Глядзіце, як выглядаў цэнтр Гродна падчас Другой сусветнай (рэдкія фота)

Рэдкія фатаграфіі цэнтра Гродна часоў Другой сусветнай вайны паказаў Hrodna.life чытач Тадэвуш Алешчык. Гэтыя здымкі яму дасталіся ад калегі - фатографа Мікалая Петрусёва.

Аўтар здымкаў, фатограф Мікалай Петрусёў, працаваў у фотастудыі на Ажэшкі і памёр каля 10 гадоў таму, не дажыўшы крыху да 100 гадоў.
Некаторыя з гэтых яго фота ніколі раней не публікаваліся.

«У Мікалая Петрусёва была вялікая калекцыя фатаграфій, але пасля яго смерці яны разышліся па руках. А ён шмат чаго цікавага здымаў», — распавёў фатограф Тадэвуш Алешчык.

Знішчаны цэнтр Гродна

Падчас Другой сусветнай вайны была разбурана значная частка цэнтра горада. Для параўнання паказваем здымак цэнтра 1930-х гг. На месцы вялікага квартала ў левай частцы фота, ніжэй Фары Вітаўта, сёння сквер.

Від на цэнтр горада з вежы Бернардынскага касцёла. 1930-я гады
Дзякуючы фотаздымкам Петрусёва можна ўбачыць, як горад выглядаў падчас вайны. Можна заўважыць, што многіх пабудоў няма.
Сенны рынак. Зіма 1941−42 гг

Від на Гарнізонны касцёл (Фару Вітаўта) у арцы разбуранага будынка. 1944 г.
Від на цэнтральную плошчу горада з Бернардынскага касцёла. Ратуша захавалася. 1944 г.
Вуліца Мяшчанская. 1944 г.
Вуліца Мяшчанская. 1944 г.
Від на Фарны касцёл. 1944 г.

[irp posts="101 699″ name="Последняя воля Брегмана: как еврейский богатей спустя 120 лет достроил гродненский дворец Радзивиллов"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025