Людзі і справы

«На жыццё не скардзілася, прасіла дапамагчы з пашпартам». Дзяўчыне, якая жыве ў лесе, пачалі рабіць дакументы

Пасля выхаду матэрыялу аб тым, што на ўскраіне Гродна ўжо чатыры гады жыве ў лесе 29-гадовая дзяўчына, каля дзясятка гродзенцаў захацелі дапамагчы ёй: як матэрыяльна, так і з афармленнем дакументаў. Вялікую дапамогу, яшчэ да з’яўлення журналістаў, Марыі аказаў старшыня грамадскага аб’яднання «Экаманіторынг» Яўген Філімонаў.

Яўген быў першым, хто выйшаў на дзяўчыну і прыняў удзел у вырашэнні яе галоўнай праблемы — аднаўленні пашпарта. Каб аднавіць частку дакументаў ён некалькі дзён вазіў Марыю па розных установах. У выніку 21 лютага дзяўчына падала дакументы ў Дзятлаве для аднаўлення пашпарта, там жа яна напісала заяву аб аднаўленні атэстата.

«Пазнаёміліся мы з Машай у рамках маёй працы па экалагічным праекце „Паасобны збор адходаў“, — распавядае Яўген. — У рамках праекта я знаёміўся з людзьмі, якія займаюцца зборам металалому і макулатуры ў Гродне і ваколіцах. У асноўным усе гэтыя людзі вядуць лад жыцця, які адрозніваецца ад агульнапрынятага. Маша папрасіла толькі аб адным — дапамагчы ёй аднавіць пашпарт. Яна не наракала як ёй складана жыць і што ёй няма чаго есці».

Яўген з Марыяй ідуць па лесе ў якім жыве дзяўчына са сваім хлопцам

У Гродне з дакументамі не дапамаглі

Яўген і яго каманда не кінулі чалавека ў бядзе і пастараліся дапамагчы дзяўчыне. Але нават у іх на пачатковым этапе паўсталі цяжкасці.

«Мы не акцэнтавалі ўвагу на праблемах і жыццёвай гісторыі Машы, а заняліся менавіта аднаўленнем пашпарта. Мне падалося, што гэта задача нескладаная. Але ўзніклі цяжкасці. Пашпартыст інтэрната на Славінскага, дзе жыла Маша падчас вучобы, не хацеў дапамагчы. У пашпартным стале на Гая сказалі, што пытанне не ў іх кампетэнцыі. Адказ з „аднаго акна“ райвыканкама толькі адсоўваў вырашэнне пытання. Усе чыноўнікі сыходзілі ад прамога ўдзелу, адпраўляючы мяне з аднаго кабінета ў іншы».

Усе пытанні вырашыліся ў Дзятлаве

У выніку Яўген патэлефанаваў на «гарачую лінію» аблвыканкама. Ён спадзяваўся, што там зразумеюць і дапамогуць, але ў адказ сакратар, які прыняў званок, сказаў: гэта не пытанні «гарачай лініі».

«Я не атрымаў дапамогі ад чыноўнікаў і нават парады куды звяртацца. А я ж эколаг і не займаюся аднаўленнем пашпартоў. Гэтая тэма для мяне далёкая. Я сабраў каманду свайго грамадскага аб’яднання і мы сталі думаць. У выніку пасадзілі Машу ў машыну і павезлі ў Дзятлава. У раённым пашпартным стале нас добра сустрэлі, выслухалі і пайшлі насустрач. Там Маша запоўніла ўсе паперы і ёй нават выпісалі першы дакумент за апошнія шмат гадоў - даведку, якая пацвярджае асобу».

Марыя ў Дзятлаве піша заяву на атрыманне пашпарта
Марыя стаіць ля ўваходу ў Дзятлаўскі аддзел адукацыі

Дзве праблемы ў жыцці

Падзякаваўшы пашпартыстам, Маша і Яўген паехалі ў раённы аддзел адукацыі. І там душэўна паставіліся да выхаванкі мясцовага інтэрната.

«Мы напісалі заяву аб аднаўленні атэстата. Нам паабяцалі ўсё зрабіць за некалькіх дзён», — кажа Яўген.

Паводле яго слоў, у Машы зараз дзве праблемы: адсутнасць пашпарта і … лясная мышка, якая любіць грызці яе дакументы і новыя прыгожыя рэчы. Першая праблема павінна хутка вырашыцца, а рашэнне другой залежыць толькі ад дзяўчыны.

Міліцыя гатовая дапамагаць усім

Ва УУС Гродзенскага аблвыканкама пацвердзілі інфармацыю, што ў дзяўчыны прынялі заяву на атрыманне пашпарта ў Дзятлаўскім РАУС. Таксама там патлумачылі, што дапамогу ў атрыманні пашпарта як у Гродне, так і ў Гродзенскай вобласці, аказваюць усім, хто звяртаецца.

Таксама Hrodna.life стала вядома, што Марыя звярталася па дапамогу ў гарадскі Дом начнога знаходжання. Там ёй гатовыя былі дапамагчы, але дзяўчына бясследна знікла.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025