У першым матчы ½ фіналу чэмпіянату Беларусі гродзенскі «Нёман» на сваім лёдзе 20 сакавіка пацярпеў паразу ад салігорскага «Шахцёра» — 0:1.

Пры поўнай арэне каманды паказалі на лёдзе баявы хакей, як з небяспечнымі момантамі, так і бойкамі. Надзейна ў варотах дзейнічалі галкіперы каманд, якія не давалі вызначыцца гульцам. Зыход першай сустрэчы паўфіналу паміж камандамі вырашыла адзіная шайба Камбовіча на 45-й хвіліне.

За 1,5 хвіліны да канцы сустрэчы Пушкоў зняў Труса і выпусціў дадатковага гульца, але нават націск і колькасная перавага ў самай канцоўцы сустрэчы не дапамагла гаспадарам адыграцца. У выніку першая перамога за «кратамі».

«Нёман» — «Шахцёр» — 0: 1 (0: 0, 0: 0, 0: 1)

Шайба: 0: 1 — 44:23 Камбовіч (Дзямкоў)

Лік у серыі (да 4-х перамог): «Нёман» — «Шахцёр» 0:1