Глядзіце, як выглядаў цэнтр Гродна падчас Другой сусветнай (рэдкія фота)

Рэдкія фатаграфіі цэнтра Гродна часоў Другой сусветнай вайны паказаў Hrodna.life чытач Тадэвуш Алешчык. Гэтыя здымкі яму дасталіся ад калегі – фатографа Мікалая Петрусёва.

Аўтар здымкаў, фатограф Мікалай Петрусёў, працаваў у фотастудыі на Ажэшкі і памёр каля 10 гадоў таму, не дажыўшы крыху да 100 гадоў.
Некаторыя з гэтых яго фота ніколі раней не публікаваліся.

“У Мікалая Петрусёва была вялікая калекцыя фатаграфій, але пасля яго смерці яны разышліся па руках. А ён шмат чаго цікавага здымаў”, – распавёў фатограф Тадэвуш Алешчык.

Знішчаны цэнтр Гродна

Падчас Другой сусветнай вайны была разбурана значная частка цэнтра горада. Для параўнання паказваем здымак цэнтра 1930-х гг. На месцы вялікага квартала ў левай частцы фота, ніжэй Фары Вітаўта, сёння сквер.

Глядзіце, як выглядаў цэнтр Гродна падчас Другой сусветнай (рэдкія фота)
Від на цэнтр горада з вежы Бернардынскага касцёла. 1930-я гады

Дзякуючы фотаздымкам Петрусёва можна ўбачыць, як горад выглядаў падчас вайны. Можна заўважыць, што многіх пабудоў няма.

Глядзіце, як выглядаў цэнтр Гродна падчас Другой сусветнай (рэдкія фота)
Сенны рынак. Зіма 1941-42 гг
Глядзіце, як выглядаў цэнтр Гродна падчас Другой сусветнай (рэдкія фота)
Від на Гарнізонны касцёл (Фару Вітаўта) у арцы разбуранага будынка. 1944 г.
Глядзіце, як выглядаў цэнтр Гродна падчас Другой сусветнай (рэдкія фота)
Від на цэнтральную плошчу горада з Бернардынскага касцёла. Ратуша захавалася. 1944 г.
Глядзіце, як выглядаў цэнтр Гродна падчас Другой сусветнай (рэдкія фота)
Вуліца Мяшчанская. 1944 г.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: