На сняданак з Hrodna.life 30 траўня Філіп Кутакоў прапануе прыгатаваць блінцы з начынкай. Здаецца, што гэта занадта складана для сняданку? Увогуле — не. У кнізе, якую Філіп абраў для сняданку — тая ж думка: «Калі чалавеку замінае жыць толькі арэхавая шкарлупіна, якая патрапіла ў чаравік, ён можа лічыць сябе шчаслівым», — кажа Карлсан Астрыд Ліндгрэн у казцы «Малы і Карлсан».
З абавязковых прадуктаў для сняданку спатрэбяцца мука, яйкі, малако для бліноў і адварное ялавічнае сэрца, морква і цыбуля для начыння. Колькасць прадуктаў у рэцэпце ўзята з разліку на вялікую сям’ю. Бліноў хопіць на 4−6 чалавек.
Прадукты для гатавання сняданку:
Для бліноў: малако — 1,5 літра; мука — 5 шклянак; яйкі - 3 шт.; вада — 1 шклянка; цукар — 2 сталовыя лыжкі, соль — 1 чайная лыжка.
Для начыння: адварное ялавічнае сэрца — 0,5 кг; 1−2 морквы, 1 цыбуліна, соль на смак.
Гатуем цеста для бліноў
- У місу разбіваем яйкі і дадаем соль і цукар. Змешваем венчыкам.
- Выліваем малако і ваду, высыпаем 2 шклянкі мукі, змешваем. Затым дадаем астатнюю муку. Цеста вымешваюць да аднастайнасці.
- Разаграваем патэльню, выпякаем бліны на раслінным алеі па 1−1,5 хвіліны з кожнага боку.
Рыхтуем начынку
- Націраем моркву на тарку, а адварное сэрца і лук дробна наразаем.
2. Разаграваем патэльню, наліваем сланечнікавы алей і закладваем цыбулю з морквай. Абсмажваем 4 хвіліны. Затым дадаем нарэзанае сэрца. Соль і прыправы — на смак.
Засталося толькі загарнуць
На кожны блінец выкладваем крыху начынкі і закладаем канверцікам.
Перад падачай бліны злегку абсмажыць. Упрыгожыць талерку свежай зелянінай. Смачна есці!
Чытайце таксама:
- Готовь быстро, ешь медленно. Омлет с творожным сыром для воскресного завтрака
- Готовь быстро, ешь медленно. Салат из дикоросов и домашний лаваш для воскресного завтрака
- Гатуй хутка, еш павольна. Аўсянаблін з начыннем на выбар да нядзельнага сняданку
- Гатуй хутка, еш павольна. Хачапуры на тварожным цесце і грэйпфрутавы фрэш для нядзельнага сняданку
- Гатуй хутка, еш павольна. Панкейкі з гарбуза і ягадны смузі для нядзельнага сняданку
- Готовь быстро, ешь медленно. Омлет, салат и брауни для воскресного завтрака
- Готовь быстро, ешь медленно. Воскресный завтрак с кокосовыми сырниками и детективом