«Багемная рапсодыя». Стэрыльнае відовішча са стэрэатыпнымi штампамі

Аўтару Hrodna.life давялося двойчы праглядзець фільм «Багемская рапсодыя», каб зразумець, што перад ім: найлепшы або найгоршы фільм года?

З дня смерці Фрэдзі Мэрк’юры прайшла чвэрць стагоддзя і кінематограф рана ці позна павінен быў адказаць «ілюзорным адлюстраваннем» на бляск генія рок-музыкі. Адказаць, пакуль жывыя астатнія яго легендарныя паплечнікі - як сведкі ўзыходжання на Алімп музыкі.

Менавіта гітарыст Браян Мэй і бубнач Роджэр Тэйлар сталі ідэйнымі натхняльнікамі фільма «Багемская рапсодыя». Першыя імкненні Галівуду зняць кіно пра «Queen» з’явіліся яшчэ ў пачатку гэтага дзесяцігоддзя і першым выбарам на ролю Фрэдзі Мэрк’юры быў Саша Барон Коэн.

Акцёр, які, на думку будучых гледачоў, знешнасцю выдатна падыходзіў да ролі, бачыў стужку ў змрочных жорсткіх танах, дзе рэалістычна і адкрыта было б расказана пра жыццё ўдзельнікаў групы. Але прадзюсары фільма, а ў іх ліку і згаданыя ўжо музыканты, былі супраць такога напрамку і бачылі будучае кіно як стужку для сямейнага прагляду. Коэн адмовіўся ад здымак. А ў Беларусі фільм усё роўна атрымаў абмежаванне «18+».

Цягам гадоў да пачатку вытворчасці фільмам займаліся розныя рэжысёры, пакуль выбар не спыніўся на Браяне Сінгэру, «хросным бацьку» «Людзей Ікс», якога ў далейшым звольнілі падчас здымак. На галоўную ролю ў выніку вызначылі Рамі Малека, зорку серыяла «Містэр Робат».

Выдатны грым і касцюмы

Несумнеўным плюсам «Багемскай рапсодыі» з’яўляецца выдатная праца грымёра, мастакоў па касцюмах і дэкарацыях. Прагляд фільма дазволіць акунуцца з дэталёвай дакладнасцю ў тыя месцы, дзе стваралася гісторыя групы «Queeen». Толькі скрупулёзная даследчая праца над фота і відэаматэрыяламі дапамагла дамагчыся багатых аператарскіх ракурсаў падчас дакладнага ўзнаўлення музычных замалёвак і канцэртных нумароў.

Асобна варта згадаць знешнасць галоўных герояў, таксама даведзеную да мінімальнага разыходжання з сапраўднымі асобамі. Рамі Малек, напэўна, гадзінамі праседжваў перад люстэркам і трэніраваў міміку, жэсты, хаду, погляд і перамяшчэнні Фрэдзі па сцэне, бо вобраз даведзены да дакладнага адлюстравання. Для маладога пакалення, чые прадстаўнікі нарадзіліся пасля смерці куміра мільёнаў, фільм будзе выдатнай магчымасцю пазнаёміцца ​​з ім досыць блізка.

Ці то найлепшы, ці то найгоршы

Вышэй я пастараўся коратка звярнуць увагу на тыя станоўчыя бакі «Багемскай рапсодыі», якія не выклікаюць ніякіх спрэчак сярод гледачоў. А вось само апавяданне выклікала шматлікія спрэчкі. У выніку я прыйшоў да меркавання, што фільм ці спадабацца, як адзін лепшых у гэтым годзе, альбо здасца адным з горшых. Прыхільнікі «горшага» кажуць пра адсутнасць веры ў вобраз Фрэдзі Мэрк’юры, які апынуўся занадта інфантыльным і малазначным, няздольным быць сапраўдным «каралём» сцэны.

Мая галоўная прэтэнзія да фільма — парадак апавядання, праз які спрабавалі раскрыць усе вехі развіцця групы за 15 гадоў. Месцамі гэта цікава, бо звычайная Вікіпедыя не ведае многіх падрабязнасьцяў. А часам аўтары пераходзілі ў адкрытае разжоўванне асабістых праблем музыкаў, што давала большую слабіну ў развіцці сюжэту і зніжала настрой да мінімуму. Калі б не музычныя ўстаўкі легендарных хітоў, можна было б і засумаваць. Былі моманты, калі фільм ператвараўся ў бясконцы кліп і толькі гады ў выглядзе тытра не давалі згубіцца ў часе. Фінал так і стане асобным канцэртным нумарам…

Не хапіла смеласці

«Багемскай рапсодыі» не хапіла смеласці, каб расказаць балючыя падрабязнасці з біяграфіі Мэрк’юры. Гэтыя дэталі прысутнічаюць, але яны згладжаныя і выглядаюць стэрэатыпнымі штампамі. У фільме закранутая тэма гомасэксуалізму і разбэшчанага жыцця зоркі, але ў іх няма драмы і трагічнай небяспекі. Занадта стэрыльна. «Рапсодыю» ратуе выкарыстанне галоўных сінглаў «Queen», што робіць фільм дыхтоўным відовішчам. Але не больш.

І многія звяртаюць увагу на правільны пераклад як «Багемная рапсодыя».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне хочуць захаваць старыя кафляныя печы. Гэта ўнікальная частка інтэр'ераў - і яна знікае

У гістарычным цэнтры Гродна засталося ўсяго некалькі дзясяткаў цікавых кафляных печак, якія ўпрыгожваюць інтэр'еры старых…

30 снежня 2024

Аўтарытарызм, кіберпанк і Акрэсціна. 6 кніг, якія трэба прачытаць для разумення Беларусі

Чытанне кніг у няпросты час дапамагае перамагчы ўласную немату - прызнаваліся некаторыя героі Hrodna.life. Рэдакцыя…

27 снежня 2024

«Можна бункер на выпадак апакаліпсісу ўладкаваць». Якім будзе новы «касмічны» гатэль у Пышках

На тэрыторыі былога водазабору ў Пышках будуюць гасцінічны комплекс. Гатэль будзе вытрыманы ў касмічнай стылістыцы,…

24 снежня 2024

Не паскардзішся — не паедзеш. Як у Гродне можна вырашыць транспартныя праблемы

У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…

23 снежня 2024

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024