Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной. Калі вы любіце рэчы з індывідуальным падыходам і гатовыя плаціць за гэта, то смела захоўвайце профілі з нашай падборкі.
KRIKATE: ад $ 200 да двух крам
Брэнду KRIKATE сем гадоў, яго заснавала гродзенка Кацярына Краўцова. Кацярына пачынала развіваць брэнд сама — ад эскізаў да пашыву. Стартавы капітал на развіццё — $ 200.
«У мяне была адна маленькая студыя, швейная машынка адна, прас быў наогул хатні. Тата стол сабраў раскройны, разам зрабілі рамонт. Потым я ўзяла крэдыт. Мяне яшчэ падтрымаў мой малады чалавек — не толькі пад локаць, але і пэўнай фінансавай падушкай бяспекі. І ўсё, па факце гэта пачалося з $ 200 і велізарнай мары», — распавядае Кацярына ў інтэрв'ю стылістыцы Кацярыне Пілецкай.
Сёння ў KRIKATE працуюць 56 чалавек. У Гродне адкрыты дзве крамы — па адрасе вул.Савецкая, 31, 3 паверх і на другім паверсе ГЗК Triniti, яшчэ два — у Мінску. У крамах і пры анлайн-замове дзейнічае праграма растэрміноўкі. Можна купіць падарункавы сертыфікат на любую суму, але тэрмінам на тры месяцы.



SAKUTA: стварыў брэнд, таму што рэчы было не прывезці з Польшчы
Сярод разнастайнасці жаночых вытворцаў мы знайшлі брэнд мужчынскага адзення SAKUTA FOR MYSELF. Працуе над праектам Дзіма Сакута, першы пост у Instagram апублікаваны ў кастрычніку 2023 года. Вось што піша пра брэнд Дзіма:
«За стылем і добрымі трэндавымі рэчамі сачыў з дзяцінства. Апранаўся ў Польшчы і Германіі, але з часам якасць і наогул магчымасць прывесці добрыя рэчы стала складаней. Так я прыйшоў да стварэння ўласнага брэнда SAKUTA. Вялікую ўвагу надаю якасці. Для мяне важна, каб рэч, апранутая на табе, была зручнай, ну, а табе было ў ёй камфортна».
У асартыменце — худзі, касцюмы, футболкі, кашулі. Можна набыць падарункавы сертыфікат на любую суму, ён будзе дзейсны на працягу трох месяцаў. Даставіць абяцаюць у любую кропку свету, але кошты раскажуць толькі ў дырэкт.



ZaRaZa: індывідуальнасць і жаноцкасць
Прама насупраць фарнага касцёла па адрасе Савецкая, 2а каля паўгода працуе крама ZaRaZa. Яго адкрылі стваральнікі брэнда «Элит-Мода», якому ўжо больш за 20 гадоў.
«„Заразамі“ называлі дзяўчат, якія мелі вельмі сімпатычныя рысы твару. Гэтае слова служыла кампліментам для прыгажунь [ … ] мадэлі адзення, якія выпускаюцца пад брэндам „ZaRaZa“ — закліканы дапамагчы разбіць ўсіх вакол наповал вашай прыгажосцю, падкрэсліваючы індывідуальнасць, жаноцкасць і прывабнасць!», — пішуць аб назве і канцэпцыі стваральнікі брэнда.
Можна набыць сертыфікат на любую суму тэрмінам да трох месяцаў. Працуе дастаўка па Беларусі і Расіі. На пытанні аб кошце рэчаў адказваюць у дырэкт.



BANOVA: вырабяць па мерках
Па адрасе вул. Савецкая, 7 на другім паверсе размясцілася крама BANOVA. Брэнд вырабляе касцюмы, сукенкі, футболкі, верхнюю вопратку. Можна набыць падарункавыя сертыфікаты без абмежавання тэрміну дзеяння на 50, 100, 150, 200 рублёў. У мадэляў ёсць стандартная памерная сетка, але могуць вырабіць індывідуальна па мерках пакупніц.



RINASH: толькі па перадзамове
На пашыве па індывідуальнай замове спецыялізуецца брэнд RINASH. У брэнда няма афлайн-крамы, рэчы можна ўбачыць у профілі Instagram і зрабіць перадзамову. Каб даведацца кошт, неабходна напісаць у дырэкт. Па Гродне дастаўляюць бясплатна, па Беларусі - тарыфамі Еўрапошты. Стварала брэнд, эскізы і шыла рэчы Кацярына Шостка. Цяпер у Кацярыны ёсць невялікая каманда. У асартыменце — сукенкі, кашулі, світшоты, футболкі, штаны, верхняя вопратка.



LESKO: адзенне і аксэсуары
На заказ і па індывідуальных мерках шые вопратку дызайнера Ірына Леска. Атэлье LESKO знаходзіцца па адрасе вул. Гаспадарчая, 29/1, 6 паверх. Ірына займаецца пашывам з 2006 года. Вобразы (сукенкі, касцюмы, верхнюю вопратку, касцюмы), апублікаваныя ў профілі, можна паўтарыць па памеры пакупніц пад заказ. Шоў-рума з гатовымі вырабамі ў дызайнеркі няма. Таксама можна замовіць аксэсуары, напрыклад, банты, калье, абручы для валасоў, падвязкі. Кошты — у дырэкт.



SoLoBrand: можна аплаціць у растэрміноўку
На першым паверсе ГЗК Triniti працуе крама вытворцы SoLoBrand. Там можна купіць паўсядзённую жаночую вопратку і сумкі. У апісанні профілю Instagram пазначана, што пашыў лімітаваны. Ёсць дастаўка Белпоштай або Еўрапочтай, па Расіі - СДЭК са 100% перадаплатай. Пакупкі можна аплаціць у растэрміноўку. Вам дапамогуць падабраць памер і дашлю дадатковыя фота, калі напісаць брэнду ў дырэкт. Акрамя крамы ў Гродне, таксама працуе кропка ў Мінску.



SVIRID BRAND: функцыянальны гардэроб
Брэнд вопраткі SVIRID BRAND заснавала Наталля Свірыд. Гэта навінка на гродзенскім рынку, першае фота ў профілі з’явілася 24 студзеня 2024 года. Крама размешчана па вуліцы Ажэшкі, 14. Там можна купіць касцюмы з футэра, спадніцы, кашулі, футболкі. Памерная сетка да 48 памеру. Магчымая растэрміноўка па «Халва» і «Карта покупок».
«У мадэлях брэнда закладзена ідэя стварэння вобразу шматграннасці жанчын — гэта пачуццё ўпэўненасці і сілы з аднаго боку, мяккасці і лёгкасці - з іншага. За аснову калекцыі ўжываем паняцце функцыянальны гардэроб. Мы ствараем мадэлі, спалучэнне якіх дазволіць падбудавацца пад любую нагоду ў жыцці», — напісана ў профілі вытворцы.



ZVONKOMADEWITHLOVE: як гродзенка скарае Беларусь
Крамы ZVONKOMADEWITHLOVE адкрыты ў трох гарадах Беларусі - Гродна, Брэсце і Мінску. А заснавала брэнд гродзенка Ірына Звонка. У Гродне рэчы брэнда можна набыць па адрасе Замкавая, 10. Дастаўку арганізуюць па ўсім свеце. У асартыменце вобразы розных стыляў - класічныя і спартыўныя касцюмы, скураныя бомберы і баваўняныя лонгслівы.



Чытайце таксама: 5+1 брендов Made in Hrodna, которые стали известны на всю страну (и даже дальше)