Карыснае

«Пакласціся тварам уніз, нагамі ў бок выбуху». Гэта ўжо не жарты. Чытайце, Што рабіць пры ядзернай аварыі або выбуху

На жаль, тое, што «атам мірным не бывае», стала як ніколі актуальным з 24 лютага, — кажа Ірына Сухій, сябра Рады Экадома. Яна згадвае захоп Чарнобыльскай АЭС і абстрэл Запарожскай АЭС, як верагодныя крыніцы радыяцыйнай небяспекі. «Тое, што кожны з нас можа зрабіць цяпер-гэта прачытаць, як дзейнічаць пры ядзернай аварыі або выбуху. Спадзяемся, гэтая памятка нікому не спатрэбіцца, але, як гаворыцца, веданне-сіла», — адзначае экспертка. Па матэрыялах арганізацыі «Экадом» Hrodna.life падрыхтаваў карткі з адказамі на самыя актуальныя пытанні аб пагрозах радыяцыі і сродках абароны ад яе.

1. Сур’ёзна? У нас можа з’явіцца радыяцыя?
Каротка: Так.

Ад пачатку вайны ва Украіне ўзрасла пагроза выкарыстання Расіяй ядзернай зброі. Іншай крыніцай небяспекі сталі атамныя станцыі ва Украіне. Паблізу іх вядуцца баявыя дзеянні - магчымы пажары, пашкоджанні сістэм абароны або сховішчаў радыеактыўных адкідаў.

2. Ці можна неяк падрыхтавацца да магчымай небяспекі?
Каротка: Так.

Зрабіце запас ежы, вады, медыкаментаў і сродкаў гігіены мінімум на трое сутак. З прадуктаў папасуюць кансервы, сухое печыва, кашы або макароны хуткага прыгатавання, яблыкі. Калі ўвесь час прымаеце нейкія лекі, пакладзеце іх у аптэчку першай дапамогі. На выпадак эвакуацыі збярыце разам неабходныя асабістыя дакументы.

Чытайце таксама: Как гродненцам найти бомбоубежища, если они засекречены

3. Як я даведаюся пра ядзерную аварыю ?
Каротка: Будзе сірэна.

Сачыце за паведамленнямі ў інтэрнэце, па радыё і тэлебачанні.

4. Ці трэба схавацца ад радыяцыі?
Каротка: Так.

Лепш за ўсё схавацца ў падвале дома або ў склепе. Не забудзьцеся ўзяць з сабой у сховішча хатніх гадаванцаў. Для мінімізацыі ўплыву радыяцыі на арганізм будзьце гатовыя не выходзіць з хованкі цягам трох сутак або да тых часоў, пакуль не атрымаеце іншыя ўказанні.

5. А што, калі няма падвала?
Каротка: Зачыніць усе, што можна

Лепш знаходзіцца ў цэнтры будынка, падалей ад знешніх сценаў або гарышча. Гэта больш бяспечна ў выпадку пашкоджання канструкцый дома. Абавязкова зачыніце ўсе вокны, дзверы, фортачкі, дымаадвод, вентыляцыйныя каналы і іншыя шчыліны. Выключыце ўсе вентыляцыйныя і ацяпляльныя сістэмы, якія выкарыстоўваюць паветра з вуліцы: разам з ім у памяшканне трапляюць радыеактыўныя ізатопы.

6. А калі я на дварэ?
Каротка: Абараніць адкрытыя ўчасткі цела.

Найлепшае — зайсці ў памяшканне з непашкоджанымі вокнамі і сценамі. Калі гэта немагчыма, трэба пакласціся тварам уніз, нагамі ў бок выбуху. Адкрытыя ўчасткі цела трэба накрыць адзеннем.

7. Калі радыёактыўны фон павышаны, ці варта нешта рабіць?
Каротка: Так.

Каб абараніць органы дыхання, трэба выкарыстоўваць аднаразовыя рэспіратары. Калі іх няма, то медыцынскія маскі або самаробныя павязкі з тканіны і ваты. Яны прапускаюць паветра, але затрымліваюць пыл. Варта таксама выкарыстоўваць поліэтыленавыя плашчы-дажджавікі. Яны абараняюць вопратку ад забруджвання радыеактыўнымі рэчывамі.

Чытайце таксама: Што будзе, калі на Гродна ўпадзе атамная бомба

8. Чуў, што трэба прымаць ёд. Гэта так?
Каротка: Так. Каб абараніць шчытавідку

Ёдавая абарона патрэбна для захавання шчытападобнай залозы. У звычайным жыцці для выпрацоўкі гармонаў шчытавідка выкарыстоўвае ёд, які цыркулюе ў крыві. Але калі мы ўдыхаем або спажываем з вадой і ежай радыеактыўны нестабільны ізатоп ёду, шчытавідка выбірае менавіта яго. У арганізме нестабільны ёд распадаецца і апраменьвае органы знутры. Гэта можа стаць прычынай ракавых захворванняў. Таму пры ўцечках радыяцыі шчытавідку трэба «перагрузіць» стабільным ёдам.

9. Які ёд лепш ужываць?
Каротка: Калію ёдыд і водныя або водна-спіртавыя растворы ёду

Калію ёдыд ў аптэках Беларусі не прадаецца. Такія таблеткі грамадзянскаму насельніцтву выдаюць толькі пры ядзерных аварыях. Ёдамарын і падобныя прэпараты для абароны шчытападобнай залозы не прымяняюцца. Можна купіць звычайны ёд (спіртавы або водны раствор) і наносіць на скуру ў выглядзе сеткі

10. Колькі ёду патрэбна для сеткі?
Каротка: Залежыць ад узросту

Дарослым і падлеткам старэйшым за 14 гадоў ёдавая сетка наносіцца з разліку 40−44 кроплі 5% настойкі ёду на скуру перадплечча або галёнкі. Максімальная працягласць прымянення — 10 дзён.

Дзецям ад 5 да 14 гадоў ёдавая сетка наносіцца з разліку 20−22 кроплі 5% настойкі ёду на скуру перадплечча або галёнкі. Максімальная працягласць прымянення — 10 дзён.

Дзецям да 5 гадоў: ёдавая сетка наносіцца з разліку 20−22 кроплі 5% настойкі ёду на скуру перадплечча або галёнкі. Максімальная працягласць прымянення — 2 дня.

Нованароджаным — не ўжываецца, калі абарона праведзена для маці.

11. А можа трэба загадзя прымаць ёд і рабіць сетку?
Каротка: Не.

Без спецыяльных указанняў не варта прымаць калія ёдыд і рабіць ёдавую сетку. Гэта павышае нагрузку на шчытападобную залозу. Сачыце за навінамі і рэкамендацыямі лекараў.

Публікацыя падрыхтавана па матэрыялах арганізацыі «Экадом». Тут можна спампаваць улётку з гэтай інфармацыяй, раздрукаваць і павесіць у сваім пад’ездзе.

Адсочваць радыеактыўную абстаноўку ў Беларусі і Украіне можна на сайце.

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024