Блогер прапануе «аднавіць» страчаныя кварталы Гродна з дапамогай дрэваў

На Telegram-канале Ільюкоў з’явілася цікавая ідэя, як «аднавіць» зніклыя часткі горада там, дзе гэта наўрад ці магчыма, і адначасова палепшыць гарадскую экалогію. За аснову ўзяты метад тактычнага ўрбанізму — хуткага змянення гарадской прасторы, з дапамогай азелянення ў тым ліку.

Гродна будаваўся паводле прынцыпу квартальнай забудовы, гэта значыць, дамы размяшчаліся ўздоўж вуліц, а не ў глыбіні, і вуліцы стваралі квадраты — кварталы. Яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя забудова была вельмі шчыльнай.

Так цэнтр горада выглядаў ў 1935 годзе, цалкам запоўнены дамамі, паміж імі пралягае вузкая брукаванка.

Аўтар ідэі прапануе дрэвамі і хмызнякамі высадзіць абрысы страчаных кварталаў у цэнтры, на поўнае аднаўленне якіх няма сродкаў. Такім чынам можна нагадаць, якім быў стары горад, і азеляніць сучасны. Зараз у Гродне ёсць шмат месцаў, дзе не хапае натуральнага ценю. Адно з такіх — пляцоўка перад новым гатэлем «Сямашка» з відам на Фарны касцёл. Побач — прыпынак грамадскага транспарту «Дом Мураўёва», праходзіць шмат людзей, і ў спякотны дзень там сапраўды некамфортна. Гэта месца аўтар і ўзяў для прыкладу.


Пекла па-гродзенску. Як дрэвы маглі б уратаваць нас ад спёкі, але іх не хапае


Гэта самы цэнтр горада Гродна, за два крокі візітная картка горада — Фарны Касцёл, праходнасць гэтага ўчастка самая вялікая ў горадзе. Таксама ў выніку трагічных гістарычных падзей гэтая частка горада пазбавілася мноства будынкаў і квартал з аднаго боку проста знік, ды і да таго ж у цэнтры горада катэгарычна не хапае кропак прыцягнення для людзей, дзе можна спакойна пасядзець і разгледзець усю прыгажосць горада, — тлумачыць аўтар свой выбар.

На пляцоўцы перад гатэлем цяпер стаяць фантан, лаўкі, разбіты клумбы. Аўтар адзначае, што людзі там не адпачываюць, не шпацыруюць, туды спецыяльна ніхто не заходзіць.

Два ўчасткі (адзін побач з намі і адзін справа збоку) Ільюкоў прапануе азеляніць, па лініі фасадаў страчанага квартала высадзіўшы дрэвы. Яны сфармуюць абрысы дамоў на вышыні трэцяга паверха, а на вышыні чалавечага росту гэтую задачу выканаюць хмызнякі.

На ўладкаванай такім чынам прасторы можна стварыць вулічную кавярню, але нават без гэтага горад атрымае цалкам уладкаваны сквер для адпачынку гараджан і турыстаў.

Магчымасць перасаджваць дарослыя дрэвы з дыяметрам ствала да 20 см ёсць у Гродне з 2012 года: спецыяльная машына выкарыстоўваецца для азелянення новых мікрараёнаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025