніцтва, пач. 1930-х гг.

Мост праіснаваў да 1941 года. Пры якіх абставінах яго ўзарвалі – невядома. У Гродне ён быў вядомы як “Чырвоны”. Па ўспамінах старажылаў, менавіта ў гэты колер ён быў пафарбаваны.

Новы мост праз Нёман у раёне Румлёва пачалі будаваць толькі праз 40 гадоў. Яго адкрылі ў 1986 годзе і ён стаў трэцім аўтадарожным мостам праз Нёман. Тады ў гродзенцаў ён атрымаў назву «Румлёўскі», так яго дагэтуль і называюць. Ад старога польскага моста засталіся толькі драўляныя слупкі, якія бачныя пры засушлівым надвор’і, і разваліны на дне Нёмана. Апошнія фрагменты яшчэ некалькі гадоў таму назіралі пошукавікі ў аквалангах.

Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Засталіся толькі фатаграфіі: як выглядаў "Чырвоны" мост у Румлёва
Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: