Рэдкія фатаграфіі цэнтра Гродна часоў Другой сусветнай вайны паказаў Hrodna.life чытач Тадэвуш Алешчык. Гэтыя здымкі яму дасталіся ад калегі - фатографа Мікалая Петрусёва.
Аўтар здымкаў, фатограф Мікалай Петрусёў, працаваў у фотастудыі на Ажэшкі і памёр каля 10 гадоў таму, не дажыўшы крыху да 100 гадоў.
Некаторыя з гэтых яго фота ніколі раней не публікаваліся.
«У Мікалая Петрусёва была вялікая калекцыя фатаграфій, але пасля яго смерці яны разышліся па руках. А ён шмат чаго цікавага здымаў», — распавёў фатограф Тадэвуш Алешчык.
Знішчаны цэнтр Гродна
Падчас Другой сусветнай вайны была разбурана значная частка цэнтра горада. Для параўнання паказваем здымак цэнтра 1930-х гг. На месцы вялікага квартала ў левай частцы фота, ніжэй Фары Вітаўта, сёння сквер.


