Па запыце «Свечкі Гродна» ў пошуку Instagram можна знайсці некалькі дзясяткаў профіляў, у якіх прадаюць свечкі ручной працы. Іх вырабляюць з рознага воску, робяць рознай формы, яны могуць быць каляровыя і белыя, з водарам і без.
Любіце ствараць выгоду ў доме восеньскімі вечарамі ці задумваецеся, што падарыць на надыходзячыя зімовыя святы? Захоўвайце падборку гродзенскіх майстрых ад Hrodna.life.
Калі вы любіце ўпрыгожваць свой дом і запальваць свечкі, то маглі заўважыць, што ў крамах усе свечкі ўмоўна можна падзяліць на дзве катэгорыі: фармавыя і кантэйнерныя. Для вырабу першых выкарыстоўваюць сіліконавыя формы, у якія заліваюць расплаўлены воск. А для кантэйнерных свечак пасуе любая ёмістасць.
У гэтай падборцы мы сабралі свечкі, якія вырабляюць з воску, а ён бывае розны. У вытворчасці выкарыстоўваюць соевы, пчаліны, какосавы і пальмавы воск. Часцей за ўсё мы сустракалі свечкі з соевага воску. Ён адрозніваецца тым, што гарыць даўжэй за астатнія. Пчаліны мае яркі пах, а какосавы — чысты белы колер.
Каб свечка добра гарэла, трэба правільна апрацаваць і ўсталяваць кнот. Гэта не проста нітка: кнот павінен складацца з натуральных матэрыялаў, быць правільна скручаным і прамочаным воскам. Таксама зараз папулярны драўляны кнот, які характэрна патрэсквае пры гарэнні.
Свечка ў шкляным карычневым слоіку з драўляным кнотам без гравіроўкі ў jl.candle.by каштуе 19 руб., з гравіроўкай — 21 руб. Яна выканана з соевага воску.
varales_home прадае араматычныя свечкі з какосавага воску ў шклянцы аб’ёмам 200 мл за 59 руб. У выраб дададзены араматычныя алеі, драўляны кнот.
Таксама можна купіць свечку ў слоіку з вечкам з коркавага дрэва. Аб’ём 200 мл каштуе 55 руб., аб’ём 100 мл — 40 руб.
Свечка ад sweet_romance_candles у шкарлупіне ад какоса каштуе 35 рублёў, але зараз на яе зніжка і выраб можна набыць за 28 руб. Выканана з соевага воску, выкарыстаны драўляны кнот. Рамесніца абяцае, што такая свечка будзе гарэць прыкладна 25 гадзін. Таксама ёсць варыянт з двума баваўнянымі кнотамі.
У candles.luna — танней. Свечка ў какосе ў профілі прадаецца за 30 руб.
vettadecor залівае воск у гіпсавыя ракавінкі. Купіць выраб памерам 11×4,5 см і вагай 40 г можна за 13 руб. Час гарэння свечкі - прыкладна 10 гадзін. Форму з гіпсу дзяўчына вырабляе сама.
За 15 рублёў у bella_simfonia можна купіць свечку, пасля гарэння якой можна будзе пакінуць сабе шкатулку, у якую гэтая свечка залітая. Таксама дзяўчына прадае гіпсавыя падстаўкі з аўтарскім роспісам і сподкі.
У профілі aromafantasy.by прадаюць не толькі свечкі, але і аромасашэ — гэта араматызатар для невялікіх прастор на аснове натуральнага воску і аромаалеяў. Іх можна размяшчаць у ваннай, у шафе, на працоўным стале. Можна вешаць і ў аўтамабілі, але не ў спякотнае надвор’е, каб сашэ не растала. Адна падвеска каштуе 10 руб., тры штукі - 27, пяць аддадуць за 43 руб.
Таксама дзяўчына прадае масажныя свечкі з соевага воску. Іх неабходна расплавіць, даць крыху астыць, выліць воск на далоні і выкарыстоўваць у масажы. Каштуе такая свечка 20 руб. за 50 мл.
Глядзіце таксама: Не толькі кветкі, але і пельмені. Якія шакаладныя дзівосы прадаюць гродзенцы ў Instagram
Купіць аромасашэ можна і ў amelie_candles_grodno. Араматызацыя ад васковай пліткі - тры месяцы, час вырабу — ад аднаго да трох дзён, цана — 10 руб.
Тым, хто ўжо пачаў рыхтавацца да Новага года, спадабаюцца фармавыя фігуркі елак, зайцаў і сняжынак. Напрыклад, marylab.by ужо пачала прадаваць святочныя свечкі. У профілі можна знайсці сняжынкі за 12 руб. (чым больш штук купляеце, тым танней выходзіць адна). Елка-конус вагой 230 г і вышынёй 15 см каштуе 25 руб. Таксама можна набыць набор з трох свечак за 30 руб.
bella_simfonia прадае навагодні набор са свечкі ў форме аленя і ёлкі за 12 руб. без водару і 15 руб. з водарам. У набор таксама ўваходзіць каробка, стужка і паштоўка. Свечкі можна купіць і паштучна.
Таксама ў гэтым профілі мы знайшлі цікавыя варыянты соевых свечак у шкатулках з яркімі фігуркамі зверху. З малінай каштуе 20 руб., з рамонкамі - 30 руб.
Яркія свечкі можна купіць і ў candles.luna. Смайл вялікі каштуе 20 руб., смайл «love» — 15 руб., смайл «f*ck» — 15 руб. У вытворцы ёсць каляровыя сталовыя свечкі па 22 руб. Да Хэлоўіна дзяўчына прапаноўвала яркія тэматычныя фігуркі.
Часта ў Instagram мы знаходзілі свечкі ў форме жаночага ці мужчынскага сілуэту, а таксама ў форме куба. Кошт фігур у сярэднім ад 20 да 25 руб. Вялікі куб можна купіць ад 15 руб., маленькі - за 6 руб. Свечкі ў форме хвалі мы знайшлі ад 11 руб., кветкі - за 12 руб.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…