Гарадскія ўлады замест планаванага гандлёвага цэнтра ў Альшанцы хочуць пабудаваць жыллё. Мы запыталіся ў жыхароў раёна, што яны думаюць пра гэта. А жыхары новых дамоў на Пралетарскай наогул самі напісалі ў рэдакцыю поўны абурэння ліст.
Першапачаткова планавалася пабудаваць каля скрыжавання вуліц Багушэвіча і Айчыннай гандлёва-офісны цэнтр на 1500 квадратаў з кавярняй на 100 месцаў і паркінгам на 300 месцаў. Аднак цяпер гарвыканкам прапануе замяніць гандлёвую кропку трыма шматпавярховікамі, разлічаных больш чым на 300 кватэр.Грамадскае абмеркаванне па гэтым пытанні пройдзе з 30 студзеня па 23 лютага. У гэты перыяд кожны можа даслаць заўвагі і прапановы ў Гродзенскі гарвыканкам. Лісты можна накіраваць па паштовым адрасе: 230 023 г. Гродна, пл. Леніна, 2/1, або па электроннай пошце gorisp@gorod.grodno.by, а таксама праз сэрвіс «Электронныя звароты» на сайце гарвыканкама grodno.gov.by.
Пазнаёміцца з праектамі можна будзе ў вестыбюлі упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама (пл. Тызенгаўза, 3) з 30 студзеня па 13 лютага (з 8:00 да 17:00, абед з 13:00 да 14:00).
Вынікі грамадскага абмеркавання падвядуць на абласной архітэктурна-горадабудаўнічай радзе. Іх размесцяць на сайце гарвыканкама да 10 сакавіка.
Яўген, будаўнік
Хацелася б, каб быў гандлёвы цэнтр. У нас двое дзяцей трох і пяці год. Трэба іх некуды звадзіць. Патрэбныя месцы адпачынку. Каб адпачыць з дзецьмі, трэба ехаць у горад. Калі няма сваёй машыны, увечары выехаць і вярнуцца з дзецьмі, тым больш з каляскай, цяжка. Хацелася, каб з’явіўся гульнявы дзіцячы пакой. Самае неабходнае цяпер — гэта яшчэ адна школа. Малыя дзеці ходзяць у трэцюю змену, вяртаюцца позна, а 20.00−21.00 гадзіне.
Алена, мама ў дэкрэце, трое дзяцей
Лепей, каб жыллё пабудавалі для людзей. Цяпер многія здымаюць, гэта дорага. Мы шмат год таксама пераязджалі з кватэры на кватэру. Інтэрнат не кожнаму прадастаўляюць. Калі трэба ў гандлёвы цэнтр, амаль у кожнага цяпер ёсць машына, можа з’ездзіць.
Моцна не хапае школы. У школе па 29 дзяцей у класе. Адна мая дачка ездзіць ажно на Шчорса. Таксама варта пусціць транспарт на «Гродна Азот», хаця б маршрутку, бо цяжка туды дабірацца на 7:30.
Старэйшым дзецям не хапае адрэналіну, тады выязджаем у горад. У двары пабегаць — не тое. Трэба нешта больш цікавае.
Ганна, студэнтка музычнага каледжа
Больш хацелася б гандлёвы цэнтр. Там будзе больш забаўляльных месцаў, крамаў з адзеннем.
Таццяна, мама ў «дэкрэце», двое дзяцей
Я за гандлёвы цэнтр. Шмат за чым трэба выязджаць у горад: за дзіцячым абуткам, жывымі кветкамі ў гаршках, кнігамі, хацелася б, каб быў большы асартымент дзіцячага адзення. З дзецьмі няма куды пайсці. Дзіцячых кавярняў зусім няма. Хацелася б, каб быў гульнявы пакой: дзіця пакінуў на нейкі час, сам пайшоў у краму або па іншых справах. Было б цудоўна!
Дзяніс, тата, двое дзяцей
Мы з жонкай адмоўна ставімся да рашэння пабудаваць дамы. У нас і так высокая шчыльнасць насельніцтва, пры гэтым толькі адна школа. У школе павінна быць 900 дзяцей, а насамрэч іх 3000.
Адкрылася трэцяя крама. Мала на такую колькасць насельніцтва. Увечары нават за прадуктамі цяжка схадзіць. Усе касы працуюць, а чэргі па дзесяць чалавек. Так ва ўсіх крамах. Патрэбная крама ў іншай частцы раёна.
Паліклініку нам адмаўляюцца будаваць.
Увогуле мы з жонкай хацелі б, каб тут пабудавалі кінатэатр. Бо хаця б раз на месяц мы ездзім у кінатэатр «Кастрычнік». Дзецям няма куды пайсці, секцый у школе мала. Не ва ўсіх дварах ёсць пляцоўкі, каб паграць у баскетбол, міні-футбол. А дзяцей жа ў раёне шмат.
Ірына, мама ў дэкрэце
Мог бы быць гандлёвы цэнтр, бо дамоў і так шмат, а гандлёвых кропак не хапае. У гэтай частцы (на ўскраіне) раёна іх зусім няма. Ісці кудысці з дзіцём вельмі нязручна. Не хапае месцаў адпачынку, гульнявога пакою, кавярні, дзе можна было б з дзецьмі пасядзець. Цяпер зіма, хацелася б каток, горкі вышэйшыя, бо дзяцей шмат, а пакатацца няма дзе. Дзіцячае і дарослае адзенне цяжка купіць. У горад выехаць не ўсе могуць.
Міхаіл, дворнік
Гандлёвы цэнтр не абавязковы, патрэбныя невялікія крамы. Бо чатыры крамы знаходзяцца ў адным месцы. З ускраіны сталы чалавек мусіць ісці паўгадзіны каб набыць хлеба, малака. Калі гандлёвы цэнтр пятым тут жа ўлепяць, то навошта?
Варта, каб бескантактны тралейбус пусцілі, які абяцалі.
Няма куды ўвечары схадзіць, пасядзець, дзецям набыць марожанае, напоі. Сквер або парк з лавачкамі варта разбіць, бо ў лясок хадзіць далёка. Але хто будзе нас, басоту, слухаць?
Алена, мама ў дэкрэце, трое дзяцей
Гандлёвы цэнтр патрэбны, бо ўсе крамы ў адной кучы. Хацелася, каб яны былі раскіданыя па Альшанцы. За адзеннем, абуткам на рынак езджу. Ужо прызвычаілася.
Сяргей, кіроўца
Крамаў хапае, а забаўляльны цэнтр хацелася б, нешта дзіцячае. Ва ўсіх тут па 3−4 дзяцей. Я жыву ў цэнтры, тут нармальна. Тым, хто на ўскраіне, можа быць, крамаў не хапае.
Жыхары Альшанкі плануюць падрыхтаваць калектыўны зварот да гарадскіх уладаў, каб не было шкоды для інфраструктуры ў мікрараёне.
Ушчыльненне можа закрануць і раён Пралатарскай-Шчорса. Замест вялікага дзіцячага садка плануюць пабудаваць дзевяціпавярховік, а на першым паверсе адчыніць міні-садок.У рэдакцыю Hrodna.life звярнуўся абураныя жыхары гэтага раёна. Вось фрагмент іх ліста:
«Шакавала інфармацыя пра тое, што новую забудову плануюць ушчыльняць за кошт зручнасці маці і дзяцей, не кажучы ўжо пра нязручнасці жыхароў.
Жыхары новага раёна на Пралетарскай-Шчорса супраць ушчыльнення забудовы і скарачэння месцаў у дзіцячым садку. Сем'і аддавалі немалыя сумы на пакупку кватэр на месцы старых складоў і казармаў з вялікім разлікам на гэты дзіцячы садок. У абсалютнай большасці жыхароў ёсць малыя дзеці.
Эканоміі для бюджэту тут відавочна не выйдзе. Садку на 60 месцаў і садку на 160 месцаў патрэбныя павары, прыбіральшчыцы, сантэхнік, рабочыя, завгас, сакратар, загадчык. Палічыце, што больш выгадна гораду ў плане заробкаў: утрымліваць адзін вялікі садок або тры міні-садка.Рашэнне аб ушчыльненні спрыяе таму, што жыхары губляюць давер да ўладаў. Колькі можна ўносіць змены ва ўжо прынятыя рашэнні?
Што ў выніку атрымаюць маленькія грамадзяне? Чэргі ў міні-садок або доўгую дарогу ў суседнія садкі, паменшаную тэрыторыю садка, зацемненую незапланаваным дзевяціпавярховікам, небяспеку аўтамабіляў жыхароў ушчыльненай забудовы. І аб якім свежым паветры падчас шпацыраў можна казаць?
Што атрымаюць жыхары патэнцыйнага дома? Шум, крыкі малятаў і не толькі пад вокнамі, але і ў самім будынку. Скарочаны варыянт добраўпарадкавання пляцовак з-за недахопу месца. Што ўжо казаць пра паркоўкі?
Актыўныя жыхары і неабыякавыя грамадзяне будуць удзельнічаць у грамадскім абмеркаванні, збіраць подпісы за пабудову паўнавартаснага садка паводле першапачатковага праекту".
Для успешного выполнения поставленных задач необходимо соответствующие программы выполнения и оборудование. Компания ООО Теплокомплект предлагает оборудования для систем отопления, водоснабжения, вентиляции и пожаротушения. Также, данный факт свидетельствует безопасность и комфорт.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…